Санта-Моніка
Выгляд
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Санта-Моніка (англ.: Santa Monica) — горад у ЗША, размешчаны на захадзе акругі Лос-Анджэлес, штат Каліфорнія.
Горад названы ў гонар Святой Монікі, хрысціянскай святой і маці Аўрэлія Аўгусціна. Назва ўзнікла дзякуючы наведванню гэтага месца іспанцамі падчас хрысціянскага свята.
Мяжуе з залівам Санта-Моніка (частка Ціхага акіяна) на захадзе і наступнымі раёнамі Лос-Анджэлеса: Пасіфік Палісайдс (Pacific Palisades) і Брэнтвуд — на поўначы, Заходні Лос-Анджэлес і Мар Віста — на ўсходзе і Венецыя (Venice) — на поўдні. Такім чынам, за выключэннем Ціхага акіяна на захадзе, Санта-Моніка цалкам акружаная Лос-Анджэлесам.
Па выніках перапісу 2008 года колькасць насельніцтва складае 87664 чалавек.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Кевін Лаў — амерыканскі баскетбаліст
- Глорыя Сцюарт — амерыканская актрыса
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Санта-Моніка