Народная Сацыялістычная Рэспубліка Албанія
Сацыялістычная рэспубліка | |||||
Народная Сацыялістычная Рэспубліка Албанія (НСРА) | |||||
---|---|---|---|---|---|
Republika Popullore Socialiste Shqipërisë | |||||
|
|||||
Гімн: «Hymni i Flamurit» | |||||
|
|||||
|
|||||
Сталіца | Тырана | ||||
Мова(ы) | албанская | ||||
Афіцыйная мова | албанская мова | ||||
Рэлігія | атэізм і атэістычная дзяржава[d] | ||||
Грашовая адзінка | Албанскі лек | ||||
Плошча | 28 748 кв.км | ||||
Насельніцтва | 3 072 000 чал. (1991) | ||||
Форма кіравання | Аднапартыйная парламенцкая рэспубліка | ||||
Тэлефонны код | 355 | ||||
Часавы пояс | +2 | ||||
Кіраўнікі дзяржавы | |||||
1-ы сакратар ЦК Албанскай Партыі Працы | |||||
• 1945 — 1985 | Энвер Ходжа | ||||
• 1985 — 1992 | Раміз Алія | ||||
Старшыня Прэзідыума Народнага сходу Албаніі | |||||
• 1946 — 1953 | Амер Нішані | ||||
• 1953 — 1982 | Лешы Хаджы | ||||
• 1982 — 1991 | Раміз Алія | ||||
Старшыня Савета міністраў Албаніі | |||||
• 1946 — 1954 | Энвер Ходжа | ||||
• 1954 — 1981 | Мехмет Шэху | ||||
• 1981 — 1991 | Адыль Чарчані | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Народная Рэспубліка Албанія (алб.: Republika Popullore e Shqipërisë) — сацыялістычная дзяржава на Балканскім паўвостраве. З 1976 года — Народная Сацыялістычная Рэспубліка Албанія (алб.: Republika Popullore Socialiste e Shqipërisë).
Была абвешчана 11 студзеня 1946 года. Існавала да 1991 года.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Камуністычная партыя Албаніі была створана ў 1941 годзе пры падтрымцы Камінтэрна. Абапіраючыся на палітычную, ваенную і эканамічную падтрымку СССР, албанскі камуністычны ўрад пад кіраўніцтвам Энвера Ходжы прыступіў да будаўніцтва сацыялізму ў адсталай аграрнай краіне. У 1949 годзе Албанія стала членам СЭУ, у 1955 годзе — Арганізацыі Варшаўскага дагавора.
Энвер Ходжа на працягу доўгіх дзесяцігоддзяў то ствараў, то разрываў адносіны з Бялградам, Масквой і Пекінам. З Югаславіяй адносіны практычна ніколі не нармалізоўваліся і з часам перараслі ў адкрытую варожасць з-за аўтаномнага края Косава і намераў Ціта стварыць Балканскую Федэрацыю, у якую ўвайшла б і Балгарыя, што Ходжа разглядаў як пагрозу суверэнітэту Албаніі.
Рознагалоссі з КПСС і Савецкім Саюзам сталі нарастаць пасля смерці Сталіна і дасягнулі піка пасля вядомага дакладу Хрушчова на XX з'ездзе ў 1956 годзе. Крытыку Албаніі выклікала збліжэнне СССР з Югаславіяй. Адначасова пагоршыліся адносіны Албаніі з астатнімі краінамі Усходняй Еўропы. Албанія ўсё больш схілялася да супрацоўніцтва з КНР, у сувязі з чым СССР звярнуўся да эканамічнага ціску на албанскае кіраўніцтва. На Маскоўскай нарадзе камуністычных і рабочых партый справа дайшла да вострай канфрантацыі паміж Албанскай партыяй працы і КПСС і яе саюзнікамі, пасля чаго эканамічная дапамога СССР цалкам спынілася. У адказ Албанія ва ўльтыматыўнай форме запатрабавала ад яго ў найкарацейшыя тэрміны вывесці ваеннаслужачых з ваенна-марской базы Влёра, у выніку чаго некалькі савецкіх падводных лодак, узбраенне і боепрыпасы дасталіся Албаніі.
З 1962 года Албанія выйшла з СЭУ, што адмоўна адбілася на яе гандлёвым балансе і эканамічнай сітуацыі. У 1968 годзе Албанія падвергла рэзкай крытыцы ўвядзенне войскаў краін Варшаўскага дагавора ў Чэхаславакію і выйшла з АВД. З гэтага часу албанскае кіраўніцтва і СМІ называлі савецкае кіраўніцтва няйначай, як сацыял-імперыялістамі і рэвізіяністамі. Знешняя палітыка Албаніі ў наступнае дзесяцігоддзе грунтавалася на супрацоўніцтве з КНР і максімальнай ізаляцыі ад еўрапейскіх дзяржаў. Албанія стала адзінай дзяржавай Еўропы, якая не падпісала Заключны акт НБСЕ. Албанія абвясціла сябе першай у свеце атэістычнай дзяржавай, што выказалася ў дыскрымінацыі рэлігіі і маштабных праследаваннях вернікаў (як мусульман, так і хрысціян).
На тры дзесяцігоддзі Албанія спынілася ў развіцці і практычна закрылася ад навакольнага свету — не толькі заходняга, але і камуністычнага, — закансерваваўшы ў сябе парадкі, атрыманыя ў спадчыну ад сталінскай камуністычнай сістэмы. У сярэдзіне 1970-х гадоў, пасля смерці Маа Цзэдуна і пачатку рэформаў Дэн Сяапіна, Ходжа абвясціў рэвізіянісцкім таксама і рэжым КНР. Такім чынам, ізаляцыя сталінісцкай Албаніі ў свеце стала абсалютнай.
Найноўшая гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1985 годзе, пасля смерці Энвера Ходжы, яго месца заняў Раміз Алія. Спачатку ён спрабаваў працягваць ранейшую палітыку, але ва Усходняй Еўропе да таго часу ўжо пачаліся змены, выкліканыя гарбачоўскай палітыкай — галоснасцю і перабудовай. Урад Албаніі апынуўся пад двайным ціскам з боку ЗША, еўрапейскіх дзяржаў і свайго ўласнага народа. Пасля таго, як быў расстраляны румынскі камуністычны лідар Нікалае Чаўшэску, Алія зразумеў, што ён можа апынуцца наступным, калі нічога не зробіць. Алія, апошнім у Еўропе, падпісаў Хельсінкскія пагадненні і абавязаўся выконваць правы чалавека, дазволіў палітычныя партыі, і хоць яго ўласная партыя перамагла на выбарах у 1991 годзе, усім стала ясна, што змены не спыніць. У 1992 годзе на ўсеагульных выбарах перамогу атрымала ўжо Дэмакратычная партыя Албаніі, якая набрала 62 % галасоў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Народная Сацыялістычная Рэспубліка Албанія
- Канстытуцыя Албаніі 1976 года Архівавана 20 верасня 2016.