Перайсці да зместу

Міхал Вішнявецкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхал Вішнявецкі
Міхал Карыбут Вішнявецкі. Карціна Даніэля Шульца  (руск.) (бел.
Міхал Карыбут Вішнявецкі. Карціна Даніэля Шульца  (руск.)
Карыбут
Карыбут
Сцяг кароль польскі
19 чэрвеня 1669 — 10 лістапада 1673
Каранацыя 29 верасня 1669
Папярэднік Ян II Казімір Ваза
Пераемнік Ян Сабескі
Сцяг вялікі князь літоўскі
19 чэрвеня 1669 — 10 лістапада 1673
Каранацыя 29 верасня 1669
Папярэднік Ян II Казімір Ваза
Пераемнік Ян Сабескі

Нараджэнне 31 ліпеня 1640(1640-07-31)
Палац Вішнявец  (руск.)
Смерць 10 лістапада 1673(1673-11-10) (33 гады)
Месца пахавання Сабор Святых Станіслава і Вацлава, Кракаў, Польшча
Род Вішнявецкія Вішнявецкія
Бацька Іерамія Міхал Міхайлавіч Вішнявецкі
Маці Грызельда Вішнявецкая  (укр.)
Жонка Элеанора Марыя Аўстрыйская
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Званне палкоўнік[3]
Бітвы
Узнагароды
ордэн Залатога Руна рыцар ордэна Залатога руна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхал Карыбут-Вішнявецкі (польск.: Michał Korybut Wiśniowiecki; 31 ліпеня 1640, Палац Вішнявец  (руск.) — 10 лістапада 1673, Львоў) — кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1669—1673)[5]. Апошні прадстаўнік малодшай лініі княжацкага роду Вішнявецкіх герба «Карыбут» (Гедзімінавічы). Абраны на пасад 19 чэрвеня 1669 пасля адрачэння Яна II Казіміра.

Поўны тытул: Божай ласкай кароль польскі, вялікі князь літоўскі, рускі, прускі, мазавецкі, жамойцкі, інфлянцкі, смаленскі, северскі, чарнігаўскі і іншае, і іншае[6].

Сям’я і дзяцінства

[правіць | правіць зыходнік]

Сын Іераміі Вішнявецкага і Грызельды  (укр.) з Замойскіх. Асноўныя маёнткі роду знаходзіліся на Левабярэжнай Украіне і складалі цэлую латыфундыю з 56 гарадоў, мястэчак і вёсак з насельніцтвам да 288 тысяч чалавек[5]. Сталіцай яе быў горад Лубны (цяпер Палтаўская вобласць). У афіцыйных дакумэнтах гэтае суцэльнае ўладанне называлася «панствам», «дзяржавай»[7].

Да 1642 годзе ён рос у Замасці. Пазней трапіў пад апеку свайго дзядзькі, ваяводы сандамірскага Яна Замойскага  (руск.).

Адукацыя і маладыя гады

[правіць | правіць зыходнік]

Пачатковую адукацыю атрымаў у езуіцкай школе. У 16561660 гг. пры падтрымцы каралевы і жонкі караля Яна II Казіміра — Марыі Луізы, пачаў вучыцца ва ўніверсітэце ў Празе. Таксама вучыўся ў Дрэздэне і Вене. Ведаў некалькі замежных моў: французскую, нямецкую, італьянскую, турэцкую, татарскую і лацінскую.

У лістападзе 1663 узяў удзел у вайсковай кампаніі караля Яна Казіміра на Украіну супраць маскоўскіх войскаў. Камандаваў уласным палком пяхоты з 600 чалавек.

У 1668 кароль і вялікі князь Ян Казімір Ваза адмовіўся ад стальца. У часе выбараў новага караля прадстаўнікі ваяводстваў і паветаў Вялікага Княства Літоўскага, нягледзячы на супраціў магнацкіх сем’яў Радзівілаў і Пацаў, выказаліся за кандыдатуру Міхала Вішнявецкага.

На абранне Міхаіла аказаў уплыў аўтарытэт яго бацькі, на той час ужо нябожчыка. Іерамія Вішнявецкі быў палкаводцам, які ўдала супрацьстаяў Багдану Хмяльніцкаму.

