Нагорна-Карабахская Рэспубліка
| |||||
Гімн: «Ազատ ու Անկախ Արցախ» | |||||
Абвяшчэнне незалежнасці | 2 верасня 1991 (ад Азербайджана) | ||||
Дыпламатычнае прызнанне | Абхазія Паўднёвая Асеція Прыднястроўе | ||||
Афіцыйная мова | Армянская | ||||
Сталіца | Сцепанакерт | ||||
Форма кіравання | Змешаная рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Дзяржміністр |
|||||
Плошча • Усяго |
3170[1] км² | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2013) • Перапіс (2010) |
146.600 чал. 141.400 чал. | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2010) • На душу насельніцтва |
$1,6 млрд $2.581 | ||||
Валюта | Карабахскі драм і Армянскі драм | ||||
Тэлефонны код | +37447 | ||||
Часавыя паясы | UTC+04:00 |
Нагорна-Карабахская Рэспубліка (арм.: Lernayin Gharabaghi Hanrapetut’yun — Լեռնային Ղարաբաղ Հանրապետություն), таксама Рэспубліка Арцах (арм.: Արցախի Հանրապետություն) — былая непрызнаная дзяржава. Існавала з 1991 года на Паўднёвым Каўказе ў межах Нагорна-Карабахскай аўтаномнай вобласці Азербайджанскай ССР і некалькіх прылеглых да яе раёнаў Азербайджанскай ССР. Спыніла існаванне з 1 студзеня 2024 года[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]- 10 снежня 1991 года армянскае насельніцтва тэрыторыі абвясціла незалежнасць ад Азербайджана і ўтварэнне Нагорна-Карабахскай Рэспублікі.
- 1992—1994 гады — Карабахская вайна.
- 2020 год — канфлікт у Нагорным Карабаху, у выніку якога НКР страціла значную частку тэрыторыі.
- 19—21 верасня 2023 года — пасля праведзенай узброенымі сіламі Азербайджана аперацыі, баявыя дзеянні спынены на ўмовах Азербайджана.
- 28 верасня 2023 года — прэзідэнт Арцаха Самвел Шахрамян падпісаў указ пра спыненне існавання Нагорна-Карабахскай Рэспублікі і роспуск усіх яе дзяржаўных устаноў і арганізацый з 1 студзеня 2024 года[3].
Палітычнае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Нагорна-Карабахская Рэспубліка — прэзідэнцка-парламенцкая рэспубліка.
Кіраўнік дзяржавы — Прэзідэнт.
Выканаўчая ўлада належыць ураду на чале з Дзяржаўным міністрам.
Заканадаўчы орган — Нацыянальны Сход, 33 месцы.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[правіць | правіць зыходнік]- Раёны НКР у 1994—2020 гадах
- 1 Шаўмянскі,
- 2 Мардакерцкі,
- 3 Аскеранскі,
- 4 Мартунінскі,
- 5 Гадруцкі,
- 6 Шушынскі,
- 7 Кашатагскі.
- Рознай заліўкай паказаны
- Суцэльны колер — тэрыторыі, якія належалі Нагорна-Карабахскай аўтаномнай вобласці (НКАВ).
- Гарызантальная штрыхоўка (2 і 4) — тэрыторыі, якія належалі НКАВ, але засталіся пад кантролем Азербайджана падчас Карабахскай вайны.
- Гарызантальная штрыхоўка (1) — тэрыторыі за межамі НКАВ, на якіх была абвешчана НКР, але засталіся пад кантролем Азербайджана падчас Карабахскай вайны.
- Вертыкальная штрыхоўка — тэрыторыі за межамі НКАВ, якія перайшлі пад кантроль НКР падчас Карабахскай вайны.
Адміністрацыйна Нагорна-Карабахская Рэспубліка была падзелена на 7 раёнаў і горад рэспубліканскага падпарадкавання (сталіца) — Сцепанакерт.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, якія складаюць раёны — абшчыны.
НКР уключала ў сябе 10 гарадоў і 301 сельскіх населеных пунктаў.
Пасля канфлікту ў Нагорным Карабаху 2020 года Нагорна-Карабахская Рэспубліка захавала кантроль над сталіцай Сцепанакертам і 3 раёнамі: Мардакерцкім, Аскеранскім і Мартунінскім.
Агульная плошча
[правіць | правіць зыходнік]- 1991 год (дэкларатыўна) — ~5000 км²
- 1994—2020 гады (дэкларатыўна) — ~13 300 км²
- 1994—2020 гады (фактычна) — ~11 432 км²
- пасля 1 снежня 2020 года (фактычна) — ~3170 км²
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]У 1990 годзе — 200 тыс. чалавек, у т.л. 76 % армяне, 23 % азербайджанцы, астатнія рускія і курды.
У 2015 годзе па папярэдніх даных перапісу складае — 150 932 чалавекі.
Пераважная большасць насельніцтва — вернікі Армянскай Апостальскай царквы.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.kavkaz-uzel.eu/blogs/83781/posts/45972
- ↑ Нагорно-Карабахская республика прекратит существование с 1 января 2024 года . TACC. Праверана 29 верасня 2023.
- ↑ Власти непризнанного Карабаха объявили о скором прекращении существования республики (руск.). BBC News Русская служба (28 верасня 2023). Праверана 28 верасня 2023.