Перайсці да зместу

Мікалай Васілевіч Кашчэеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Васілевіч Кашчэеў
Сцяг Міністр сельскага будаўніцтва БССР
1967 — 1975
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Папярэднік Станіслаў Батурын
Пераемнік Віктар Даніленка

Нараджэнне 3 (16) студзеня 1913
Смерць невядома
Адукацыя
Узнагароды
Заслужаны будаўнік Беларускай ССР

Мікала́й Васі́левіч Кашчэ́еў (3 (16) студзеня 1913, в. Кулябякі, Ардатаўскі павет, Ніжагародская губерня — ?) — дзяржаўны дзеяч БССР.

Нарадзіўся 3 (16) студзеня 1913 года ў в. Кулябякі Ардатаўскага павета Ніжагародскай губерні.

З рабочых. Член КПСС (1943). Скончыў Горкаўскі інжынерна-будаўнічы інстытут (1935).

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1946 года — на гаспадарчай рабоце ў Мінску, у 1953—1955 гадах — загадчык аддзела будаўніцтва Мінскага гаркама КПБ. З 1955 года — першы намеснік міністра будаўніцтва БССР, з 1967 да 1975 года — міністр сельскага будаўніцтва БССР.

На 2426 з’ездах КПБ абіраўся кандыдатам у члены ЦК КПБ. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 6-8-га скліканняў. Узнагароджаны 6 ордэнамі, медалямі.