Перайсці да зместу

Святлана Міхайлаўна Басуматрава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Святлана Міхайлаўна Басуматрава
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 22 лістапада 1946(1946-11-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 мая 2016(2016-05-29) (69 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэтка, пісьменніца
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Святлана Міхайлаўна Басума́трава[1] (22 лістапада 1946, Мазыр, Гомельская вобласць — 29 мая 2016, Бабруйск) — беларуская паэтэса.

Дзяцінства прайшло на Магілёўшчыне. У 1958 годзе сям’я выехала на цалінныя землі ў пасёлак Паспеліха Алтайскага краю, у 1962 годзе пераехала ў Баранавіцкі раён. Пасля заканчэння школы (1964) працавала старшай піянерважатай Вольнаўскай васьмігадовай школы пад Баранавічамі. У 1966—1969 гадах вучылася ў Літаратурным інстытуце імя М. Горкага ў Маскве (скончыла завочна ў 1986). Працавала ўчотчыкам у саўгасе «Савіцкі» Баранавіцкага раёна, выкладала беларускую і нямецкую мовы ў Крывошынскай і Федзюкоўскай сярэдніх школах Ляхавіцкага раёна.

Член Саюза пісьменнікаў СССР і БССР з 1982 года. Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі[2].

Аўтар кніг паэзіі «Белая Бярэзіна» (1981), «Кветкі палявыя» (1985), «Званы чалавечнасці» (1988).