Пётр Бернгардавіч Струвэ
Пётр Бернгардавіч Струвэ | |
---|---|
руск.: Пётр Бернгардович Струве | |
Дата нараджэння | 26 студзеня (7 лютага) 1870[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 лютага 1944[2] (74 гады) ці 22 лютага 1944[3] (74 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Навуковая ступень | прафесар |
Партыя | |
Член у | |
Род дзейнасці | палітык, эканаміст, журналіст, пісьменнік |
Месца працы | |
Бацька | Bernhard Wilhelm von Struve[d] |
Маці | Anna Fyodorovna Rosen[d] |
Жонка | Nina Gerd[d] |
Дзеці | Глеб Пятровіч Струвэ[d][6], Аляксей Пятровіч Струвэ[d] і Sabbas (Struve)[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пётр Бернгардавіч Стру́вэ[7] (руск.: Пётр Бернгардович Струве; 26 студзеня (7 лютага) 1870, Перм — 26 лютага 1944[7][8], Парыж) — расійскі грамадскі і палітычны дзеяч, эканаміст, публіцыст, гісторык, філосаф. Ганаровы член Расійскай акадэміі навук (1917, выключаны ў 1928 годзе[8]). Псеўданімы: Сергей Лунин, Наблюдатель[9].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў горадзе Перм у сям’і губернатара Бернгарда Струвэ. Унук В. Я. Струвэ. Пасля выхаду бацькі ў адстаўку сям’я пераехала ў Санкт-Пецярбург. Пётр Струвэ вучыўся ў 3-й гімназіі[10]. У 1889 годзе паступіў на натуральнае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1890 годзе перавёўся на юрыдычны факультэт[11]. У 1891—1892 гадах навучаўся ў Грацкім універсітэце (Грац, Аўстра-Венгрыя). У 1892 годзе служыў у агульнай канцылярыі, у 1893—1894 гадах бібліятэкарам у вучоным камітэце Міністэрства фінансаў[11]. У 1894 годзе П. Б. Струвэ быў упершыню арыштаваны з-за кантактаў з нарадавольцамі, у выніку чаго яго звольнілі з дзяржаўнай службы[11]. У 1895 годзе экстэрнам[11] здаў экзамены за курс у Санкт-Пецярбургскім ўніверсітэце. Займаўся журналісцкай і палітычнай дзейнасцю[10]. У 1890-х гадаў быў адным з лідараў легальнага марксізму ў Расіі[11]. У 1894 годзе выдаў сваю першую кнігу «Критические заметки к вопросу об экономическом развитии России». Удзельнік 4-га Кангрэса Другога Інтэрнацыянала (Лондан, 1896) і аўтар Маніфеста Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (1898). Рэдагаваў марксісцкія часопісы «Новое слово» (1897) і «Начало» (1899). Адначасова з палітычнай дзейнасцю ў 1895—1899 гадах выкладаў на юрыдычным факультэце Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта[8]. У 1901 годзе быў арыштаваны за ўдзел у дэманстрацыі ў падтрымку студэнцкіх хваляванняў у Санкт-Пецярбургу і сасланы ў Цвер.
У снежні 1901 годзе эміграваў у Еўропу, дзе пражываў да канца 1905 года і стаў адным з лідараў ліберальнай апазіцыі манархіі. У 1902—1905 гадах быў галоўным рэдактарам часопіса «Освобождение», які выдаваўся ў Штутгарце. У 1903 годзе стаў адным са стваральнікаў «Саюза вызвалення». Пасля Маніфеста 17 кастрычніка 1905 года і абвяшчэння палітычнай амністыі вярнуўся ў Расію. У 1905—1906 гадах рэдагаваў штотыднёвы часопіс «Полярная звезда», штодзённую газету «Дума». У 1906—1918 гадах рэдагаваў часопіс «Русская мысль». У 1906 годзе вярнуўся да выкладчыцкай працы, чытаў лекцыі па палітэканоміі ў Санкт-Пецярбургскім політэхнічным інстытуце імператара Пятра Вялікага (1906—1917), на юрыдычным факультэце Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта і на Бястужаўскіх Вышэйшых жаночых курсах (1910—1917)[11]. У 1906—1915 гадах уваходзіў у склад цэнтральнага камітэта партыі кадэтаў, з якога выйшаў у 1915 годзе з-за нязгоды з радыкальнай антыўрадавай пазіцыяй яе кіраўніцтва. У 1907—1912 гадах П. Б. Струвэ з’яўляўся дэпутатам II Дзяржаўнай думы ад Санкт-Пецярбурга і ўваходзіў у фракцыю кадэтаў. 15 мая 1917 года быў абраны ардынарным акадэмікам Акадэміі навук па аддзяленні гістарычных навук і філалогіі.
З пачаткам Першай сусветнай вайны Пётр Струвэ стаў адным з кіраўнікоў Усерасійскага земскага саюза, з’яўляўся членам Асобай нарады па харчаванні[11]. У 1915—1917 гадах займаў пасаду старшыні Камітэта па абмежаванні забеспячэння і гандлю непрыяцеля пры Міністэрстве гандлю і прамысловасці Расійскай імперыі[11]. Падтрымаў Лютаўскую рэвалюцыю, на працягу некаторага часу па запрашэнню П. М. Мілюкова ўзначальваў эканамічны дэпартамент Міністэрства замежных спраў. Расчараваўся ў палітыцы Часовага ўрада, падтрымаў мяцеж генерала Л. Карнілава. Са снежня 1918 года жыў у Фінляндыі, быў членам Усерасійскага нацыянальнага камітэта пры генерале Юдзенічу[8]. З красавіка 1920 года займаў пасаду начальніка ўпраўлення знешніх зносін урада Поўдня Расіі Урангеля[8].
