Перайсці да зместу

Рэвалюцыя ў Егіпце (2011)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэвалюцыя ў Егіпце
Месца
Дата 25 студзеня — 11 лютага 2011 года
Прычыны Першая хваля: 30-гадовая нязменнасць прэзідэнта, прыгнечанне апазіцыі, рост беднасці, маладзёжнае беспрацоўе, структурна-дэмаграфічныя фактары[1][2][3][4]
Асноўныя мэты Першы прыход: Адстаўка Мубарака, правядзенне свабодных выбараў, рашэнне праблем беднасці і беспрацоўя
Вынік Адстаўка Мубарака[5]. Да ўлады прыйшлі ваенныя. Правядзенне прэзідэнцкіх выбараў.
Арганізатары самаарганізацыя, Рух 6 красавіка, прафсаюзы, браты-мусульмане
Рухаючыя сілы радыкальна настроеная моладзь, гарадская бедната, рабочыя[1][6]
Праціўнікі паліцыя і армія
Загінула 846[7]
Паранена 6467[8] чалавек
Арыштавана больш за 1000 чалавек[9]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рэвалюцыя ў Егіпце — серыя вулічных дэманстрацый і пратэстаў у Каіры, Александрыі і некаторых іншых гарадах (у тым ліку ў сталіцах замежных дзяржаў каля пасольстваў Егіпта) з 25 студзеня па 11 лютага 2011 года, якая прывяла да адстаўкі спачатку ўрада, а затым і прэзідэнта Хосні Мубарака, які знаходзіўся ва ўладзе з 1981 года[10]. У выніку рэвалюцыі да ўлады спачатку прыйшоў часовы ваенны ўрад, а затым на прэзідэнцкіх выбарах 2012 года перамогу атрымаў кандыдат ад братоў-мусульман Махамед Мурсі.

Акрамя адстаўкі прэзідэнта пратэстуючыя патрабавалі адмены надзвычайнага становішча, барацьбы з беспрацоўем, павелічэння мінімальнай заработнай платы, рашэнняў праблем недахопу жылля, росту коштаў на харчаванне, адсутнасці свабоды слова і нізкага ўзроўню жыцця[11].

Перадгісторыя і прычыны

[правіць | правіць зыходнік]

Паводле меркавання шэрагу экспертаў і журналістаў асноўнымі прычынамі хваляванняў у Егіпце з’яўляюцца: нязменнае 30-гадовае знаходжанне ва ўладзе аднаго клана, як следства — немагчымасць для апазіцыйных кланаў рэалізаваць свае амбіцыі, беспрацоўе, адсутнасць механізмаў сацыяльнай абароны немаёмных пластоў насельніцтва[2][3][4], а таксама некаторыя структурна-дэмаграфічныя фактары[1].

Паводле заўваг шматлікіх аналітыкаў пратэсты ў Егіпце падшпіліла рэвалюцыя ў Тунісе, выклікаўшы эфект даміно[12]. Падобна Тунісу напачатку егіпецкіх хваляванняў мелі месца выпадкі публічных самаспаленняў. Так 17 студзеня студэнт спаліў сябе перад будынкам парламента ў Каіры[13]. Як і хваляванні ў Тунісе, хваляванні ў Егіпце былі падрабязна асветлены сусветнымі інфармагенцтвамі і атрымалі розныя імёны: «Твітэрная рэвалюцыя»[14], «Маладзёжная»[15], «Гарчычная»[16], «Курортная»[17], «Дынная»[18], «Рэвалюцыя пірамід»[19], а таксама «Фінікавая»[20] (назва, якая ўжо ўжывалася ў якасці аднаго з найменняў туніскай рэвалюцыі[21]).

Ваенны пераварот

[правіць | правіць зыходнік]

4 ліпеня 2013 года ў Егіпце адбыўся ваенны пераварот, які ўзначаліў ваенны міністр генерал-палкоўнік Абдул Фатах Халіл ас-Сісі. Прэзідэнт Мурсі быў арыштаваны. Ваенны пераварот падтрымала секулярная апазіцыя, копцкая царква і Махамед эль-Барадэі. Главой дзяржавы стаў старшыня Канстытуцыйнага суда краіны Адлі Мансур[22]

Зноскі

  1. а б в Коротаев А.В., Зинькина Ю. В. Египетская революция 2011 г.: структурно-демографический анализ// Полис. Экстратекст. 2011. Выпуск 1.
  2. а б Голос России: Время потрясений на арабском Востоке
  3. а б Публичные люди: Кто расшатал страну пирамид?; Ортокузенный брак и нестабильность на Ближнем Востоке. Йеменцы не были арабами до ислама. Наука 2.0 31 Августа 2013.
  4. а б Рабкор.ру: Беспорядки в Египте: кому это выгодно? Архівавана 4 красавіка 2012.
  5. Лента.ру: Мубарак ушел в отставку
  6. SocialistWorker.org: Egypt reaches the boiling point (англ.)
  7. Government fact-finding mission shows 846 killed in Egypt uprising
  8. Памылка ў зносках: Няслушны тэг <ref>; для зносак latimes няма тэксту
  9. Лента.ру: Колькасць арыштаваных у Егіпце пераваліла за тысячу чалавек
  10. AFP – ElBaradei: Egyptians should copy Tunisian revolt(недаступная спасылка). AFP (25 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2011. Праверана 25 студзеня 2011.
  11. Jailan Zayan. AFP – Egypt braces for nationwide protests(недаступная спасылка). AFP (25 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2011. Праверана 25 студзеня 2011.
  12. РБК daily: Антыўрадавыя дэманстрацыі перакінуліся з Туніса ў Егіпет
  13. NEWSru.co.il: Студэнт здзейсніў акт самаспалення перад будынкам парламента ў Каіры
  14. Лента.ру: Ближний Восток: Твиттерная революция
  15. (ар.) "Elbaradei: I will join the Youth Revolution on Friday". 27 January 2011. Праверана 27 January 2011.
  16. Журналист Сергей Пашков назвал египетские выступления «Горчичной революцией» (видеорепортаж, содержащийся на ссылке; 3:17)
  17. В репортаже корреспондентов программы «Сейчас» 5 канала (г. Санкт-Петербург, 29.01.2011 г. 16:00)
  18. BulPhoto: Египетски граждани подкрепиха бунта пред посолството в София (балг.)
  19. Востоковед Александр Игнатенко: если Мубарака уберут, американцы рыдать не будут(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2011. Праверана 31 мая 2014.
  20. Росбалт: Финиковая революция в стране Фараона(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2011. Праверана 31 мая 2014.
  21. Новолитика: Поднимет ли «финиковая революция» в Тунисе ветер перемен на Арабском Востоке? Архівавана 18 студзеня 2011.
  22. У Егіпце адбыўся ваенны пераварот, прэзідэнт Мурсі арыштаваны