Перайсці да зместу

Мацільда (каралева Англіі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мацільда
англ.: Matilda
каралева Англіі
з 8 красавіка 1141
Каранацыя не каранавана
Папярэднік Стэфан Блуаскі
Пераемнік Стэфан Блуаскі

Нараджэнне каля 7 лютага 1102(1102-02-07)[1][2][…]
Смерць 10 верасня 1167(1167-09-10)[3][4][…] (65 гадоў)
Месца пахавання
Род Плантагенеты
Бацька Генрых I Баклерк[5]
Маці Мацільда Шатландская[5]
Муж Генрых V[5][6] і Жафруа V Анжуйскі[5][6]
Дзеці Генрых II Плантагенет[5], Жафруа VI Анжуйскі[d], Гіём Плантагенет[7][5] і Emma of Anjou[d][7]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Маці́льда, ці Мод (англ.: Matilda, саксонская форма імя — Maud ці Maude, 1102 — 10 верасня 1167), — каралева Англіі ў 1141 годзе, дачка і спадчынніца караля Генрыха I. Адхіленне Мацільды ад прастола пасля смерці Генрыха I у 1135 годзе выклікала працяглую грамадзянскую вайну ў Англіі паміж прыхільнікамі Мацільды і Стэфана Блуаскага. У 1141 годзе Мацільдзе атрымалася ненадоўга захапіць англійскі прастол, але ўтрымаць уладу ў сваіх руках яна не змагла. Грамадзянская вайна завяршылася ў 1154 годзе каранацыяй сына Мацільды Генрыха II Плантагенета. У сувязі з тым, што першым мужам Мацільды быў імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Генрых V, яна стала вядомай у Англіі пад імем імператрыца Мацільда (англ.: Empress Matilda).

Зноскі

  • Bradbury, J. Stephen and Matilda — The Civil War of 1139—53. — Alan Sutton Publishing, 1996.
  • Clibnall, M. The Empress Matilda: Queen Consort, Queen Mother and Lady of the English. — Oxford: Blackwell, 1993.
  • Poole, A. L. From Domesday Book to Magna Carta 1087—1216. — Oxford, 1956.
  • Thornton-Cook, E. Her Majesty; The Romance of the Queens of England, 1066—1910. — Ayer Publishing, 1970 (репринт издания 1926 года).