Перайсці да зместу

Мікалай Аляксеевіч Атрыганьеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Аляксеевіч Атрыганьеў
Фатаграфія
Дата нараджэння 20 верасня 1823(1823-09-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 чэрвеня 1892(1892-06-02)[1] (68 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр жывапіс
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікалай Аляксеевіч Атрыганьеў (1823, Чарнігаўшчына — 2 чэрвеня 1892) — расійскі мастак-пейзажыст, ганаровы вольны супольнік Імператарскай Акадэмія мастацтваў[2].

Правучыўшыся некаторы час у Інстытуце інжынераў шляхоў зносін, дзе выхоўваліся яго браты, Атрыганьеў паступіў на ваенную службу, дзе ў вольным казачым палку на Каўказе даслужыўся да пасады ад’ютанта пры наказным атамане (1845—1848 гг.).

Выйшаўшы ў адстаўку па стане здароўя, Мікалай Аляксеевіч Атрыганьеў цалкам аддаўся жывапісу, якім захапляўся з юных гадоў. Навучаючыся пад кіраўніцтвам прафесара Мікалая Ягоравіча Свярчкова і акадэміка Ягора Ягоравіча Меера (да 1855 года), а па вяртанні са свайго чарнігаўскага маёнтка, дзе ён павінен быў правесці некалькі гадоў для папраўкі дрэннага здароўя, у прафесара Арсенія Іванавіча Мяшчэрскага (з 1872).

У 1860-е прыязджаў у Беларусь, з пачатку 1880-х жыў у Магілёўскай губерні. У пейзажах, выкананых у рэалістычнай манеры, перадаў прыгажосць беларускай прыроды. Сярод работ «Вечар у Мінскай губерні» (1854), «Пейзаж у Магілёўскай губерні», «Восень», «Вечар» (усе 1886), «Перад заходам», «Рашчэплены дуб» (абедзве 1889), «Дубовы гай» (1890)[3].

Робячы немалыя поспехі, Атрыганьеў стаў выстаўляць свае зімовыя, вячэрнія, восеньскія і іншыя віды, часта з Магілёўскай губерні або наваколляў Санкт-Пецярбурга, у Акадэміі Майстэрстваў з 1882 года. За некаторыя з іх у 1886 годзе атрымаў званне ганаровага вольнага супольніка[4].

М. А. Атрыганьеў кіраваўся ў сваёй творчасці прынцыпамі рэалістычнага жывапісу[5]. Яго творы вылучаюць мяккая гармонія перададзеных відаў, шматзначнасць імгненна спыненага стану прыроды, як, напрыклад, у палотнах «Вечар у Мінскай губерні» (1854), «Пейзаж з капліцай» (1870-я), «Зімовы пейзаж» (1882), што ў многім яднае майстра з традыцыямі рускага пейзажнага жанру, з работамі Ф. А. Васільева  (руск.) і А. К. Саўрасава  (руск.)[5].

Зноскі

  1. Руская Вікіпедыя — 2001.
  2. Атрыганьев // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  3. Атрыганьев Николай Алексеевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 34. — 737 с.
  4. Русский биографический словарь: В 25 т. / под наблюдением А. А. Половцова. 1896—1918.
  5. а б Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 337. — 431 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.