Перайсці да зместу

Партызанская брыгада «За Савецкую Беларусь» (Я. Дз. Васюцін)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партызанская брыгада «За Савецкую Беларусь»
Гады існавання 1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Івянецкае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 962 партызан (6.7.1944)
Дыслакацыя Валожынскі і Радашковіцкі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Я. Дз. Васюцін

Партызанская быгада «За Савецкую Беларусь»партызанская брыгада, створаная ў студзені 1944 года на базе атрадаў вылучаных партызанскай брыгадай імя В. П. Чкалава. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Валожынскага і Радашковіцкага раёнаў. 6 ліпеня 1944 года брыгада (962 партызаны, 5 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Брыгада была створана на базе атрадаў імя Кірава (арганізаваны ў снежні 1942 года ў Івянецкім раёне з групы ваеннаслужачых на чале з Я. Дз. Васюціным), «За Савецкую Беларусь» (арганізаваны ў маі 1943 года), імя Андрэева (арганізаваны ў маі 1943), вылучаных партызанскай брыгадай імя В. П. Чкалава. У склад брыгады ўваходзілі:

  • атрад імя Кірава;
  • атрад «За Савецкую Беларусь»;
  • атрад імя Андрэева;
  • атрад «Штурм»;
  • рэзервовы атрад.
  • С. М. Плахін

Начальнік штаба

[правіць | правіць зыходнік]
  • А. С. Раманаў

Партызаны вялі баявыя дзеянні на чыгуначных участках ЛідаМаладзечна, Мінск — Маладзечна. У лютым — сакавіку 1944 года зрабілі больш за 20 дыверсій, падарвалі 16 эшалонаў і чыгуначны мост. Утрымлівалі паўночную граніцу Івянецка-Налібоцкай партызанскай зоны. У ліпені 1943 года атрад імя Кірава веў абарончыя баі з карнікамі, у кастрычніку правёў сустрэчны бой з ворагам, які спрабаваў прарвацца да пасадачнай авіяпляцоўкі. У сакавіку 1944 года брыгада разбіла 7 нямецкіх апорных пунктаў у Радашковіцкім і іншых раёнах. 1 ліпеня 1944 года брыгада перарэзала дарогі РакаўВаложын, Гарадок — Валожын, па якіх адступаў праціўнік.