Перайсці да зместу

Месапатамская кампанія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Месапатамская кампанія
Асноўны канфлікт: Першая сусветная вайна
Брытанскія акопы ў раёне Тыгра, 1916 год
Брытанскія акопы ў раёне Тыгра, 1916 год
Дата 6 лістапада 191431 кастрычніка 1918
Месца Месапатамія (сучасны Ірак)
Вынік Перамога Брытанскай імперыі
Сеўрскі мірны дагавор
Змены Падзел Асманскай імперыі
Месапатамія становіцца брытанскай мандатнай тэрыторыяй
Праціўнікі
Сцяг Вялікабрытаніі Брытанская імперыя Чцяг Асманскай імперыі Асманская імперыя
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Германская імперыя[заўв 1]
Камандуючыя
Сцяг Вялікабрытаніі Джон Ніксан
Сцяг Вялікабрытаніі Чарлз Таўнсенд Здаўся
Сцяг Вялікабрытаніі Персі Лэйк
Сцяг Вялікабрытаніі Фрэдэрык Стэнлі Мод
Сцяг Вялікабрытаніі Вільям Маршал
Чцяг Асманскай імперыі Сулейман Аскеры
Чцяг Асманскай імперыі Нурэдзін-паша
Чцяг Асманскай імперыі Халіль-паша
Чцяг Асманскай імперыі Кязым Карабекір
Чцяг Асманскай імперыі Алі Іхсан Сабіс
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Кольмар фон дэр Гольц
Сілы бакоў
350 000[3] — 410 000 чалавек[4] 38-я пяхотная дывізія (1914)[5]
6-я армія: 20 000 чалавек[6] (1916)
62 000 чалавек, 55 гармат, 80 кулямётаў[7] (сакавік 1917)
20 000[8] — 30 000 чалавек (верасень 1917)[9]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Месапатамская кампанія (англ.: Mesopotamian campaign, турэцк.: Irak Cephesi; 6 лістапада 1914 — 31 кастрычніка 1918) — баявыя дзеянні, якія адбываліся падчас Першай сусветнай вайны на тэрыторыі Месапатаміі (сучасны Ірак) паміж войскамі Брытанскай імперыі (галоўным чынам індыйскімі) і арміяй Асманскай імперыі.

Брытанскае камандаванне спадзявалася абараніць нафтавыя радовішчы Блізкага Усходу і захапіць асманскую Месапатамію. Турэцкае камандаванне не планавала актыўных дзеянняў у даным рэгіёне, аднак пасля пачатку актыўнага брытанскага наступу было вымушана сфарміраваць 6-ю армію для баявых дзеянняў у Месапатаміі.

У 1916 годзе туркам атрымалася атачыць і паланіць групоўку брытанскіх войскаў у Эль-Куце, пасля чаго англічанам прыйшлося адмовіцца ад актыўных дзеянняў. Аднак у 1917 годзе брытанцы здолелі захапіць Багдад, а да канца 1918 года пад іх кантролем апынулася амаль уся тэрыторыя асманскай Месапатаміі. Баявыя дзеянні завяршыліся на наступны дзень пасля падпісання Мудроскага перамір'я[10].

Пасля вайны Месапатамія стала брытанскай мандатнай тэрыторыяй.

  1. У баявых дзеяннях на Месапатамскім фронце бралі ўдзел нямецкія самалёты і артылерыя. 6-й асманскай арміі былі выдадзены нямецкія кулямёты і сродкі радыёсувязі. Камандаванне рачной флатыліяй у большасці выпадкаў ажыццяўлялі нямецкія афіцэры[1][2].
  1. История Первой мировой войны 1914—1918 гг. / под редакцией И. И. Ростунова. — 1975. — Т. 2. — С. 231.
  2. E. Ф. Лудшувейт. Турция в годы первой мировой войны 1914—1918 гг.. — Военно-политический очерк. — Москва, 1966. — P. 87.
  3. Edward J. Erickson. Ottoman Army Effectiveness in World War I: A Comparative Study. — New York, NY: Taylor & Francis, 2007. — P. 154. — ISBN 0-415-77099-8. (англ.)
  4. Paul G. Halpern. A Naval History of World War I. — Routledge, 1995. — P. 132. — 591 p. — ISBN 1-85728-498-4. (англ.)
  5. Edward J. Erickson. Ordered to Die: A History of the Ottoman Army in the First World War. — Westport, CT: Greenwood Publishing Group, 2001. — P. 43. — ISBN 0-313-31516-7. (англ.)
  6. А. Готовцев. Важнейшие операции на ближневосточном театре в 1914-1918 гг. — Москва, 1941. — P. 106.
  7. История Первой мировой войны 1914—1918 гг. / под редакцией И. И. Ростунова. — 1975. — Т. 2. — С. 364.
  8. История Первой мировой войны 1914—1918 гг. / под редакцией И. И. Ростунова. — 1975. — Т. 2. — С. 366.
  9. Erickson Edward J. Ordered to Die: a history of the Ottoman army in the first World War. — Greenwood Press, 2001. — P. 166. (англ.)
  10. История Первой мировой войны 1914—1918 гг. / под редакцией И. И. Ростунова. — 1975. — Т. 2. — С. 518.

На англійскай мове: