Перайсці да зместу

Рудзенск 2

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Рудзенск 2
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 84 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Рудзенск 2 на карце Беларусі ±
Рудзенск 2 (Беларусь)
Рудзенск 2
Рудзенск 2 (Мінская вобласць)
Рудзенск 2

Ру́дзенск 2[1] (трансліт.: Rudziensk 2, руск.: Руденск 2) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Рудзенскага сельсавета.

У аснове назвы слова «руда»[2][3]. Тапонімы і гідронімы з назвай Руда і вытворнымі (Рудаўка, Рудзенка, Рудзея, Рудзец, Рудзішкі і да т. п.) шырока распаўсюджаны на Беларусі.

У канцы XVIII стагоддзя былі вёска Рудзенск і аднайменны двор (цяпер гарадскі пасёлак Рудзенск) у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Двор і вёска належалі да маёнтка Варонічы[4], уласнасць Янішэўскіх[5].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Да адмены прыгоннага права ўласнасць Шышкаў. Пасля 1861 года ў Цітвянскай воласці Ігуменскага павета. У 1880-я гады было 14 двароў поўнага надзелу[6].

У 1884 годзе была адкрыта змяшаная школа граматы (у 1890/1891 навучальным годзе было 12 вучняў). Паводле перапісу 1897 года быў хлебазапасны магазін.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

  • 1897 год — 37 двароў, 167 жыхароў
  • 1908 год — 50 двароў, 204 жыхары[7]
  • 1917 год — 71 двор, 428 жыхароў (361 беларус, 62 палякі, 5 яўрэяў)[8]
  • 2002 год — 48 двароў, 80 жыхароў
  • 2009 год — 86 жыхароў
  • 2019 год — 84 жыхары[9]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 327
  3. Яшкін І. Я. 1971.
  4. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.] — 2013 — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік — ISBN 978-985-508-245-4. С. 302.
  5. Дапаможнік. helper.archonline.by. Праверана 6 снежня 2023.
  6. SgKP 1888, с. 950.
  7. Ярмоловичъ В. 1909, с. 173.
  8. Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 124.
  9. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 30 верасня 2024.