Перайсці да зместу

М’ёльнір

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тор з молатам.
Тор з молатам.

М’ёльнір (стар.-сканд.: Mjöllnir «знішчальнік») — у германа-скандынаўскай міфалогіі молат бога Тора. Быў выкаваны з непрапарцыйна кароткай ручкай з-за свавольстваў Локі. М’ёльнір быў настолькі цяжкі, што ніхто не мог яго нават падняць, акрамя Тора і яго сына Магне. Акрамя таго, Тор апранаў чароўныя Жалезныя рукавіцы, дзякуючы якім молат станавіўся кідальных зброяй, якая заўсёды паражае цэль і вяртаецца назад у рукі кідальніка. Таксама, ён насіў пояс сілы Мегінг’ёрд, які падвойвае сілу таго, хто яго носіць. М’ёльнір быў настолькі магутнай зброяй, што яго ўдар выклікаў маланкі і гром.

М’ёльнір у скандынаўскай міфалогіі

[правіць | правіць зыходнік]

М’ёльнір выраблены карлікамі-дзвергамі Брокам і Сіндры пры спрэчцы з Локі аб майстэрстве Кузняцоў. Молат быў прызнаны асамі лепшым стварэннем гномаў, Локі прайграў спрэчку, і яму зашылі рот, бо Одзін забараніў каму-небудзь з асаў або дзвергаў секчы галаву Локі (у спрэчцы на заклад Локі паставіў сваю галаву). М’ёльнір — універсальная зброя, якая жыве сваім уласным жыццём: ён то ляцеў ад Тора, то прылятаў назад, а часам і самому Тору даводзілася вызваляць сваю зброю з палону, ім забівалі і ажыўлялі. У адной з паездак у Ётунхейм Тор забіў сваіх казлоў, якія цягнулі яго калясніцу замест коней, а раніцай пры дапамозе свайго молата ажывіў іх.

Кароткая ручка молата — следства спробы Локі перашкодзіць яго вырабу[1]. Адзін час быў выкрадзены ётуном Трымам, але дзякуючы хітраму Локі вернуты Тору.

Уплыў на культуру

[правіць | правіць зыходнік]
Кудмень у выглядзе М’ёльніра. Арыгінал захоўваецца ў Гістарычным музеі Стакгольма.
Сучасны варыянт кудменя.

М’ёльнір лічыўся сімвалам Тора. Копіі молата былі папулярнымі ў Скандынавіі, людзі насілі іх на шыі як кудмені. Таксама яны ўжываліся ў святых цырымоніях — ім асвячалі вяселлі. Іх падкладалі пад ложак маладым, каб у іх было шмат дзяцей. Пасля прыняцця хрысціянства людзі доўга яшчэ насілі адначасова крыж і кудмень — копію М’ёльніра. Амулеты ў выглядзе малаточкаў Тора з’яўляюцца паказчыкам прысутнасці сярэднявечных скандынаваў[2]. Цяпер Молат Тора на гербе выкарыстоўвае шведская камуна Турас.

Молат Тора з’яўляецца адным з вядомых элементаў скандынаўскай культуры ў цэлым і міфалогіі ў прыватнасці. Вырабляюцца ювелірныя ўпрыгажэнні «па матывах» і нават скульптуры[3]. У маі 2013 года М’ёльнір пад назвай «Молат Тора» быў унесены ў пералік зацверджаных надмагілляў ветэранскага Дэпартамента ЗША пад нумарам 55[4][5].

Зноскі

  1. Х. Гербер. Мифы Северной Европы. — М.: «Центрполиграф», 2008.
  2. Носов Е. Н. Типология городов Поволховья. В кн.: Новгород и Новгородская земля. История и археология. Материалы научной конференции. Вып. 7. Новгород, 1993.. Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2010.
  3. Контекст. Крым: Донецкие кузнецы изготовили для Симферополя скульптуру «Молот Тора»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2014. Праверана 26 сакавіка 2013.
  4. National Cemetery Administration: Available Emblems of Belief for Placement on Government Headstones and Markers. Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2013. Праверана 12 мая 2013.
  5. Hammer of Thor now VA accepted symbol of faith. Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2013. Праверана 12 мая 2013.
  • Старшая Эдда. Песнь о Трюме. Перевод А.Корсуна. М.: «Художественная Литература», 1975.
  • Гербер Х. Мифы Северной Европы. — М.: «Центрполиграф», 2008.
  • Гуревич А. Я. Избранные труды. Т. 1. Древние германцы. Викинги. — М.-СПб.: «Университетская книга», 1999.
  • Носов Е. Н. Типология городов Поволховья. // Новгород и Новгородская земля. История и археология. Материалы научной конференции. Вып. 7. Новгород, 1993.