Нацыянальная бібліятэка Нарвегіі
Нацыянальная бібліятэка Нарвегіі (нарв.: Nasjonalbiblioteket) — галоўная навуковая бібліятэка Нарвегіі, размешчаная ў горадзе Осла. Нацыянальная бібліятэка Нарвегіі атрымлівае абавязковы экзэмпляр усіх публікацый, якія з’яўляюцца ў друку ў Нарвегіі. Бібліятэка была заснавана ў 1988 годзе.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыя нацыянальнай бібліятэкі Нарвегіі цесна звязана з гісторыяй самой дзяржавы, якая атрымала незалежнасць толькі ў 1905 годзе, выйшаўшы з саюза са Швецыяй. У 1815 годзе пасля аддзялення ад Даніі, функцыі нацыянальнай бібліятэкі былі прадастаўлены бібліятэцы ўніверсітэта Осла. З 1883 года пачалася публікацыя нацыянальнай бібліяграфіі.
Паўнавартасная нацыянальная бібліятэка была створаная толькі ў канцы XX стагоддзя — у 1988 годзе. Стортынг прагаласаваў за стварэнне бібліятэкі ў сталіцы краіны Осла. У 1999 годзе ўніверсітэцкая бібліятэка была перафарміравана і некаторыя аддзелы перайшлі ў падпарадкаванне да нацыянальнай бібліятэцы. 15 жніўня 2005 года было адкрыта новае памяшканне нацыянальнай бібліятэкі. У 2005 годзе ў Осла праводзіўся семдзесят першым кангрэс Міжнароднай федэрацыі бібліятэчных асацыяцый і ўстаноў.
Фонды бібліятэкі
[правіць | правіць зыходнік]- 2 900 000 кніг і часопісаў
- 135 000 карт
- 30 000 рукапісаў
- 50 000 мікрафільмаў
- 200 000 алічбаваных малюнкаў (фота)
Да найстаражытных дакументаў бібліятэкі належаць Малітоўнік з Хедмарка (XIII ст.) і збор законаў нарвежскага караля Магнуса Лагабетэ (Магнус VI) «Magnus Lagabøters Landslov» (XIV ст.). Тут захоўваюцца лісты нарвежскага пісьменніка Генрыка Ібсена, а таксама рукапісы Кнута Гамсуна і яго шлюбныя перапіскі, набытыя бібліятэкай у 2002 годзе.