Перайсці да зместу

Партызанская брыгада імя А. В. Суворава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партызанская брыгада імя А. В. Суворава
Гады існавання 1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Стаўбцоўскае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 456 партызан (6.7.1944)
Дыслакацыя Навамышскі і Гарадзішчанскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры
  • І. С. Кірын;
  • В. Н. Галоўчанка

Партызанская брыгада імя А. В. Суворавапартызанская брыгада, створаная ў сакавіку 1944 года на базе атрада імя Суворава[1] вылучанага з Партызанскай брыгады «Першамайская». Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Навамышскага і Гарадзішчанскага раёнаў. 6 ліпеня 1944 года брыгада (456 партызан, 3 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

  • атрад імя Суворава;
  • атрад імя Кутузава;
  • атрад «Мсцівец».
  • І. С. Кірын;
  • В. Н. Галоўчанка.
  • Р. Л. Марахоўскі.

Начальнік штаба

[правіць | правіць зыходнік]
  • В. Я. Шахроў.

Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгуначных шашэйных і грунтавых дарогах, вялі баі па ліквідацыі нямецкіх апорных пунктаў, супраць карнікаў. У сакавіку — красавіку 1944 года падарвалі 4 эшалоны, разбурылі 11 мастоў, знішчылі маёнтак каля вёскі Гарадзішча, правялі 4 баі, у ліпені правялі 9 баёў з разрозненымі групамі праціўніка, захапілі больш за 70 вінтовак, 4 кулямёты, 9 аўтамашын, боепрыпасы.

Зноскі

  1. быў арганізаваны ў маі 1942 года, да мая 1943 — атрад «Стралкова»