Стасіс Лазарайціс Малодшы
Стасіс Лазарайціс | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
літ.: Stasys Lozoraitis | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пасада заснавана Стасіс Лазарайціс Старэйшы (да 1940 года) |
||||||
Пераемнік | Раманас Пагадзяліс | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пасада заснавана Павілас Жадзяйкіс (да 1940 года) |
||||||
Пераемнік | Альфонсас Эйдзінтас | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
2 жніўня 1924 |
||||||
Смерць |
13 чэрвеня 1994 (69 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | Пятрашунскія могілкі, Каўнас, Літва | ||||||
Бацька | Стасіс Лазарайціс Старэйшы | ||||||
Маці | Вінцэнта Матулайціце-Лазарайціене | ||||||
Жонка | Даніэла д’Эрколе | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Адукацыя | Рымскі ўніверсітэт Ла Сапіенца | ||||||
Дзейнасць | дыпламат | ||||||
Узнагароды |
|
Стасіс Лазарайціс (літ.: Stasys Lozoraitis; 2 жніўня 1924, Берлін, Германія — 13 чэрвеня 1994, Вашынгтон, ЗША) — літоўскі дыпламат і палітычны дзеяч. Пасол Літвы у ЗША (1991—1993) і Італіі (1993—1994).
Сын міністра замежных спраў Літвы (1934—1938), дыпламата Стасіса Лазарайціса Старэйшага, Лазарайціс Малодшы з юначых гадоў дапамагаў яму ў арганізацыі дзейнасці Літоўскай дыпламатычнай службы ў выгнанні, ЛДС у Ватыкане, у 1983 годзе перабраўся ў літоўскую дыпламатычную місію ў Вашынгтоне, а ў 1987 годзе — узначаліў ЛДС. Пасля здабыцця Літвой незалежнасці Лазарайціс быў прызначаны паслом краіны ў ЗША. У канцы 1992 года правыя і цэнтрысцкія палітычныя сілы Літвы ініцыявалі вылучэнне Лазарайціса на пасаду прэзідэнта краіны. На прэзідэнцкіх выбарах 1993 года ў Літве Лазарайціс супрацьстаяў Альгірдасу Бразаўскасу і пацярпеў паражэнне, атрымаўшы 38,28 % галасоў выбаршчыкаў. Неўзабаве пасля паражэння ў выбарах, у маі 1993 года, Лазарайціс быў пераведзены з Вашынгтона ў Рым, а яшчэ праз год сканаў.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ashbourne A. Lithuania: The Rebirth of a Nation, 1991—1994. — Lanham: Lexington Books, 1999. — 219 p. — ISBN 0-7391-0027-0.
- Sužiedėlis S. Historical Dictionary of Lithuania. — Lanham — Toronto — Plymouth, UK: The Scarecrow Press, Inc., 2011. — P. 180. — 427 p. — ISBN 978-0-8108-4914-3.
- Адамкус В. Имя судьбы — Литва(руск.) // Дружба народов : журнал. — 2004. — № 4. — С. 163—182. — ISSN 0012-6756.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Lozoraitis S., Jr. A Case for Liberation(англ.) // Lituanus. — June 1956. — № 2 (7). — ISSN 0024-5089. Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2016.
- Нарадзіліся 2 жніўня
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Нарадзіліся ў Берліне
- Памерлі 13 чэрвеня
- Памерлі ў 1994 годзе
- Памерлі ў Вашынгтоне
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Крыжа Віціса
- Асобы
- Паслы Літвы ў ЗША
- Паслы Літвы ў Італіі
- Ганаровыя дактары ўніверсітэтаў Літвы
- Выпускнікі Рымскага ўніверсітэта
- Кандыдаты ў прэзідэнты Літвы
- Памерлі ад пячоначнай недастатковасці
- Пахаваныя на Пятрашунскіх могілках