Міхаіл Адольфавіч Стырыковіч
Міхаіл Адольфавіч Стырыковіч | |
---|---|
руск.: Михаил Адольфович Стырикович | |
Дата нараджэння | 3 (16) лістапада 1902 ці 1902[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 кастрычніка 1995 ці 1995[1] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, інжынер, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | цеплаэнэргетыка[d][3], цеплафізіка[d][3], энергетыка[d][4], energy engineering[d][4] і гідрадынаміка[4] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1939) і акадэмік АН СССР[d] (1964) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Член у |
|
Узнагароды |
Міхаіл Адольфавіч Стырыко́віч[6] (руск.: Михаил Адольфович Стырикович; 3 (16) лістапада 1902 — 27 кастрычніка 1995) — савецкі вучоны ў галіне цеплаэнергетыкі і цеплафізікі, акадэмік Акадэміі навук СССР (1964, член-карэспандэнт з 1946), Герой Сацыялістычнай Працы (1972).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Пецярбургу ў дваранскай[7][8] сям’і. Сярэднюю адукацыю атрымаў у класічнай гімназіі і школе другой ступені[8]. У 1920 годзе паступіў у Петраградскі тэхналагічны інстытут на механічны факультэт, з пятага курса якога быў адлічаны за «непралетарскаее» паходжанне[8]. У час вучобы паступіў цеплатэхнікам у шырокапрофільную даследчую лабараторыю на заводзе аптычнага шкла[8]. Інстытут скончыў у 1927 годзе, здаў экстэрнам экзамены і абараніў дыпломны праект на тэму «Теплосиловая установка текстильной фабрики»[8]. З 1928 года працаваў у Бюро цеплатэхнічных выпрабаванняў, ператворанае пазней у Цэнтральны катлатурбінны інстытут імя І. І. Паўзунова. Тут ён прайшоў шлях ад інжынера да загадчыка аддзела[7]. У 1930—1941 гадах[7] адначасова дацэнт кафедры цеплатэхнікі ў Ленінградскім політэхнічным інстытуце[8]. У 1936 годзе М. А. Стырыковіч абраны прафесарам, а ў 1939 годзе яму прысуджана (без абароны дысертацыі) ступень доктара тэхнічных навук[8]. У 1938 годзе М. А. Стырыковіча прызначылі загадчыкам кафедры кацельных установак Маскоўскага энергетычнага інстытута, якую ён узначальваў да 1970 года.
З пачатку Вялікай Айчыннай вайны М. А. Стырыковіч працаваў на Урале, дзе кіраваў працамі па павышэнню надзейнасці і павелічэнню магутнасці цеплавых электрастанцый. У 1943 годзе яго адклікаюць у Маскву. Тут М. А. Стырыковіч разгортвае навуковыя даследаванні ў лабараторыях Маскоўскага энергетычнага інстытута і Маскоўскага аддзялення Цэнтральнага катлатурбіннага інстытута, а затым і ў Энергетычным інстытуце імя Г. М. Кржыжаноўскага Акадэміі навук СССР. З 1961 года загадваў аддзелам масаабмену ў Лабараторыі высокіх тэмператур (Аб’яднаны інстытут высокіх тэмператур РАН). 1964—1980 гадах — акадэмік-сакратар Аддзялення фізіка-тэхнічных праблем энергетыкі Акадэміі навук СССР, з 1980 года — член Прэзідыума АН СССР.
Памёр М. А. Стырыковіч 27 кастрычніка 1995 года. Пахаваны на Траякураўскіх могілках у Маскве.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя навуковыя працы М. А. Стырыковіча прысвечаны даследаванню цепласілавых установак і рабочых працэсаў паравых катлоў, пытанняў цеплаперадачы ў кіпячай вадкасці пры высокіх цісках. Унёс значны ўклад у распрацоўку эканомікі энергетыкі і прагназавання яе развіцця. Упершыню ў практыку эканамічных разлікаў у СССР увёў паняцце разліковых выдаткаў, з дапамогай якіх суразмяраюцца капітальныя і бягучыя выдаткі[9]. Распрацаваў нормы цеплавога і аэрадынамічнага разлікаў кацельнных агрэгатаў (1937—1938), вывучаў працэсы растваральнасці соляў у пары, утварэння адкладаў на парагенеруючых паверхнях нагрэву і турбінных лапатках, стварыў новы раздзел фізіка-хімічнай навукі — вучэнне аб паравы растворах[9]. У 1977 годзе пад кіраўніцтвам М. А. Стырыковіча і Рабочай кансультатыўнай групы пры Прэзідыуме Акадэміі навук СССР пачаты даследаванні па актуальных праблемах развіцця энергетыкі свету і яго рэгіёнаў[9]. Ён з’яўляецца адным з ініцыятараў «Энергетычнай праграмы», якая выконвалася ў Міжнародным інстытуце прыкладнога сістэмнага аналізу ў Лаксенбургу (Аўстрыя)[9]. Быў ініцыятарам шырокага ўкаранення ў энергетыку выкарыстання газавых турбін, у тым ліку малой і сярэдняй магутнасці, для вытворчасці электраэнергіі і цяпла[8]. У апошнія гады свайго жыцця М. А. Стырыковіч шмат увагі надаваў пытанням аховы навакольнага асяроддзя ад выкідаў энергетычных аб’ектаў і ўліку экалагічных фактараў пры ацэнцы энергетычных тэхналогій[8].
