Наталля Васілеўна Шаранговіч
Наталля Васілеўна Шаранговіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 снежня 1967 (56 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Васіль Пятровіч Шаранговіч |
Род дзейнасці | мастацтвазнаўца |
Навуковая сфера | мастацтвазнаўства |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Наталля Васільеўна Шаранговіч (нар. 2 снежня 1967[1]) — беларускі мастацтвазнавец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў Віцебску[1]. Дачка мастака Васіля Шаранговіча[2].
У 1984—1989 гадах вучылася на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2000 г. скончыла аспірантуру Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці мастацтвазнаўства[3].
Працавала ў часопісе «Спадчына», газеце «ЛіМ». Старшыня секцыі мастацтвазнаўства і крытыкі Беларускага саюза мастакоў (2005—2010). У часопісе «Мастацтва» ўзначальвала аддзел выяўленчага мастацтва, член рэдкалегіі (2001—2009)[3].
Дырэктар музея сучаснага выяўленчага мастацтва (2009—2013). З 2014 года ўзначальвае Цэнтр сучасных мастацтваў[3].
Арганізацыйная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Куратар спецыяльнага праекта Рэспублікі Беларусь на 5-й Маскоўскай біенале сучаснага мастацтва (2013). Куратар і арганізатар праектаў «Мастак і горад» на плошчы Якуба Коласа ў Мінску (2011—2014)[3].
Куратар выстаўкі сучаснага мастацтва «Avant-gARTe. Ад квадрата да аб’екта» ў рамках Чэмпіяната свету па хакеі (2014)[3].
Выкладчыцкая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Дацэнт кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[2].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар звыш 50 кніг і альбомаў па выяўленчым мастацтве, звыш 300 артыкулаў, дыялогаў, аналітычных публікацый у прэсе ў Беларусі і за мяжой[3].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Лаурэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2009)[3].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Гаўрыіл Вашчанка. Народжаны Палессем : нататкі пра жыццё і творчасць / Наталля Шаранговіч. ― Мінск, 2008.
Зноскі
- ↑ а б Шаранговіч Наталля Васільеўна на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- ↑ а б Шаранговіч, Наталля Васільеўна (мастацтвазнавец)
- ↑ а б в г д е ё ШАРАНГОВІЧ Наталля Васільеўна Архівавана 9 лістапада 2016.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Шаранговіч Наталля Васільеўна на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Шарангович Наталья Васильевна Архівавана 21 жніўня 2021. (руск.) // Факультэт журналістыкі БДУ