Перайсці да зместу

Размовы з удзельнікам:Be112

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Размовы з удзельнікам:Beafk)

Вітаю, Ананіме. Калі ласка, на такія праўкі падайце заяўку на Вікіпедыя:Заданні для ботаў, выпраўленні не крытычныя, а сваёй масай правак Вы ствараеце шмат работы тым, хто вымушаны іх будзе праверыць. Дзякуй. Максім Л. (размовы) 17:28, 5 лютага 2023 (+03)[адказаць]

@Maksim L.:прабачце, адразу не было відаць вашага паведамлення. Добра, я паспрабую выкарыстоўваць сэрвіс робатаў для гэтага, але калі там нешта не атрымаецца, не обессудьте - я буду рабіць гэта самастойна ;) 46.211.118.131 19:12, 5 лютага 2023 (+03)[адказаць]
Ды, можа, Вы зарэгіструйцеся, дам Вам хоць часова сцяг аўтадаглядчыка. Калі і праўда ніхто ботам не дапаможа. Максім Л. (размовы) 19:27, 5 лютага 2023 (+03)[адказаць]
@Maksim L.:давайце паглядзім... 46.211.123.241 00:42, 6 лютага 2023 (+03)[адказаць]
Памер старонкі: 65 195, гл. Вікіпедыя:Архівацыя

Вітаем

Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
Што зрабіць?
Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
Зрабілі памылку?

--JerzyKundrat (размовы) 13:12, 11 лютага 2023 (+03) @JerzyKundrat:Дзякую![адказаць]

Пачатак абмеркавання на старонцы Размовы з удзельнікам:Maksim L.#недаведнік

От Вы мне, пане Ананіме, патлумачце, навошта правіць ананімна маючы правы аўтадаглядчыка, а? Прабачце, але на АйПі Ваш бан тры дні і ўсе праўкі скасую. Максім Л. (размовы) 19:27, 12 лютага 2023 (+03)[адказаць]

@Maksim L.:занадта шмат смеццевага кода ў старонках, пакуль ужо паспяхова адпрацаванае мяняецца з аўтааглядшчыкам, я практыкую новыя рашэнні пад ананімам, каб не ўпірацца ў пастаянна існуючы ліміт у 8 правак у хвіліну і не мець магчымасці эксперыментаваць, пакуль вырабляюцца масавыя праўкі. Пасля, калі тут атрымліваецца праўкі сістэматызаваць, я ўжо іх пераношу ў акаўнт. Прыклад. Але калі вас падобныя нешматлікія ананімныя праўкі трывожаць, я спыню гэта рабіць і буду прыстасоўвацца неяк інакш. 46.211.113.212 19:42, 12 лютага 2023 (+03)[адказаць]
Магу Вам даць флаг бота на гэта (на асобны ўліковы запіс з яўным пазначэннем яго ботавасці), там няма ліміту, калі Вы скрыптам працуеце. Хаця не разумею вялікай карысці ад гэтых правак, толькі павялічваюць нагрузку на серверы. Але няхай. Дык чаму Вы думаеце іду на такое манкіраванне правіламі, каб усё адно даглядаць рукамі вось гэта вось усё, забіваць карысны час? Максім Л. (размовы) 19:48, 12 лютага 2023 (+03)[адказаць]
@Maksim L.:Згодзен - час - наша ўсё. Прабачце. Давайце флаг сюды. Што мне і дзе трэба напісаць, каб відавочна паказаць яго ботавасць? Карысць правак, магчыма, здаецца сумнеўнай, але зыходная уніфікацыя і адпаведнасць правілам вікіпедыі дапамагае ў далейшым, калі, вядома. зыходзіць з таго, што праект будзе разьвівацца. Да прыкладу, тыя ж італьянскія населеныя пункты ўжо даўно ачышчаны ад кантактных дадзеных на іншых рэсурсах (1 2). Акрамя таго, такія масавыя змены дапамагаюць выявіць некаторыя неадпаведнасці або несправакаваныя выдаленні інфармацыі, як вось тут, якія нядрэнна было б аднавіць, але гаспадар бота, што іх выдаліў, не спяшаецца гэта рабіць.Beafk (размовы) 02:13, 13 лютага 2023 (+03)[адказаць]

Вітаю. Калі працяг серыі будзе, часовы сцяг аўтадаглядчыка замяню на часовы сцяг бота. Плануючы такую серыі правак і ведаючы правілы, варта б было самастойна запытаць сцяг. Максім Л. (размовы) 21:04, 12 лютага 2023 (+03)[адказаць]

