Перайсці да зместу

Світа Яго Імператарскай Вялікасці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Світа Яго Імператарскай Вялікасці, у Расійскай імперыі ў XVII — пачатку XX стагоддзях асобы, якія служылі пры імператары.

З 1843 года ўваходзіла ў склад Імператарскай галоўнай кватэры. Уключала генерал-ад'ютантаў (званне ўведзена Пятром I), генерал-маёраў (або контр-адміралаў) світы (званне заснавана ў 1827 годзе) і флігель-ад'ютантаў (званне ўведзена ў 1775 годзе). Чыны світы неслі дзяжурства пры двары, выконвалі спецыяльныя даручэнні імператара.