Дасягаюць даўжыні 5 — 6 см[1]. Цела карычнявата-зеленаватае з серабрыстым, блакітным ці зялёным адценнем (залежыць ад асвятлення). Спінка цямнейшая за брушка[1]. Ніжэй сярэдняй лініі, ад анальнага да хваставога плаўніка знаходзіцца клінападобная блакітнавата-чорная пляма з ярка-залацістай палоскай пад ёй[1]. Ззаду жабернай накрыўкі невялікая бліскучая блакітная, а за ёй — медна-чырвоная плямы. Спінны, анальны і хваставы плаўнікі чырванаватыя[1].