Ота Вейнінгер
Ота Вейнінгер | |
---|---|
ням.: Otto Weininger | |
Дата нараджэння | 3 красавіка 1880[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 кастрычніка 1903[1][2][…] (23 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | філосаф, пісьменнік, псіхолаг |
Навуковая сфера | філасофія і гендарныя даследаванні[d] |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d] |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ота Вейнінгер, таксама Вайнінгер (ням.: Otto Weininger) (3 красавіка 1880, Вена — 4 кастрычніка 1903, Вена) — аўстрыйскі філосаф.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў багатай яўрэйскай сям’і. У 1898 годзе паступіў на філасофскі факультэт Венскага ўніверсітэта, які з адзнакай скончыў, абараніў доктарскую дысертацыю на тэму бісексуальнасць. Пасля абароны дысертацыі прыняў хрысціянства.
Смерць
[правіць | правіць зыходнік]Ота Вейнінгер дэманстратыўна пакончыў з сабой у гасцінічным нумары, у якім памёр Бетховен. Магчымымі прычынамі самагубства сучаснікі называлі «канфлікт паміж прапаведуемым ім аскетызмам і ўласнай пачуццёвасцю». З іншага боку, самагубства Вейнінгера нярэдка адносяць да так званых выпадкаў суіцыду з-за комплексу культурнай непаўнавартаснасці.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўнай працай Вейнінгера была кніга «Пол і характар. Прынцыповае даследаванне» (1902), хоць былі і іншыя, апублікаваныя ўжо пасля яго смерці — «Аб апошніх рэчах» (1904, апублікаваў яго сябар Морыц Рапапорт), «Каханне і жанчына» (1917). Пасля першай сусветнай вайны Артурам Герберам былі таксама апублікаваныя нататкі і лісты Вейнінгера.
Зноскі
- ↑ а б Otto Weininger // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ а б Otto Weininger // Frauen in Bewegung 1848–1938 — Österreichische Nationalbibliothek, 2006.
- ↑ Catalog of the German National Library Праверана 13 студзеня 2024.