Селім II
Селім II | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Сулейман I | ||||||
Пераемнік | Мурад III | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
30 мая 1524[1] |
||||||
Смерць |
13 снежня 1574[2] (50 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Асманы | ||||||
Бацька | Сулейман I | ||||||
Маці | Раксалана | ||||||
Дзеці | Мурад III, Шэхзадэ Абдула[d], Фацьма Султан[d], Геўхерхан Султан[d], Шах Султан[d], Эсмехан Султан[d] і Ayşe Sultan[d] | ||||||
Веравызнанне | іслам | ||||||
Аўтограф | |||||||
Манаграма | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Селім II Мест[3] (28 мая 1524 — 12 снежня 1574) — асманскі султан, прадстаўнік дынастыі Асманаў; сын Сулеймана I Вялікага і Раксаланы, бацька Мурада III.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Стаў султанам у 1566—1574 гадах. Пазбаўлены здольнасці ваенных і палітычных талентаў сваіх папярэднікаў на стальцы, не браў удзелу ў ваенных кампаніях. Кіраванне дзяржавай lаручыў сваім міністрам начале з вялікім візірам Мехмедам Саколу, а сам паддаўся оргіям і забавам.
Падчас яго кіравання Асманская імперыя праводзіла шэраг войн: з Персіяй, Венгрыяй і Венецыяй, заключыла мір з Свяшчэннай Рымскай імперыяй. Таксама адбылося першае сутыкненне з расійскімі войскамі, але потым паміж краінамі быў заключаны мірны дагавор. Захоп Кіпра падштурхнуў еўрапейскія краіны да стварэння антытурэцкай кааліцыі — Свяшчэнная Ліга.
Пасля распаду хрысціянскай кааліцыі, дзякуючы намаганням вялікага візіра Саколу быў захоплены Туніс. У 1573 падпісаны мір з Венецыяй, што дапамагло туркам замацавацца на Кіпры.