Рос Грэнвіл Гарысан
Рос Грэнвіл Гарысан | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 студзеня 1870[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 верасня 1959[1][2][…] (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Richard Edes Harrison[d][3] |
Род дзейнасці | заолаг, анатам |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у |
|
Узнагароды |
прэмія Джона Карты[d] (1947) Крунаўская лекцыя[d] (1933) замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (23 мая 1940) Сіліманаўская лекцыя[d] (1948) Erzherzog Rainer-Medaille[d] (1914) медаль Джона Скота[d] (1925) |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рос Грэнвіл Гарысан (13 студзеня 1870, Джэрмантаўн — 30 верасня 1959, Нью-Хейвен, штат Канектыкут) — амерыканскі біёлаг, урач, эмбрыёлаг. Здзейсніў адно з найважнейшых адкрыццяў у гісторыі медыцыны — метад культывавання тканак, г.зн. вырошчванне жывых клетак у лабараторных умовах. Гэты метад даў новы штуршок даследаванняў рака і СНІДу.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў універсітэт Джонса Хопкінса (1889). Прафесар анатоміі гэтага ўніверсітэта (1899—1907) і Ельскага ўніверсітэта (1907—1938).
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя даследаванні Гарысана ў галіне эксперыментальнай эмбрыялогіі, у прыватнасці прысвечаныя развіццю канечнасці, вока і цэнтральнай нервовай сістэмы. Найбольш вядомыя яго працы па трансплантацыі частак зародкаў пазваночных. Ужыванне метадаў гетэраластычнай (міжвідавай) перасадкі дазволіла вывучаць заканамернасці росту і развіцця асобных частак і органаў жывёл і іх узаемных уплываў. Гарысан адным з першых прапанаваў метад культывавання ізаляваных тканак і ўпершыню назіраў рост нервовага валакна па-за арганізмам.
Зноскі
- ↑ а б Ross Granville Harrison // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Ross Granville Harrison // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Zelinsky W. Richard Edes Harrison, 1901–1994 // Ann. Am. Assoc. Geogr. / E. Raisz — [Philadelphia, PA]: Taylor & Francis Group, 1995. — Vol. 85, Iss. 1. — P. 187–191. — ISSN 2469-4452; 2469-4460 — doi:10.1111/J.1467-8306.1995.TB01804.X
- Нарадзіліся 13 студзеня
- Нарадзіліся ў 1870 годзе
- Нарадзіліся ў Філадэльфіі
- Памерлі 30 верасня
- Памерлі ў 1959 годзе
- Памерлі ў Нью-Хейвене
- Выкладчыкі Ельскага ўніверсітэта
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Парыжскай медыцынскай акадэміі
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
- Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Біёлагі ЗША
- Медыкі ЗША
- Эмбрыёлагі ЗША
- Выпускнікі ўніверсітэта Джонса Хопкінса
- Выкладчыкі ўніверсітэта Джонса Хопкінса