Марцін Марцінавіч Карклін
Марцін Марцінавіч Карклін | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лат.: Karkliņš Mārtiņš | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Язэп Адамовіч Мікалай Галадзед |
||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
13 (1) лютага 1894 Курляндская губерня |
||||||
Смерць | 11 красавіка 1938 (44 гады) |
Ма́рцін Ма́рцінавіч Ка́рклін (лат.: Karkliņš Mārtiņš; 13 (1) лютага 1894 — 11 красавіка 1938) — беларускі савецкі дзяржаўны дзеяч, намеснік старшыні Савета Народных Камісараў Беларускай ССР, старшыня Дзяржплана БССР (1927—1930).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Курляндскай губерні, працаваў рабочым на заводах.
Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Ніжнім Ноўгарадзе.
З 1918 года намеснік старшыні выканкама Ніжагародскай і Самарскай губерняў, старшыня выканкама Церскай губерні.
З канца 1925 года намеснік старшыні СНК БССР і адначасова старшыня камісіі заканадаўчых меркаванняў пры СНК БССР (1926—1927). З 1927 года старшыня Эканамічнага савета пры СНК БССР.
У лютым 1927 года прызначаны старшынёй Дзяржплана БССР. Вызвалены ад пасады старшыні Дзяржплана ў студзені 1930 года ў сувязі з прызначэннем намеснікам старшыні праўлення Дзяржаўнага банка СССР.
Са студзеня 1930 года ў РСФСР — намеснік старшыні ВСНГ РСФСР, намеснік наркама лёгкай прамысловасці СССР, старшыня ЦК Саюза работнікаў гаспадарчых устаноў СССР.
Арыштаваны 25 снежня 1937, расстраляны 11 красавіка 1938 года.
Член бюро ЦК КП(б)Б (1925 — 08.01.1930). Член ЦВК СССР (1922—1937), член Прэзідыума ЦВК БССР (1928—1930).