Абраны на прастол 19 чэрвеня пасля адрачэння Яна Казіміра. 29 верасня 1669 года ў Кракаве адбылася ўрачыстая каранацыя.

Да абрання Міхала Вішнявецкага варожа паставіліся магнацкія групоўкі, а прафранцузская партыя на чале з гетманам вялікім каронным Янам Сабескім перайшла ў адкрытую апазіцыю.

Істотна ўзмацніліся феадальныя міжусобіцы (шляхецкія дэпутаты праз ліберум вета сарвалі 4 з 6 соймаў) і толькі напад Асманскай імперыі ўвесну 1672 і захоп турэцкім войскам Камянца-Падольскага прадухілілі грамадзянскую вайну[5][8].

Улетку 1672 года ўкраінска-турэцкая армія, захапіўшы крэпасць Хацін, уступіла ў Галічыну. Пасля кароткачасовай аблогі Львова Міхал быў вымушаны заключыць ганебны Бучацкі мір  (руск.) (1672)[5], па ўмовах якога Украіна станавілася незалежнай дзяржавай пад пратэктаратам Турцыі, а Падолле адыходзіла да Асманскай імперыі.

Але сойм Рэчы Паспалітай не зацвердзіў мірнага дагавора, і вайна аднавілася[5]. Па дарозе ў войска, якое збіралася каля Хаціна, Міхал Вішнявецкі памёр у Львове. Месцам смерці стаў Палац лацінскіх архіепіскапаў, цяпер Плошча Рынак, 9, дзе ён павінен быў атрымаць прычасце перад Хацінскай бітвай  (укр.).

Як паказала ўскрыццё, прычынай смерці стала язва стрававода, узмоцненая нервовымі стрэсамі.

Вынікі праўлення

[правіць | правіць зыходнік]

Кароткае валадаранне маладога і неспрактыкаванага Міхала Вішнявецкага было няўдалым для Рэчы Паспалітай.

Пры ім у Рэчы Паспалітай аслабла каралеўская ўлада. Рэч Паспалітая, спрабуючы захапіць правабярэжную Украіну, падтрымлівала прэтэндэнта на гетманства Міхаіла Ханенку  (руск.) і вяла вайну супраць Пятра Дарашэнкі  (руск.).

Дзяржава прайграла вайну з Асманскай імперыяй, саступіла ёй Падолле з Камянцом-Падольскім.

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

27 лютага 1670 года ён ажаніўся з Элеанорай Марыяй Аўстрыйскай. Каралева была цяжарная, але 29 лістапада 1670 здарыўся выкідак у выніку няшчаснага выпадку.

Зноскі

  1. Michael Wiśniowiecki // Encyclopædia Britannica
  2. Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia roduPoznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 251. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
  3. Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia roduPoznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 252. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
  4. Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia roduPoznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 252–253. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
  5. а б в г д Вишневецкие//Михал // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 116. — 737 с.
  6. Па-польску: Z Bożej łaski król Polski, wielki książę litewski, ruski, pruski, mazowiecki, żmudzki, inflancki, smoleński, siewierski, czernihowski etc.
  7. Анатоль Грыцкевіч. Міхал Карыбут Вішнявецкі // Старонкі нашай мінуўшчыны. — Мн.: Кнігазбор, 2009.
  8. Пятровіч Грыцкевіч А. Міхал Вішнявецкі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 317. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  • Грыцкевіч А. П. Вішняве́цкія, Карыбут-Вішнявецкія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 241—242. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
  • Kuczman K. Kościoł parafialny p.w. Wniebowzięcia Najświętszej Panny Marii w Białym Kamieniu // Kościoły i klasztory rzymskokatolickie dawnego województwa ruskiego. Praca zbiorowa.— Kraków: Międzynarodowe Centrum Kultury, Drukarnia narodowa, 1996, tom. 4. 211 s., 402 il. seria: Materiały do dziejów sztuki sakralnej na ziemiach wschodnich dawnej Rzeczypospolitej. ISBN 83-85739-34-3. (польск.)