Перайсці да зместу

Рыкарду Куарэжма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Рыкарду Куарэжма
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Рыкарду Андрадэ Куарэжма Бернарду
Мянушкі Q7, RQ7, Цыган, Мустанг
Нарадзіўся 26 верасня 1983(1983-09-26)[1][2][…] (41 год)
Грамадзянства  Партугалія
Рост 175 см
Вага 74 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2003 Партугалія Спортынг (Лісабон) 59 (8)
2003—2004 Іспанія Барселона 22 (1)
2004—2008 Партугалія Порту 114 (24)
2008—2010 Італія Інтэрнацыянале 24 (1)
2009   Англія Чэлсі 4 (0)
2010—2012 Турцыя Бешыкташ 46 (8)
2013 Аб’яднаныя Арабскія Эміраты Аль-Ахлі (Дубай) 10 (2)
2014—2015 Партугалія Порту 42 (10)
2015—2019 Турцыя Бешыкташ 108 (13)
2019—2020 Турцыя Касымпаша 26 (4)
2020—2022 Партугалія Віторыя (Гімарайнш) 51 (6)
Нацыянальная зборная[* 2]
2000 Партугалія Партугалія (да 17) 5 (2)
2000—2001 Партугалія Партугалія (да 19) 4 (0)
2002—2006 Партугалія Партугалія (да 21) 21 (6)
2003—2018 Партугалія Партугалія 80 (10)
Узнагароды і медалі
Кубкі канфедэрацый
Бронза Расія 2017
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Польшча/Украіна 2012
Золата Францыя 2016
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 студзеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 4 студзеня 2023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рыка́рду Андра́дэ Куарэ́жма Берна́рду (парт.: Ricardo Andrade Quaresma Bernardo; нар. 26 верасня 1983, Лісабон, Партугалія) — партугальскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Партугаліі (2003—2018).

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Сваю кар’еру Рыкарду распачаў у 2001 годзе ў моладзевай акадэміі клуба «Спортынг». У сезоне 2000/01 ён дэбютаваў у другой камандзе клуба, а на наступны год пераведзены ў склад асноўнай каманды. Дэбют Рыкарду ў партугальскай Суперлізе прыйшоўся на матч супраць «Порту». У сезоне 2002/2003 вынікі «Спортынга» не ўражвалі заўзятараў, якія абвінавачвалі ў гэтым трэнера Ласла Бёлёні, які не выпускаў на поле адначасова Куарэжму і Крыштыяну Раналду.

У 2003 годзе Куарэжма быў прададзены ў «Барселону» за 6 млн еўра. Ён дэбютаваў у складзе каталонцаў у таварыскім матчы супраць «Мілана», дзе забіў свой першы гол за клуб. Аднак з цягам часу ўзаемаадносіны Рыкарду з галоўным трэнерам «Барселоны» Франкам Райкардам не заладзіліся, і Куарэжма заявіў аб тым, што адмаўляецца выступаць за клуб, пакуль Райкаард не сыдзе з каманды.

У выніку Рыкарду пакінуў «Барселону», якая атрымала Дэку з «Порту», а ў абмен аддала Куарэжму і 15 млн еўра. Сваю кар’еру ў «Порту» Куарэжма пачаў з гола ў Суперкубку УЕФА і пераможнага мяча ў браму «Бенфікі» ў матчы на Суперкубак Партугаліі.

«Інтэрнацыянале»

[правіць | правіць зыходнік]

1 верасня 2008 года Рыкарду падпісаў пяцігадовы кантракт з італьянскім клубам «Інтэрнацыянале» тэрмінам да 30 чэрвеня 2013 года[3]. Аднак за 2 няпоўных года ў складзе міланцаў Куарэжма па розных прычынах, галоўнай з якіх стаў недахоп трэнерскага даверу, гэтак і не здолеў наблізіцца да свайго ўзроўню часоў «Порту», правёўшы ў асноўным складзе нікчэмную колькасць гульняў.

13 чэрвеня 2010 года Куарэжма перайшоў у турэцкі «Бешыкташ»; сума трансферу склала 6 млн фунтаў[4]. Першыя галы за новы клуб Рыкарду забіў у матчах Лігі Еўропы 2010. У пачатку сакавіка 2012 года з’явілася інфармацыя, што Куарэжма адхілены ад працы з камандай пасля сваркі з галоўным трэнерам Карласам Карвалалам. Паводле паведамленняў турэцкіх СМІ, прычынай сваркі паслужыла замена партугальца ў перапынку матча Лігі Еўропы супраць мадрыдскага «Атлетыка»[5]. Неўзабаве Куарэжма прынёс выбачэнні за свае выказванні[6], у выніку чаго канфлікт быў вычарпаны, і ігрок вярнуўся да гульняў за клуб. А затым стала вядома, што кіраўніцтва «Бешыкташа» адправіла Карвалала ў адстаўку[7].

Вяртанне ў «Порту»

[правіць | правіць зыходнік]

Куарэжма вярнуўся ў «Порту» ў першы дзень 2014 года, больш за дзесяць тысяч заўзятараў віталі іграка на першай трэніроўцы[8]. Да вяртання Рыкарду правёў картокі час у Дубаі, дзе гуляў за мясцовы клуб «Аль-Ахлі».

Вяртанне ў «Бешыкташ»

[правіць | правіць зыходнік]

У чэрвені 2015 года стала вядома аб магчымым вяртанні Куарэжмы ў «Бешыкташ». 22 ліпеня 2015 года падпісаў двухгадовы кантракт з турэцкім клубам[9].

У жніўні 2019 года перайшоў у іншы клуб са Стамбула — «Касымпашу»[10]. У ліпені 2020 года стала вядома, што Куарэжма па заканчэнні кантракта пакідае клуб[11].

У верасні 2020 года стаў іграком «Віторыі» з Гімарайнша[12]. У маі 2022 года абвясціў, што пакідае клуб.

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У нацыянальнай зборнай Партугаліі Рыкарду дэбютаваў у чэрвені 2003 года ва ўзросце 20 гадоў у таварыскім матчы супраць зборнай Балівіі. 24 сакавіка 2007 года ён забіў свой першы гол за зборную ў гульні супраць зборнай Бельгіі[13].

«Спортынг»

«Порту»

«Інтэрнацыянале»

«Бешыкташ»

«Аль-Ахлі»

Партугалія

  • Чэмпіён Еўропы: 2016

Зноскі

  1. Ricardo Quaresma // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ricardo Andrade Quaresma Bernardo // Enciclopèdia de l'esport catalàGrup Enciclopèdia, 2012.
  3. Куарежма перешёл в «Интер» за 25 млн фунтов Архівавана 9 верасня 2008.. championat.ru
  4. «Бешикташ» подписал Куарежму Архівавана 16 чэрвеня 2010.. championat.ru
  5. Рикарду Куарежма отстранён от работы с «Бешикташем» Архівавана 14 мая 2012.. НТВ+
  6. «Assumo que errei, estava a sentir-me envergonhado» — Quaresma Архівавана 20 сакавіка 2012.. abola.pt
  7. Пас из-за границы. sport-express.ru
  8. Quaresma: "É nesta casa que me sinto feliz. FC Porto
  9. Рикарду Куарежма стал игроком "Бешикташа". football.by
  10. Куарежма подписал контракт с «Касымпашой». by.tribuna.com
  11. Куарежма покинул турецкую «Касымпашу». by.tribuna.com
  12. Куарежма перешел в «Виторию». Клуб представил его в образе короля. by.tribuna.com
  13. Португалия разгромила Бельгию(недаступная спасылка). championat.ru