Вітаю. Выдаў Вашаму боту Beafk сцяг на 7 дзён, бо далейшых планаў працаваць ім не ведаю. Калі такія ёсць, паведамляйце, сцяг можна зрабіць сталым. Гл. Вікіпедыя:Бот. Заяўку ўжо дадаў і шаблон паставіў. Максім Л. (размовы) 11:28, 13 лютага 2023 (+03)[адказаць]
@Maksim L.:Вітаю. Я вельмі ўдзячны.
Бот - гэта цуд;)
Я спадзяюся, што я магу павялічыць хуткасць да больш чым 1 рэдагаваць за 10 секунд ... таму што часам я рэдагую ўручную хутчэй...
Можа, ёсць некалькі нестандартных задач для бота?Be112 (размовы) 03:01, 15 лютага 2023 (+03)[адказаць]
Вітаю. Пра актуальныя тэхнічныя ўмовы датычна хуткасці напісана тут (5 секунд, як я разумею). Наконт задач, шкада, не ведаю. Можа, нехта чагось і хацеў бы, але маўчыць -- як бачылі, Вікіпедыя:Заданні для ботаў пустыя. Калі цікавіць менавіта такое, то старонкі заданняў ёсць яшчэ ў 52 Вікіпедыях на іншых мовах, там можа быць цікавае, але трэба будзе рэгістраваць бота там або зарэгістраваць адразу глабальнага бота. Каб прасцей было рэгістравацца ў іншых месцах, магу даць Вашаму боту ў нас сталы сцяг. І будзем мець на ўвазе, што ёсць ахвочыя да такой працы, калі з'явяцца патрэбы. Максім Л. (размовы) 10:46, 15 лютага 2023 (+03)[адказаць]
@Maksim L.:вітаю! Што ад мяне для гэтага (сталы сцяг) патрабуецца? калі я правільна зразумеў ваш апошні сказ пра зацікаўленасць у такой працы, вы мелі на ўвазе зацікаўленасць даваць заданні боту (г.зн. каб я прымаў актыўны ўдзел у выкананні заданняў для бота), а не зацікаўленасць выконваць працу бота бот, г.зн. каб я не канкураваў з іншымі, хто хоча выконваць працу бота. Калі так (каб я мог паўдзельнічаць) — так, добра, я гатовы.Be112 (размовы) 09:52, 16 лютага 2023 (+03)[адказаць]
@Be112 , ужо выдаў сталы. Меў на ўвазе выкананне ботам нейкай работы, бо Вы ж шукалі "некалькі нестандартных задач для бота". Калі тут цяпер іх няма, то ёсць у іншых месцах -- прастор для работы з ботам даволі вялікі. Канкурэнцыі там няма. Максім Л. (размовы) 10:38, 16 лютага 2023 (+03)[адказаць]
@Maksim L.:і зноў - вельмі ўдзячныBe112 (размовы) 11:47, 16 лютага 2023 (+03)[адказаць]
@Be112 перасылка са старонкі размоў бота на старонку размоў удзельніка-уладальніка, магчыма, не лепшая ідэя. Змена старонкі размоў бота -- хуткі спосаб аўтаматычна спыніць яго работу для кожнага ўдзельніка, які заўважыць нейкую праблему. Вядома, гэта можна і з перасылкай зрабіць, але не кожны заўважыць, што яго перакінула. Максім Л. (размовы) 00:32, 17 лютага 2023 (+03)[адказаць]

Блакіроўка

[правіць зыходнік]

За грубіянства і асабістыя выпады ў адносінах да іншых удзельнікаў тут Вы заблакаваныя на адзін дзень. --JerzyKundrat (размовы) 20:32, 22 лютага 2023 (+03)[адказаць]

Пра станцыйны пасёлак спачатку ва ўласнай прасторы, калі ласка. --JerzyKundrat (размовы) 22:25, 23 лютага 2023 (+03)[адказаць]

Шаблон:Населеныя пункты прэферуе Пасёлак пры станцыі. --JerzyKundrat (размовы) 22:56, 23 лютага 2023 (+03)[адказаць]
@JerzyKundrat:так, дзякую. Толькі заўважыў гэтыя паведамленні. паспрабую і гэтую назву пашукаць, але вы, тым не менш, перанясіце ўжо створанае мной да мяне на выходных - дараблю ўжо з яго.Be112 (размовы) 23:14, 23 лютага 2023 (+03)[адказаць]
'''Станцыйны пасёлак''' - [[пасёлак]], горадаўтваральным прадпрыемствам якога з'яўляецца чыгуначная станцыя<ref>{{cite book|url=https://history.wikireading.ru/21129|last=Бензярук|first=Анатоль|title=Свята для сэрца|volume=19|chapter=ЯК ДА НАС ПРЫЙШЛА ЧЫГУНКА|quote=Ішоў 1871 год. Ад Масквы да Брэста працягнулася вялікая жалезная магістраль. Заснаванне чыгункі супала з нараджэннем станцыі. Запрацавала баранавіцкае дэпо. Імкліва рос, разрастаўся станцыйны пасёлак, які хутка ператварыўся ў мястэчка Разводава (ці Старыя Баранавічы). А побач паўсталі Новыя Баранавічы – станцыя Баранавічы-Палескія.}}</ref> {{зноскі}} Ваш грэблівы каментар не перанёс. --JerzyKundrat (размовы) 23:23, 23 лютага 2023 (+03)[адказаць]
Добра, перадавайце яму прывітанне і пакіньце сабе ;) Я буду па ім сумаваць ;) Дзякую Be112 (размовы) 23:31, 23 лютага 2023 (+03)[адказаць]
Каб Вам лепш сумавалася, магу паспрыяць, толькі ўжо больш, як на суткі. --JerzyKundrat (размовы) 23:34, 23 лютага 2023 (+03)[адказаць]
вы, выпадкова, не настаўнік?.. рэагуеце шкоднасцю на жарты. Ці вы спецыяльна мяне правакуеце на грубіянства? ці я няправільна зразумеў вашу прапанову? добрай вам ночы. не разумею, навошта ўсюды пышыцца сваім адмінствам. ці вы тыпу на слаба мяне бераце? Давайце не давайце, а? вось толькі пачаў пра вас добра думаць...Be112 (размовы) 23:40, 23 лютага 2023 (+03)[адказаць]
Тут не месца для высвятлення асабістых адносін. Абмяркоўваем кантэнт, а не адзін аднаго. --JerzyKundrat (размовы) 23:59, 23 лютага 2023 (+03)[адказаць]
Ок. удакладню. Не пра вас, толькі пра вашыя словы (кантэнт). Г.зн. я вас зразумеў няправільна, калі вы намякнулі [што збіраецеся мяне заблакаваць] "толькі ўжо больш, як на суткі", "каб мне лепш сумавалася"? Калі гэта быў жарт - ок. Але калі не - гэта недарэчна, бо абсалютна безпадстаўна. Давайце на гэтым скончым менавіта гэты топік. Be112 (размовы) 00:09, 24 лютага 2023 (+03)[адказаць]

