Марсель Грыёль
Марсель Грыёль | |
---|---|
Marcel Griaule | |
| |
Дата нараджэння | 16 мая 1898[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 лютага 1956[1][2][…] (57 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | Францыя |
Род дзейнасці | антраполаг |
Навуковая сфера | Этнаграфія, археалогія, афрыканістыка |
Месца працы | Парыжскі ўніверсітэт |
Навуковая ступень | доктар гуманітарных навук |
Альма-матар | |
Вядомы як | папулярызатар культуры дагонаў |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марсель Грыёль (фр.: Marcel Griaule; 16 мая 1898 — 23 лютага 1956) — французскі археолаг і этнограф-афрыканіст, мовазнавец, пісьменнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў дэпартаменце Ёна ў Бургундыі. Яго мару стаць інжынерам перарвала I сусветная вайна, падчас якой у якасці добраахвотніка служыў у артылерыі і ВПС Францыі. Падчас службы напісаў 2 кнігі, прысвечаныя ваеннай авіяцыі.
У 1922—1927 гг. вывучаў мову амхара ў Нацыянальнай школе жывых усходніх моў, пасля чаго наведаў з навуковай місіяй Эфіопію.
У 1931—1933 гг. арганізаваў і ўзначаліў трансафрыканскую навуковую місію з Дакара ў Джыбуці.
У 1935 г. падтрымаў барацьбу Эфіопіі за незалежнасць супраць Італіі. Сустракаўся з Хайле Селасіе I падчас яго наведвання Парыжа, склаў для яго прамову ў Лізе Нацый. У 1936 г. апублікаваў маніфест «Мядзведжая скура», накіраваны супраць спроб некаторых французскіх інтэлектуалаў апраўдаць акупацыю Эфіопіі.
У 1935—1939 гг. здзейсніў 5 экспедыцый у Заходнюю Афрыку агульнай працягласцю больш за 85 000 км. У гэты перыяд яго асноўны навуковы інтарэс засяродзіўся на дагонах. У 1938 г. абараніў доктарскую дысертацыю, прысвечаную гульням і маскам дагонаў.
У пачатку II сусветнай вайны быў афіцэрам авіяцыі, у 1940 г. быў узнагароджаны ваенным крыжом, але пасля капітуляцыі Францыі ў чэрвені 1940 г. быў дэмабілізаваны. У снежні 1940 г. стаў галоўным сакратаром у Інстытуце этналогіі Парыжскага ўніверсітэта. За сваю грамадскую і навуковую працу крытыкаваўся калабарацыянісцкімі сродкамі масавай інфармацыі. У 1944 г. быў рэмабілізаваны Ш. дэ Голем. Тым не меней, пасля заканчэння вайны быў адхілены на некалькі месяцаў ад пасады, яго дзейнасць падчас акупацыі расследавала спецыяльная камісія, якая ў выніку цалкам яго апраўдала.
Пасля II сусветнай вайны быў дарадцам Французскага Саюза, выкладаў у Парыжскім універсітэце, удзельнічаў у распрацоўцы канцэпцыі ўстойлівага развіцця.
Навуковыя погляды
[правіць | правіць зыходнік]Навуковая дзейнасць Марселя Грыёля спрыяла пашырэнню ведаў аб афрыканскай гісторыі і культуры не толькі сярод спецыялістаў, але і шырокай публікі Францыі. Ён вылучыў старажытную культуру Су, садзейнічаў знаёмству суайчыннікаў з эфіопскім кулінарным і прыкладным мастацтвам і культурай дагонаў. Крытыкаваў еўропацэнтрычны падыход да вывучэння культур афрыканскіх народаў.
У канцы XX ст. шэраг вучоных выступіў з крытыкай прац самога Марселя Грыёля. Яна пераважна канцэнтравалася вакол апісання міфалогіі дагонаў, якая быццам бы ўтрымоўвала старажытныя веды пра астранамічныя з’явы, што сталі вядомы еўрапейцам толькі ў XX ст., паколькі пазнейшыя даследчыкі не выявілі адпаведных міфаў.
Зноскі
- ↑ а б Marcel Griaule // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Marcel Griaule // Annuaire prosopographique : la France savante / пад рэд. B. Delmas — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 16 мая
- Нарадзіліся ў 1898 годзе
- Нарадзіліся ў дэпартаменце Ёна
- Памерлі 23 лютага
- Памерлі ў 1956 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Выпускнікі ліцэя Людовіка Вялікага
- Узнагароджаныя французскім Ваенным крыжом 1939—1945
- Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Археолагі Францыі
- Этнографы Францыі
- Пісьменнікі Францыі XX стагоддзя