Мост на Дрыне
Мост на Дрыне | |
---|---|
Na Drini ćuprija | |
| |
Жанр | раман |
Аўтар | Іва Андрыч |
Мова арыгінала | сербскахарвацкая |
Дата напісання | ліпень 1942 |
Дата першай публікацыі | 1945 |
Апублікаваны ў | Sarajevo Publishing[d] |
Выдавецтва | Просвета[d] |
Месца публікацыі | Бялград |
Колькасць старонак | 366 |
Перакладчык | Іван Чарота, 1993 |
Персанажы | Mehmed - paša Sokolović[d], Hadži - Liačo[d], Abidaga[d], Radisav[d], Tusun-efendija[d], Ciganin Merdžan[d], Pljevjak[d], Arifbeg (Misirbaba)[d], Daut-hodža Mutevlić[d], Avdaga Osmanagić[d], Avdagina Fata[d], Alihodža Mutevlić[d], Pop Nikola[d], Mula Ibrahim[d], Husein-efendija[d], David Levi[d], Šemsibeg Branković[d], Milan Glasinčanin[d], Bukus Gaon[d], Georg Fedun[d], Lotika[d], Salko Ćorkan[d], Pjetro Sola[d], Muhamed[d], Janko Stiković[d], Nikola Glasinčanin[d], Zorka[d], Vlado Marić[d], Jakov Herak[d], Velimir Stevanović[d], Ranko Mihailović[d], Toma Galus[d] і Fehim Bahtijarević[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Мост на Дрыне» (сербахарв.: На Дрини ћуприја/Na Drini ćuprija) — раман югаслаўскага пісьменніка Іва Андрыча. Быў напісаны, калі аўтар жыў у Бялградзе, у час Другой сусветнай вайны, і ўпершыню апублікаваны ў 1945 годзе[1]. У 1961 за стварэнне рамана аўтар быў уганараваны Нобелеўскай прэміяй у галіне літаратуры[2].
Змест рамана
[правіць | правіць зыходнік]Цэнтральны вобраз рамана, які стаў тытульным для ўсяго твора — мост праз раку Дрына ў горадзе Вішаград (цяпер з'яўляецца часткай Рэспублікі Сербскай, Боснія і Герцагавіна). У 1571 годзе мост быў узведзены на сродкі Мехмед-пашы Сокалавіча.
Раман апісвае гістарычны перыяд, які ахоплівае амаль чатыры стагоддзі — пачынаючы з часу росквіту Асманскай імперыі, калі тэрыторыя горада ўваходзіла ў яе склад, і да пачатку XX стагоддзя, калі ў 1914 годзе адбылося Сараеўскае забойства, якое стала нагодай для пачатку Першай сусветнай вайны.
У рамане аўтар не толькі апісвае рэальныя падзеі гісторыі рэгіёну, не толькі даставерна адлюстроўвае побыт і традыцыі апрычонай многанацыянальнай супольнасці, якая склалася на тэрыторыі Вішаграда і ўсяго Балканскага паўвострава, але і дадае ў апавяданне легенды і паданні, казкі і міфы гэтага ўнікальнага асяроддзя.
Зноскі
- ↑ Романенко А. О жизни и творчестве Иво Андрича//Иво Андрич. Мост на дрине. М.: Правда, 1985. (руск.)
- ↑ Об Иво Андриче на официальном сайте Нобелевской премии (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Андрыч І. Мост на Дрыне. Пракляты двор: Раман, апавяданні. З сербскахарв./ прадм. І. Чароты. - Мн.: Маст. літ., 1993. — 591 с.