Станцыйны пасёлак

[правіць зыходнік]

Аднавіў у асабістую прастору Удзельнік:Be112/Станцыйны пасёлак. Максім Л. (размовы) 23:47, 23 лютага 2023 (+03)[адказаць]

дзякую ;)Be112 (размовы) 23:59, 23 лютага 2023 (+03)[адказаць]

Гэта мабыць пытанне густу, але такога кшталту шаблоны ўгары я размяшчаю, калі інфармацыі з артыкула лепш не давяраць. Калі ж правяральная інфармацыя выглядае на першы погляд праўдзіва, але не стае нейкіх элементаў афармлення, то тады размяшчаю ўнізе. --JerzyKundrat (размовы) 20:24, 26 лютага 2023 (+03)[адказаць]

у прыватнасці склаўся звычай, што шаблон:НК ставім на тым месцы, дзе мае быць раздзел "Літаратура". --JerzyKundrat (размовы) 20:28, 26 лютага 2023 (+03)[адказаць]
@JerzyKundrat:Ну... Мне часта складана зразумець сутнасць артыкула, бо калі я проста бачу, што ён кароткі ці мае нейкія іншыя заганы - я не звяртаю ўвагу на кантэнт і проста пазначаю яго памылковым (у т.л. у апошні час - удакладняючы чыннік , зірнуўшы на вашыя наступныя выпраўленні). Добра, я буду ставіць іх унізе... Хоць, на мой погляд, шаблон і патрэбен, каб апавяшчаць чытача (і рэдактараў, дарэчы, таксама) аб тым, што артыкул утрымоўвае праблемы (у т.л. магчымую недакладнасць). бо ацэньваць "давер" інфармацыі на вока - гэта відавочна не адзін з прынцыпаў вікіпедыі ;)
наконт нк... я яго замяняю на {{rq/linkless}}, бо rq дазваляе паказваць масу чыннікаў у адным шаблонеBe112 (размовы) 20:35, 26 лютага 2023 (+03)[адказаць]
Калі артыкул занадта кароткі, можна выкарыстаць Шаблон:Дапісаць, стаўлю яго на тым месцы, дзе акурат мае з'явіцца больш тэксту. --JerzyKundrat (размовы) 20:40, 26 лютага 2023 (+03)[адказаць]
@JerzyKundrat:дзякую, буду выкарыстоўваць НК і дапісаць, калі не трэба больш за адну прычыну паказваць. Be112 (размовы) 21:04, 26 лютага 2023 (+03)[адказаць]

Беларусы ЗША

[правіць зыходнік]

БелВікі змяшчае шмат інфармацыі пра грамадскія арганізацыі беларусаў. Звычайна іх змест заснаваны на энцыклапедычных крыніцах. Не выдаляйце іх, калі ласка. --JerzyKundrat (размовы) 21:08, 26 лютага 2023 (+03)[адказаць]

Гл. таксама Шаблон:Арганізацыі беларускай дыяспары. --JerzyKundrat (размовы) 21:11, 26 лютага 2023 (+03)[адказаць]
Добра, але чаму б вам тады не стварыць некалькі артыкулаў пра іх у іншых моўных раздзелах? Да прыкладу, артыкул аб арганізацыі на тэрыторыі ЗША вызначана будзе дарэчны ў англамоўным падзеле - а тамака, глядзі, і іншыя падхопяць пераклад... так, на мой погляд, і выбудоўваецца папулярнасць моўнага радзелу.Be112 (размовы) 21:15, 26 лютага 2023 (+03)[адказаць]
Праўце смела ) --JerzyKundrat (размовы) 21:17, 26 лютага 2023 (+03)[адказаць]
Хаха ;) Цяпер вы загаварылі маімі ж словамі ;) Мяне на ўсё (гістарычныя арганізацыі Беларусі) не хопіць, каб пісаць артыкулы пра іх у іншых раздзелах, так што... Чаму б і вам не далучыцца?.. Тым больш я не так добра разумею беларускую мову, каб здабываць інфармацыю з беларускамоўных крыніц (калі трэба будзе нейкі дадатак). Вы, дарэчы, чаму не выдаляеце памылковыя італьянскія пераадрасацыі? Аддаеце перавагу іх трымаць? Be112 (размовы) 21:24, 26 лютага 2023 (+03)[адказаць]

Машынныя пераклады

[правіць зыходнік]

