Перайсці да зместу

Паўстанне 1953 года ў ГДР

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўстанне 1953 года ў ГДР
Асноўны канфлікт: Халодная вайна
Танк СССР ІС-2 у Лейпцыгу 17 чэрвеня 1953 года.
Танк СССР ІС-2 у Лейпцыгу 17 чэрвеня 1953 года.
Дата 16–17 чэрвеня 1953
Месца ГДР
Вынік Паўстанне задушана
Праціўнікі
Сцяг Германіі Дэманстранты ГДР Сцяг СССР Група савецкіх войск у Германіі
Сцяг Германіі Народная паліцыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паўстанне 1953 года ў ГДР, вядомае ў Германіі як Народнае паўстанне ў ГДР (ням.: Volksaufstand in der DDR) пачалося з страйку будаўнікоў Усходняга Берліна 16 чэрвеня 1953 года і на наступны дзень пераўтварылася ў шырока распаўсюджанае паўстанне супраць урада Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі. Было жорстка задушанае танкамі Групы савецкіх войск у Германіі і Народнай паліцыяй. Нягледзячы на ўмяшанне войск СССР хвалю бунтаў і страйкаў было нялёгка спыніць. Нават пасля 17 чэрвеня дэманстрацыі прайшлі ў больш чым 500 гарадах і вёсках краіны.