Перайсці да зместу

Мікалай Фаміч Шындзікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Фаміч Шындзікаў
Дата нараджэння 30 кастрычніка 1925(1925-10-30)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 студзеня 1945(1945-01-22) (19 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Званне сяржант
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна

Мікалай Фаміч Шы́ндзікаў[2] (30 кастрычніка 1925, вёска Любіж, Горацкі раён, Магілёўская вобласць — 22 студзеня 1945) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

З сялян. Скончыў пяць класаў Цімохаўскай сямігодкі. У 1939 годзе сям’я пераехала ў сяло Тэнгулы Марыінскага раёна Кемераўскай вобласці. Вучыўся ў школе механізатараў пры Благавешчанскай МТС і стаў трактарыстам. У 1943 годзе прызваны ў Чырвоную Армію. У 1944 годзе скончыў школу механікаў-вадзіцеляў[2]. Механік-вадзіцель танка Т-34 М. Шындзікаў ваяваў на 1-м Беларускім фронце. Удзельнічаў у вызваленні Польшчы. Пры авалоданні польскім горадам Інаўрацлавам 22 студзеня 1945 года экіпажам танка было знішчана 41 аўтамашына, 4 самалёты, 56 фашыстаў. У гэтым баі гвардыі сяржант Шындзікаў М. Ф. загінуў. Пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

  • Шы́ндзікаў Мікалай Фаміч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — С. 246. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
  • Шиндиков Николай Фомич // Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь: В 2-х т. Т. 2. — М., 1988. — С. 784.