Вітаю, калі ласка, невычытаныя артыкулы стварайце ў сваёй асабістай прасторы і толькі пасля праверкі выкладвайце ў агульную прастору. Не трэба ствараць складанасці чытачам і працу іншым рэдактарам сваёй неахайнасцю. Дзякуй за разуменне. Хамелка/ разм. 09:53, 6 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]

Вітаю! Хммм… На ваш погляд, асноўная прастора вікіпедыі выключна для чыставікоў? Ці вы часта зазіраеце ў асабістую прастору карыстальнікаў для дапамогі палепшыць артыкул? Калі так — то пачніце, калі ласка, з дапамогі ў паляпшэнні вось гэтага артыкула, пра што, уласна, я прасіў у вас на старонцы. :Калі ж не — давайце вы не будзеце мне пісаць аб маёй «неахайнасці», падкрэсліваючы сваю ўласную выключнасць. Растлумачу больш зразумела — чым больш беларускамоўных рэдактараў (яны ж — чытачы) убачаць шаблон і «дапамогуць» (як гэта, уласна, і пазначана ў самім шаблоне), тым хутчэй артыкул стане лепшым. Вікіпедыя — гэта збор калектыўных ведаў, а не збор твораў асобных асоб з выключнымі густам, колерам скуры, расай і мовай … Майце гэта на ўвазе ў наступны раз, калі будзеце намякаць на сваю выключнасць і, толькі на падставе гэтага, нібыта недахопы іншых рэдактараў.
калі артыкулы не пісаць, а толькі баяцца пісаць на падставе таго, што нехта накшталт вас палічыць артыкул «неахайным», то беларускамоўная вікіпедыя так і застанецца амаль пустым… Бо колькі гадоў існуе патрэба напісаць гэтыя артыкулы? 5? 10? І чаму вы — такая выключная — да гэтага часу іх не перавялі, калі іх памер 1-2 абзаца? Аднімаць я іх не магу, т.я. маё веданне беларускай мовы зусім не… выключна. Вам карты ў рукі — дапамажыце, а не вучыце мяне жыць.
Ну а вось гэтае ваша рашэнне (1, 2, 3) было проста дурней няма куды, бо вы адным махам і артыкулы, на якія каля 1000 спасылак у вікіпедыі, выдалілі (пры тым, што артыкулы выдатнай выявай у асноўным прасторы паляпшаліся, у тым ліку і ывамі), і нават у мой асабісты абшар не перанеслі для нібы «паляпшэння неахайнасці» — кічцеся сваёй выключнасцю далей, спадарыня. І сядзіце ў разбітага карыта (без неабходных артыкулаў — дзесяцігоддзямі), але «ахайна».Be112 (размовы) 10:21, 6 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]
@Хомелка:вось гэты (Neoptera, Allieae, Цыбуля-парэй) яшчэ больш «неахайный» пераклад, чым быў, таму што Вы не знайшлі час захаваць маю працу па перакладзе (і далей выпраўленні), але проста выдаліў яго — зараз атрымлівайце асалоду ад сапраўды волкім перакладам…Be112 (размовы) 10:41, 6 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]
Афіцыйна папярэджваю, што ўсе крывыя пераклады вашага аўтарства будуць цяпер перакідвацца ў вашу асабістую прастору з выдаленнем у асноўнай. Дарэчы. Я толькі ўчора правярала памылкі ў асабістай прасторы іншага ўдзельнікі па яго ветлівай просьбе і па сваім дабравольным жаданні. Гэта не мой абавязак, у каторы раз паўтараю, не трэба мне кідаць папрокі, быццам я павінна адчуваць віну за тое, што недзе нешта недапрацавана ці не зроблена, як і іншым удзельнікам таксама. Мы ўсе працуем па сваіх цікавасцях і магчымасцях. Ёсць розніца, калі чалавек з добрымі намерамі стварае адзін-два артыкулы ў тыдзень з нейкай адносна невялікай колькасцю недарэчнасцяў, і за ім крыху пераглядаюць іншыя ўдзельнікі, ці стварае шмат артыкулаў з дробнымі хібамі, выправіць якія — справа хвіліны-дзвюх, у нечым і я сама такая, і з другога боку — калі чалавек не хоча чуць і бачыць, а штампуе артыкулы з вялікай хуткасцю і заміж таго, каб пераглядзець, што там не так, яшчэ разок, ідзе новыя кляпаць. Гэта наш раздзел не паляпшае аніяк, а толькі псуе. Не трэба ля-ля, быццам вы іх хацелі выпраўляць. Выпраўце спачатку хоць адзін, заміж таго, каб ствараць нізку крывулек. Што тычыцца выдаленых артыкулаў, па патрэбе і запытанні любы адміністратар можа аднавіць апошнюю версію любога вашага артыкулу для працы над ім. Падкрэсліваю — працы, а не выкідання ў белы свет як у капеечку нягеглікаў, якія нехта павінны за вамі пераглядаць. Калі не хочаце блакіроўкі за масавае стварэнне артыкулаў неадпаведнай якасці, прыслухайцеся.--Хамелка/ разм. 10:53, 6 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]
@Хомелка:я не кажу, што вы павінны дапрацоўваць артыкул, але вы вызначана павінны быць уважлівыя (такая сабе — мера адказнасці перад супольнасцю, як адміністратара) ПЕРАД выдаленнем таго ці іншага артыкула, бо гэта, які б ён «неахайны» не быў — усё ж праца таго ці іншага рэдактара.
Я не ўпэўнены, што «прасіць» аб дапамозе ў асабістай прасторы або прасіць іншага адміністратара аднавіць артыкул у асабістую прастору, таму што першы адміністратар вырашыў без дастатковай падставы памахаць склюдам… — гэта тое, чым з’яўляецца вікіпедыя. Наколькі я разумею праект — кожны робіць унёсак у меру сваіх магчымасцяў — у меру маіх магчымасцяў не ўваходзіць «якасны пераклад» на беларускую мову з прычыны яго недастатковых ведаў. Дык як жа быць з артыкуламі, якія не перакладаюцца дзесяцігоддзямі, але вельмі запатрабаваны ў беларускамоўнай вікіпедыі? Я бачу выхад у тым, каб зрабіць версію артыкула У АСНОЎНЫМ ПРАСТОРЫ ў меру сваіх магчымасцяў і паставіць шаблон «машынны пераклад», каб той, у каго веданне беларускай мовы з’яўляецца лепшым, чым у мяне, дапрацаваў яго ў адпаведнасці з ужо яго/яго магчымасцямі, прычым, з прычыны таго, што старонка знаходзіцца ўжо ў асноўным прасторы — часавых рамак такой дапрацоўкі (у адрозненне ад знаходжання старонкі ў прасторы карыстальніка, дзе яе ніхто ніколі не бачыць) не існуе. Дзе вы бачыце ў гэтай логіцы загана?
Датычна пераносу артыкулаў у асабістую прастору — калі не складана — перанясіце, калі ласка, зыходныя версіі (каб не рабіць лішніх аперацый — проста пераназвайце іх у neoptera 2, лук-порей 2 і т.д. — ці, да прыкладу, аб’яднайце версіі ўчорашніх і сённяшніх артыкулаў пад адзінокімі назвамі) — бо яны былі «куды больш дапрацаванымі» і некаторыя суцэль карысныя для артыкулаў рэчы адтуль, што я рабіў, я проста сёння ўжо не ўспомню, а сённяшнія версіі (што вы перанеслі) — практычна бескарысныя. Дзякую.
Ну і ўсё ж (з нагоды вось гэтага вашага «не трэба ляля» — як жа быць, калі я не ведаю ў дастатковай меры беларускую мову? Не перакладаць артыкулы? ;))) Г.зн. вы ў чарговы раз настойваеце на выключным праве рэдагавання беларускамоўнага падзелу толькі носьбітамі мовы (бо я не магу «дапрацаваць» артыкул лепш, чым ужо зрабіў з прычыны недастатковага ведання мовы)? Праўда? ;) Зноў? ;)
Але нават калі — чаму «носьбіты мовы» не перакладаюць патрэбныя для часткі артыкула дзесяцігоддзямі? Ці не бачыце вы ў такой логіцы некаторую недасканаласць?Be112 (размовы) 11:56, 6 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]
Я выправіла (яшчэ да напісання вам) тыя артыкулы, якія можна было выправіць хутка, з мінімальнай вычыткай. Што тычыцца назваў кшталту Назва артыкулу 2 — гэта не варыянт, бо яны таксама патрапяць у асноўную прастору. Што тычыцца таго, што нешта было «куды больш дапрацаванымі», то не, не было. Вікіпедыя ніколі не будзе поўнай, нават на англійскай мове, гэта цалкам натуральна. Калі спасылка будзе чырвонай, у свой час туды прыйдзе нехта, хто зробіць якасны тэкст. Калі яе запхнуць нягеглікам, то ўбачыўшы сінюю спасылку, патэнцыйны аўтар пазбавіцца стымулу гэта зрабіць. Бескарысныя версіі пазначце да хуткага выдалення, калі яны непатрэбныя.--Хамелка/ разм. 12:03, 6 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]
Тады, калі ласка, калі немагчыма аб’яднаць іх версіі, проста выдаліце гэтыя (3 сённяшнія) і адновіце ў маю прастору зыходныя (што 3 вамі былі выдаленыя сёння раніцай) з тым жа імем.
Я ўжо так рабіў, але сустрэў неразуменне, т.ч., хоць вы і не бачыце, ваша логіка (чакаць выключна якаснага артыкула пад сіняй спасылкай) не працуе… Для выключных артыкулаў ёсць адзнакі «добры артыкул», «лепшы артыкул» і т.д. — чакаць ад сіняй спасылкі якаснага артыкула, а не месцы для яго ўдасканалення — некалькі недарэчна…Be112 (размовы) 12:17, 6 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]
@Хомелка: up
@Хомелка: дык чым жа мне заняцца ў вашай вікіпедыі? Перакладаць — нельга, выдаляць (нават абгрунтавана) — нельга. Што тады можна? ;) Сядзець і чакаць блакіроўкі? ;) Нецікава, аднак.Be112 (размовы) 12:31, 6 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]