Займаў пасады прэзідэнта і двойчы віцэ-прэзідэнта створанага ў 1968 годзе Міжнароднага цэнтра па цепламасаабмену і з 1971 года да канца жыцця ўзначальваў Нацыянальны камітэт па цепламасаабмену, створаны па яго ініцыятыве пры Аддзяленні фізіка-тэхнічных праблем энергетыкі АН СССР.
Выбраныя публікацыі
[правіць | правіць зыходнік]- Кнорре Г. Ф., Стырикович М. А., Шутов В. И. Курс паровых котлов / Г. Ф. Кнорре, М. А. Стырикович и В. И. Шутов. — Ленинград; Москва: Госэнергоиздат, 1939. — 26 см.
- Кутателадзе С. С., Стырикович М. А. Гидравлика газожидкостных систем. — Москва; Ленинград: Госэнергоиздат, 1958. — 232 с.: ил.; 23 см.
- Стырикович М. А., Катковская К. Я., Серов Е. П. Котельные агрегаты : [Учебник для энерг. вузов и фак.]. — Москва ; Ленинград : Госэнергоиздат, 1959. — 487 с.: ил.; 27 см.
- Мелентьев Л. А., Стырикович М. А., Штейнгауз Е. О. Топливно-энергетический баланс СССР: (Основные вопросы экономики и планирования). — Москва; Ленинград: Госэнергоиздат, 1962. — 208 с.: черт.; 26 см.
- Стырикович М. А., Россиевский Г. И. Технико-экономические соображения по электростанциям с магнитогидродинамическими генераторами большой мощности. — Люберцы: Б. и., 1964. — 30 с.: граф.; 29 см
- Стырикович М. А., Катковская К. Я., Серов Е. П. Парогенераторы электростанций : [Учебник для энерг. вузов и фак.]. — 2-е изд., перераб. — Москва; Ленинград: Энергия, 1966. — 384 с.: ил.; 27 см.
- Стырикович М. А., Резников М. И. Методы экспериментального изучения процессов генерации пара : [Учеб. пособие для теплоэнерг. специальностей вузов] / М. А. Стырикович, М. И. Резников. — 2-е изд., перераб. и доп. — Москва: Энергия, 1977. — 279 с.: ил.; 25 см.
- Стырикович М. А., Шпильрайн Э. Э. Энергетика. Проблемы и перспективы. — М.: Энергия, 1981. — 193 с.: ил.; 21 см.
- Стырикович М. А., Полонский В. С., Циклаури Г. В. Тепломассообмен и гидродинамика в двухфазных потоках атомных электрических станций / М. А. Стырикович, В. С. Полонский, Г. В. Циклаури. — М.: Наука, 1982. — 368 с.: ил.; 25 см.
- Теплотехника и теплофизика. Экономика энергетики и экология. Воспоминания: Избр. тр / М. А. Стырикович; [Отв. ред. О. Н. Фаворский, Д. С. Львов; Вступ. ст. И. Л. Мостинского и др.; Рос. акад. наук, Ин-т высок. температур]. — М.: Наука, 2002. — 318,[1] с., [1] л. портр.: ил.; 25 см. — ISBN 5-02-006472-6.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Герой Сацыялістычнай Працы (1972)
- 2 ордэны Леніна (1972, 1975)
- Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1982)
- 2 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1957, 1962)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 13 верасня 2023.
- ↑ Стырикович Михаил Адольфович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б Стырикович Михаил Адольфович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ https://www.rosteplo.ru/Tech_stat/stat_shablon.php?id=929
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б в Стырикович Михаил Адольфович на сайце «Героі краіны» (руск.) (Праверана 5 чэрвеня 2023)
- ↑ а б в г д е ё ж з Вклад русских инженеров в науку и технику отопления // Портал по теплоснабжению РосТепло.ру (руск.) (Праверана 5 чэрвеня 2023)
- ↑ а б в г Стырикович Михаил Адольфович (1902—1995) // НИУ «МЭИ» (руск.) (Праверана 5 чэрвеня 2023)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Стырыко́віч Міхаіл Адольфавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 229. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Стырикович Михаил Адольфович / Новиков В. В. // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вклад русских инженеров в науку и технику отопления // Портал по теплоснабжению РосТепло.ру (руск.) (Праверана 5 чэрвеня 2023)
- Стырикович Михаил Адольфович // Архивы Российской академии наук (руск.) (Праверана 5 чэрвеня 2023)
- 120 лет со дня рождения Стыриковича Михаила Адольфовича (1902—1995) // РГА в г. Самаре (руск.) (Праверана 5 чэрвеня 2023)
- Академик Михаил Адольфович Стырикович // Атомная энергя. Том 53, вып. 4, октябрь 1982. — С. 277—278. (руск.) (Праверана 5 чэрвеня 2023)
- Стырикович Михаил Адольфович (1902—1995) // НИУ «МЭИ» (руск.) (Праверана 5 чэрвеня 2023)
- Студенты и выпускники Технологического института — Герои Советского Союза и Социалистического труда Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.) (Праверана 5 чэрвеня 2023)
- Нарадзіліся 16 лістапада
- Нарадзіліся ў 1902 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 27 кастрычніка
- Памерлі ў 1995 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Траякураўскіх могілках
- Выкладчыкі МЭІ
- Выкладчыкі СПбДПУ
- Дактары тэхнічных навук
- Правадзейныя члены АН СССР
- Прафесары
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута
- Члены РАН
- Члены АН СССР
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Энергетыкі СССР
- Цеплафізікі
- Аўтары падручнікаў