Перайсці да зместу

Міхаіл Міхайлавіч Сіцько

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Міхайлавіч Сіцько
старшыня Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта[d]
з жнівень 2011
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
з 11 кастрычніка 2016
старшыня Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта[d]
з жнівень 2006

Нараджэнне 17 мая 1961(1961-05-17) (63 гады)
Адукацыя
Узнагароды

Міхаіл Міхайлавіч Сіцько (нар. 17 мая 1961, в. Алекшыцы Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання. Старшыня Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта.

Нарадзіўся ў 1961 годзе ў вёсцы Алекшыцы Бераставіцкага раёна. Беларус.

Скончыў у 1983 годзе Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці агранамія, у 2009 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці дзяржаўнае і мясцовае кіраванне.

Служыў у радах Савецкай Арміі. Працоўную дзейнасць пачаў аграномам-аграхімікам саўгаса «Арэвічы» Хойніцкага раёна. Быў загадчыкам участка, намеснікам старшыні, старшынёй калгаса імя Леніна Бераставіцкага раёна, старшынёй сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Алекшыцы» Бераставіцкага раёна. Са жніўня 2006 года працаваў старшынёй Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта. У жніўні 2011 года назначаны старшынёй Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта.

У 2016 годзе выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання[1].

Узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2022)[2].

Жанаты, мае траіх дзяцей.

Зноскі