Стварыце адзін (яшчэ раз — адзін) артыкул. Давядзіце яго да ладу арфаграфічна, спелчэкерам ці з дапамогай слоўніка. Звярніце, як аформлены падобныя артыкулы ў беларускім разделе. Няма ў нас ніводнага таксанамічнага артыкулу, у якім стаіць {{таксон}} без параметраў, ну няма і ўсё, трэба хоць нешта там, ды дадаць, прынамсі пазначэнне Царства (жывёлы, расліны і гэтак далей), бо ад гэтага змяняецца колер інфабокса). Падобныя нормы існуюць і ў артыкулах на іншыя тэмы. І толькі калі вы зробіце гэты самы артыкул добра, пераходзьце да наступнага. Я не забараняю вам ствараць артыкул. Я прашу не ствараць іх пачкамі, бо нехта мусіць іх потым выпраўляць. Калі я не ўмею будаваць масты, то я і не раблю гэта. Калі вы не ведаеце беларускай мовы, то, магчыма, вам патрэбна пачаць з яе вывучэння. А то атрымліваецца «не ўмееш сам, вучы іншых». Вы ўспрымаеце негатыўна мае парады, але я адчуваю, што маю на іх маральнае права, бо ў мяне не толькі «снабізм» і фанабэрыстасць адміністратаркі, якая захапіла тут уладу, але і дзесяцігадовы досвед, які налічвае 9600+ напісаных сюды артыкулаў.--Хамелка/ разм. 12:40, 6 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]

