Перайсці да зместу

Саар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Саар
ням.: Saarland
Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 17 снежня 1947
Кіраўнік Anke Rehlinger[d]
Насельніцтва
  • 986 887 чал. (31 снежня 2019)[2]
Плошча
  • 2 570 км²
Саар на карце
Часавы пояс UTC+1 і UTC+2
Код ISO 3166-2 DE-SL
Афіцыйны сайт (ням.)(фр.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Саар (ням.: Saarland) — федэральная зямля ФРГ, названая па рацэ Саар. Сталіца — Саарбрукен.

Тэрыторыя Саара знаходзіцца на мяжы паміж Германіяй і Францыяй і шмат раз пераходзіла з рук у рукі паміж гэтымі дзяржавамі. У 1920—1935 гадах Саар лічыўся часткай Германіі, але быў акупаваны адміністрацыяй саюзнікаў, затым, па плебісцыце, увайшоў у гітлераўскі Трэці рэйх як «Заходняя памежная марка».

Пасля Другой сусветнай вайны Саар быў ізноў акупаваны саюзнікамі, стаўшы французскім пратэктаратам, і нават паспеў прыняць удзел у Алімпійскіх гульнях як самастойная дзяржава. ЗША і Вялікабрытанія імкнуліся ўлучыць Саар, услед за Эльзасам і Латарынгіяй, у склад Францыі, у той час як сама Францыя выступала за ператварэнне Саара ў незалежную памежную дзяржаву, накшталт Люксембурга. Гэтая апошняя прапанова была вынесена на рэферэндум і адхілена 65 % саарцаў, якія імкнуліся да ўз’яднання з ФРГ. 1 студзеня 1957 года пасля разлютаванай грамадскай дыскусіі і новага рэферэндуму Саар увайшоў у склад ФРГ як федэральная зямля. Паводле заключоннай тады франка-германскай дамове, у саарскіх школах у якасці першай замежнай мовы выкладаецца французская.

  • Запазычанасць: 7012 € на душу насельніцтва (2002)
  • Агульная запазычанасць: 7,5 млрд € (2002)

Вольныя гарады (Kreisfreie Stadte)

[правіць | правіць зыходнік]
  • Саарбрукен (SB)

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  2. Das Saarland in Kürze — 2020. Праверана 27 сакавіка 2022.