З восені 1920 года П. Б. Струвэ ў эміграцыі. Жыў у Парыжы, Берліне, Бялградзе, Празе, Варшаве. Член савета Інстытута рускага права пры факультэце права Парыжа. З 1922 года па 1925 год — прафесар Рускага юрыдычнага факультэта, які знаходзіўся пад пратэктаратам Пражскага Карлава ўніверсітэта. У 1925—1927 гадах рэдагаваў часопіс «Возрождение» ў Парыжы. З 1928 года кіраваў аддзяленнем грамадскіх навук Рускага навуковага інстытута ў Бялградзе, чытаў курс лекцый (у 1928—1940 гадах[8]). У 1921—1927 гадах аднавіў выданне часопіса «Русская мысль», выдаваў газету «Русская мысль» у 1925—1927 гадах[8]. У час Другой сусветнай вайны падтрымліваў барацьбу з Германіяй. У маі 1941 года П. Б. Струвэ па ілжывым даносе быў арыштаваны гестапа як «сябар Леніна», у ліпені таго ж года, пасля высвятлення яго антыкамуністычных поглядаў, вызвалены[11]. У 1943 годзе пераехаў да сына ў Парыж.
Памёр П. Б. Струвэ 26 лютага 1944 года. Пахаваны на могілках Сент-Жэнеўеў-дэ-Буа каля Парыжа[11].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]П. Б. Струвэ спецыялістам у галіне эканамічнай гісторыі Расіі, прыгоннага права і сялянскай гаспадаркі. Асобныя даследаванні прысвечаны сацыяльнай і эканамічнай гісторыі Расіі. Захапляўся пытаннямі філасофіі, рэлігіязнаўства, палітэканоміі, права. У эміграцыі стаў аўтарам значнай колькасці літаратуразнаўчых твораў, прысвечаных класічнай і сучаснай рускай літаратуры. Адстойваў прынцыпы хрысціянска-дэмакратычнай маралі, заснаваныя на духоўнай роўнасці і свабодзе людзей. Эканамічныя погляды П. Б. Струвэ грунтаваліся на ідэі здольнасці капіталізму да неабмежаванага прагрэсу і гарманізацыі сацыяльна-класавых інтарэсаў[7]. Заклікаў да перагляду эканамічных палажэнняў тэорыі марксізму[7].
Член Імператарскага вольнага эканамічнага таварыства (1895). Ганаровы доктар права Кембрыджскага (1916) і Сафійскага (1939) універсітэтаў. Ганаровы член Расійскай акадэміі навук (1917). Член Рускага гістарычнага таварыства (1925).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Pyotr Berngardovich Struve // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 24 лютага 2020.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118619497 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118619497 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Струве Г. П. // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1972. — Т. 7. — С. 226.
- ↑ а б в г БелЭн 2002.
- ↑ а б в г д е ё БРЭ 2004—2017.
- ↑ Библиографический указатель работ философов русского зарубежья, опубликованных в ЧСР (руск.) (Праверана 4 чэрвеня 2023)
- ↑ а б Струве Пётр Бернгардович // Биографика СПбГУ (руск.) (Праверана 4 чэрвеня 2023)
- ↑ а б в г д е ё ж з і Струве, Пётр Бернгардович (руск.) (Праверана 4 чэрвеня 2023) // ТАСС
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Боўш В. І. Струвэ Пётр Бернгардавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 208. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Ляликов Д. Струве Пётр Бернгардович // Философская Энциклопедия. В 5-х т. / Под редакцией Ф. В. Константинова. — М.: Советская энциклопедия, 1960—1970. (руск.)
- Бажов С. И. СТРУВЕ Пётр Бернгардович // Новая философская энциклопедия: В 4 тт. / Под редакцией В. С. Стёпина. — М.: Мысль, 2001. (руск.)
- Струве Пётр Бернгардович // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- СТРУ́ВЕ Пётр Бернгардович // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Пётр Струве // Культура. РФ (руск.) (Праверана 4 чэрвеня 2023)
- Струве, Пётр Бернгардович (руск.) (Праверана 4 чэрвеня 2023) // ТАСС
- Струве Пётр Бернгардович // Биографика СПбГУ. Санкт-Петербургский государственный университет (руск.) (Праверана 4 чэрвеня 2023)
- Библиографический указатель работ философов русского зарубежья, опубликованных в ЧСР (руск.) (Праверана 4 чэрвеня 2023)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пётр Бернгардавіч Струвэ
- Нарадзіліся 7 лютага
- Нарадзіліся ў 1870 годзе
- Нарадзіліся ў Пермі
- Памерлі 26 лютага
- Памерлі ў 1944 годзе
- Памерлі 22 лютага
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя на могілках Сент-Жэнеўеў-дэ-Буа
- Выпускнікі СПбДУ
- Выпускнікі Грацкага ўніверсітэта
- Прафесары
- Члены РСДРП
- Кадэты
- Члены РАН
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Выкладчыкі СПбДПУ
- Выкладчыкі Бялградскага ўніверсітэта
- Асобы
- Палітыкі паводле алфавіта
- Філосафы Расіі
- Эканамісты Расіі
- Публіцысты Расіі
- Юрысты Расійскай імперыі
- Рускія эмігранты першай хвалі ў Францыі
- Сацыял-дэмакраты Расіі
- Члены Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі II склікання
- Правадзейныя члены РАН (1917—1925)
- Правадзейныя члены АН СССР
- Стацкія саветнікі