@Хомелка:моцна сказана, асабліва ў канцы. не скромнічайце, я налічыў каля 14000 без уліку пераадрасацыяў. Не з усім згодны, як тое: я адмыслова пакінуў {{таксон}} (выдаліўшы да гэтага запоўнены аўтаперакладзенымі назовамі шаблон "{{таксанамія}}") пустым, бо не ведаў што туды пісаць (бо я не адмысловец ні ў біялогіі ні ў беларускай мове), ды і пакіданне шаблону пустым, у выпадку, калі ў вікідата ўжо прысутнічае дастатковую мінімальную колькасць дадзеных, якія шаблон і падхапляе ў выпадку "пустаты" - не такое ўжо недагляд - у той жа час - гэта дадатковая магчымасць жадаючым па профілі артыкула - яе якасна дапаўняць. Таксама я не згодзен, што я вас "чамусьці вучу", чаго сам не ведаю. Я не вучу вас беларускай мове, але, так, я намякаю, што да памылак, якія рэдактар не ў стане выправіць (з прычыны адсутнасці ведаў) трэба вызначана ставіцца памяркоўней - бо як я ўжо сказаў - я зрабіў у гэтых новых артыкулах (у зыходным выглядзе , што вы выдалілі першымі) максімальна, што мог - фарматаванне, загалоўкі, вікіфікацыю, часам нават замяняў некаторыя відавочна непадыходзячыя словы... Але не цалкам якасны пераклад.
Ок, пачну з адной... І з мовы.. Вы станеце маёй настаўніцай беларускай мовы? ;) Бо без гэтага нават адзін артыкул не выйдзе "якасным" па вашых мерках.Be112 (размовы) 20:15, 6 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]

Дадаў новых задач на старонку Вікіпедыя:Заданні для ботаў, калі цікава, то можаце ўзяцца.--Artsiom91 (размовы) 13:53, 6 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]

@Artsiom91:фігасе! я ўбачыў адну, а потым ужо ўсе пяць. Абавязкова зірну, дзякую! ;) @Хомелка: бачыце - зараз і думаць аб колеры шаблонаў ні да чаго ;)Be112 (размовы) 20:15, 6 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]

@Be112: агулам падыход такі, што артыкул-затычка чырвонай спасылкі -- благая практыка. Па факце, гэта падман чытача, які ідзе па сіняй спасылцы па гатовы інфармацыйны прадукт, а там "абы было". Ёсць ВП:Накід, дзе сфармуляваны патрабаванні да кароткіх артыкулаў, каб іх не выдалілі. Гэта 1) коратка, але поўна мусіць быць раскрыта сутнасць аб'екта, 2) мусяць быць карысныя вонкавыя спасылкі, каб з іх складалася паўнейшае разуменне пра аб'ект (вядома, гэта мусяць матэрыялы па-беларуску, іначай сэнс не праглядаецца), або/і бібліяграфічныя спасылкі (вядома, таксама беларускія), 2) афармленне мусіць адпавядаць ўсім правілам (т.б. шаблон-картка, вікіфікацыя, катэгарызацыя, усё паводле ВП:Догляд). Арфаграфія і вычытанасць -- прадвызначана, без варыянтаў. Чарнавікоў не можа быць у асноўнай прасторы. Могуць быць нескончаныя цалкам артыкулы, але іх напісаныя часткі мусяць быць у скончаным выглядзе. У ідэале, Вікіпедыя -- гатовы да спажывання прадукт, прынамсі трэба да гэтага імкнуцца. Для палягчэння сваёй працы, выдаў Вам сцяг аўтадаглядчыка, бо бачыў адказнасць, т.б. меркавана Вашы праўкі мусіць адпавядаць патрабаванням ВП:Догляд, якія чарнавікоў у асноўнай прасторы не прадугледжваюць. Прыкра, калі з гэтым я памыліўся. --Максім Л. (размовы) 13:03, 7 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]

@Maksim L.:пытанне не ў тым, памыліліся вы ці не, а ў тым, што спадары афі... адміны замест таго, каб перанесці мае зыходныя артыкулы ў маю карыстацкую прастору - іх папросту выдалілі і (нягледзячы на тое, што я неаднаразова прасіў вышэй) так і не аднавілі іх зыходныя версіі (а не створаныя ўжо пазней і таму - не гэтак якасныя) у маю прастору. Датычна чытэльнасці і сэнсавай завершанасці - яны такімі і былі - можаце самі паглядзець. Проста вашым адмінам падабаецца махаць сякерай, я бачу, патрабуючы выключнай паслухмянасці ўсіх і ўся.Be112 (размовы) 00:40, 12 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]
@Be112, у асабістую прастору можна самому перанесці, перасылку што створыцца пазначыць да хуткага выдалення. Калі яшчэ нешта трэба аднавіць у асабістую прастору, калі ласка, зраблю. Максім Л. (размовы) 19:42, 12 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]

