Нэтан Чэн
Нэтан Чэн | |
---|---|
англ.: Nathan Chen | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | фігурнае катанне |
Нарадзіўся |
5 мая 1999 (25 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Трэнер | Рафаэль Аруцюнян[d] і Karel Kovar[d] |
Рост | 1,66 м |
Афіцыйны сайт (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нэтан Чэн (англ.: Nathan Chen; нар. 5 мая 1999, Солт-Лэйк-Сіці) — амерыканскі фігурыст, які выступае ў адзіночным катанні. Алімпійскі чэмпіён у адзіночным катанні (2022), сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў у камандным спаборніцтве (2022), бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у камандным спаборніцтве (2018), трохразовы чэмпіён свету (2018, 2019, 2021), чэмпіён чатырох кантынентаў (2017), трохразовы пераможца фіналу Гран-пры (2017—2019) і шасціразовы чэмпіён ЗША (2017—2022).
Чэн стаў першым фігурыстам, які паспяхова выканаў пяць відаў чацвярных скачкоў на міжнародных спаборніцтвах. За поспехі ў выкананні чацвярных атрымаў мянушку «Quad King» («Кароль чацвярных»). Цяперашні ўладальнік сусветнага рэкорду за адвольную праграму і па суме дзвюх праграм. На 14 студзеня 2022 года займаў чацвёртае месца ў рэйтынгу Міжнароднага саюза канькабежцаў.
Зноскі
- Нарадзіліся 5 мая
- Нарадзіліся ў 1999 годзе
- Нарадзіліся ў Солт-Лэйк-Сіці
- Выпускнікі Ельскага ўніверсітэта
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Фігурысты ЗША
- Алімпійскія чэмпіёны ад ЗША
- Алімпійскія чэмпіёны па фігурным катанні
- Чэмпіёны свету па фігурным катанні
- Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года
- Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года
- Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года
- Фігурысты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года
- Фігурысты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 года