Пра выдаленне размоў

[правіць зыходнік]

Вітаю, любыя размовы, а тым больш на чужых старонках выдаляць нельга. І рэдактаваць (акрамя канкрэтных сварак з пагардамі, першых хвілін, пакуль ніхто не бачыў, і дробных правак) - таксама. Гэта непавага да суразмоўцаў, падлог абмеркаванняў і немагчымасць людзей удзельнічаць у размовах у сваім тэмпе (паколькі тут не чаты, а форумная сістэма, то онлайн ніхто не сочыць, а размова можа працягнуцца і праз гады - гэта норм). Максімум, абмеркаванні могуць згортвацца для зручнасці, ці неактуальнае адпраўляюць у архіў з часам. Дзякуй Хамелка/ разм. 09:48, 7 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]

Вы робату архівацыі абмеркаванняў не хочаце гэта напісаць? Мабыць, вы не да канца разумееце сэнс пра шаблон {{перанесена на}}. Азнаёмцеся, асабліва з гэтым раздзелам, дзе размова ідзе аб тым, што гэта не з'яўляецца выдаленнем абмеркавання. Можаце таксама перавесці дакументацыю на беларускую мову, каб і беларускамоўным карыстальнікам было зразумела, пра што гэты шаблон, а падобных да вашай бягучай заўвагі не ўзнікала.Be112 (размовы) 00:30, 12 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]

@Artsiom91:засталося апрацаваць 300 артыкулаў. Разблакуйце бота, мне прасцей адмяніць некаторыя зробленыя рэдкія змены пасля апрацоўкі ўсіх артыкулаў з колерам, чым ствараць выключэнні. Гэта будзе нашмат хутчэй.Be112 (размовы) 18:25, 12 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]

тым больш блакаваннем бота вы заблакавалі і мянеBe112 (размовы) 18:26, 12 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]

Разблакую, калі з асноўнага акаўнта пакажаце, як збіраецеся выпраўляць тое што нароблена. Вас не блакаваў, блока ў настройках няма, калі не можаце рабіць праўкі, то трэба высвятляць прычыны. Уласна, яшчэ праўкі бота чамусьці не празначаюцца як праўкі бота і засмечваюць апошнія змены, пэўна трэба з гэтым разабрацца, перш чым далей яго запускаць. Artsiom91 (размовы) 18:30, 12 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]
@Artsiom91:аб божа... блакаванне адбываецца яшчэ і па асацыяваным айпі, калі вы не ведалі. Так што я заблакаваны зараз таксама. Ды вельмі проста, фармую спіс артыкулаў па вызначаным (праблемным, з якім выйшла блытаніна) шаблоне. да прыкладу {{мінерал}} (іх менш за 200), сартую па часе змены, бяру тыя, што змененыя сёння і адмяняю апошнюю праўку... Прасцей простага. Што вам паказаць адсюль? Як адмяняць праўку? Думаю вы і самі ведаеце. Пытанне толькі ў тым, як знайсці патрэбныя артыкулы, дзе гэтую праўку адмяніць - гэты працэс я вам апісаў вышэй.Be112 (размовы) 18:39, 12 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]
IP разблакаваў, правіць можаце. Адмяняць трэба ўсе праўкі, дзя няма згаданых на старонцы Вікіпедыя:Заданні для ботаў шаблонаў. Разбірацца колькі шаблонаў акрамя мінаралаў было сапсавана не маю жадання. Artsiom91 (размовы) 18:44, 12 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]
@Artsiom91:Вы прапануеце адмяняць іх на асноўным акаўнце, каб засмечваць спіс апошніх змен? Гэта некалькі недарэчна. Я меў на ўвазе даапрацаваць 300-400 артыкулаў ботам і пасля - ботам жа - зрабіць тыя самыя адмены спрэчных змен. Але, канешне, магу пачакаць гэтага і да заўтра.Be112 (размовы) 18:49, 12 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]
Зрабіце некалькі правак з асноўнага акаўнта (10 хопіць), каб пабачыць што яны аўтаматычныя і адкатваюць тое што трэба, тады разблакую бота. Artsiom91 (размовы) 18:55, 12 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]
@Artsiom91:так пойдзе?Be112 (размовы) 19:43, 12 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]
Разблакаваў бота. Artsiom91 (размовы) 19:49, 12 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]

Ключ сартавання

[правіць зыходнік]

Заблакаваў бота на 2 гадзіны. У Вікіпедыя:Заданні для ботаў#Ключ сартавання для асноўных артыкулаў катэгорый не трэба дадаваць новых катэгорый, а толькі праставіць ключы ва ўжо існуючых. Бо адсачыць сітуацыі накшталт гэтай немагчыма, а потым усё трэба пераправяраць і выпраўляць уручную. Artsiom91 (размовы) 11:58, 15 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]

Я ўжо прайшоўся па ўсіх, адпаведна, больш "памылак" не прадбачыцца. Падобныя "стварэнні" (даданне катэгорыі ў артыкул) хутчэй за ўсё выпадковыя з-за спалучэння розных крыніц пошуку супадзенняў імёнаў катэгорый / артыкулаў. Пераходжу да наступнага задання. Але ўжо бліжэй да вечара.Be112 (размовы) 12:11, 15 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]

@Artsiom91:вы не спрабавалі спачатку казаць, потым гадзіць? плюс вы зноў заблакавалі асноўны акаўнтBe112 (размовы) 21:56, 21 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]

Калі заўважана няправільная праца бота, то варта яго блакаваць як мага хутчэй, каб прадухіліць памылковыя праўкі. Адпісаў прычыны на старонцы Вікіпедыя:Заданні для ботаў. Artsiom91 (размовы) 21:58, 21 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]
без сумневу я з вамі згодзен, калі робат ПРАЦУЕ ў той момант, калі вы гэта заўважылі. Вы ж заблакавалі бота праз 5 хвілін пасля таго, як ён спыніў выкананне. У вас было дастаткова часу паведаміць пра памылку на старонцы абмеркавання, а не на старонцы заданняў для бота... Разумееце? Вашы блакіроўкі ні навошта карыснаму не прыводзяць, акрамя раздражнення (калі вы гэта лічыце карысным).Be112 (размовы) 22:01, 21 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]
Асноўны акаўнт разблакаваў. Бот можа запрацаваць у любы момант, я гэтага ведаць не магу, гэтак жа як і не заўсёды маю магчымасць адразу сачыць за новымі праўкамі бота. Artsiom91 (размовы) 22:07, 21 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]
Дзякую. Вы разумееце, для чаго створана абмеркаванне? Ці вы ў часе не арыентуецеся, каб вызначыць бот усё яшчэ працуе ці не? Ці, можа, я калісьці злоўжываў даверам майму робату? Ці калісьці не выпраўляў памылкі за ім? Адкуль у вас такая імкненне яго блакаваць кожны раз?Be112 (размовы) 22:11, 21 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]

@Artsiom91: разблакуйце бота, вы блакуеце і сыходзьце сабе апоўначы, потым прыходзьце, знаходзіце найменшую нагоду, зноў блакуеце. Вам што гэта ў кайф? Ці ў вас залішняе жаданне ўсё кантраляваць? Дык гэта не пра вікіпедыю, калі што.Be112 (размовы) 22:14, 21 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]

Калі бот будзе працаваць без памылак, то блакавацца ён не будзе. Artsiom91 (размовы) 22:16, 21 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]
@Artsiom91:тады заблакуйце яго адразу назаўжды, т.я. такога відавочна ніколі не здарыццаBe112 (размовы) 22:27, 21 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]
@Artsiom91:
Я вінаваты ў тым, што паставіў даволі складанае заданне, якое няпроста з першых спроб зрабіць без памылак. Таму давайце паступім так. Бота зараз разблакую, тады з яго дапамогай (ці з асноўнага акаўнта) выправіце памылкі. Artsiom91 (размовы) 22:32, 21 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]
я дык вось, іх ужо выпраўляў з гэтага акаўнта, калі вы робата заблакавалі. вось толькі паняцце памылковай змены ў нас з вамі істотна адрозніваецца.Be112 (размовы) 22:34, 21 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]
Блок бота зняты. Artsiom91 (размовы) 22:44, 21 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]

Thank you for being a medical contributors!

[правіць зыходнік]
The 2023 Cure Award
In 2023 you were one of the top medical editors in your language. Thank you from Wiki Project Med for helping bring free, complete, accurate, up-to-date health information to the public. We really appreciate you and the vital work you do!

Wiki Project Med Foundation is a thematic organization whose mission is to improve our health content. Consider joining for 2024, there are no associated costs.

Additionally one of our primary efforts revolves around translation of health content. We invite you to try our new workflow if you have not already. Our dashboard automatically collects statistics of your efforts and we are working on tools to automatically improve formating.

Thanks again :-) -- Doc James along with the rest of the team at Wiki Project Med Foundation 01:25, 4 лютага 2024 (+03)[адказаць]

Research about the tools on Wikimedia projects by the CEE Hub

[правіць зыходнік]

Hi everyone,

We would like to invite you to submit your responses to the survey dedicated to the tools that are used currently across the Wikimedia projects and the tools that you want to have.

This survey was made by the working group of the CEE Hub, and your responses will be reviewed afterwards, as we want to continue supporting the communities. That support can be documentation for certain most used tools by other communities across the region per specific topics, finding solutions for new tools to be created in the future, creating most needed tools in the region (so called "regional wishlist list"), and many other options.

Deadline to fill in the survey is 20th of August, 2024.

Submit your answers here

Thank you in advance for your time that you will dedicate in filling in this survey --MediaWiki message delivery (размовы) 16:07, 26 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]

Results from the survey about the tools on Wikimedia projects by the CEE Hub

[правіць зыходнік]

Hi everyone,

During August 2024, we sent you a survey about the tools, so now we would like to bring to your attention the conclusions and results from the survey, which you can explore on this Meta page.

I hope you will enjoy exploring the mentioned tools on the page, along with other conclusions from the survey. Thanks for your time, and we will continue working on this important topic. --MediaWiki message delivery (размовы) 15:09, 7 кастрычніка 2024 (+03)[адказаць]