Студэнцкая вёска (Мінск)
Студэнцкая вёска | |
---|---|
53°51′29″ пн. ш. 27°29′03″ у. д.HGЯO | |
Горад | Мінск |
Адміністрацыйны раён горада | Маскоўскі раён |
Дата заснавання | 2009 |
Архітэктары | Галіна Якаўлеўна Перліна, Ірына Міхайлаўна Гаўрыленка, Ірына Андрэеўна Скарабагатая і Яўген Станіслававіч Урбан |
Насельніцтва | 11 тыс. чал. |
Студэнцкая вёска — комплекс з васьмі інтэрнатаў у горадзе Менску ў раёне праспекта Дзяржынскага — вул. Сямашка — р. Лошыца — праспекта Любімава, а таксама інфраструктура на гэтай тэрыторыі. Комплекс пабудаваны ў мэтах стварэння належных жыллёвых умоў для студэнтаў, якія прыбываюць на вучобу ў г. Мінск.[1] Мяркуецца, што ў Студэнцкай вёсцы будзе пражываць каля 11 тысяч студэнтаў, у тым ліку замежных.
Комплекс запраектаваны ў 2007—2009 гадах (архітэктары-горадабудаўнікі — брыгада Г. Я. Перлінай, аўтары асобных будынкаў — архітэктары І. М. Гаўрыленка, І. А. Скарабагатая, Я. С. Урбан і інш.). Будаўніцтва ўсяго комплексу завершана ў 2010—2011 гадах, а будаўніцтва вышыннага інтэрната для аспірантаў у 2019 годзе. Аб’ект узнагароджаны Гран-пры конкурсу на лепшы праект і пабудову 2019 года[2].
Падчас правядзення Чэмпіяната света па хакеі 2014 года ў Студэнцкай вёсцы месцілася «зона гасціннасці».
Структура комплексу
[правіць | правіць зыходнік]Інтэрнаты ў Студэнцкай весцы замацаваны за наступнымі вучэбнымі ўстановамі:[3]
- Беларускі дзяржаўны універсітэт
- Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт
- Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт
- Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі
- Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт
- Міжнародны дзяржаўны экалагічны універсітэт імя А. Д. Сахарава
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Грамадская інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]У жылым раёне Акрамя таго працуе хакейны комплекс з двума каткамі і трыбунай (500 месцаў), спарткомплекс з міні-аквапаркам, гандлёвы цэнтр «Алмі», паліклініка, бібліятэка, гасцініца і дзіцячы садок.
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Па праспектах Дзяржынскага і Любімава праходзяць аўтобусныя і тралейбусныя маршруты, якія абслугоўваюць дыспетчарскія станцыі Малінаўка-4 і Паўднёвы-Захад. 7 лістапада 2012 адбылося адкрыццё станцыі метро Пятроўшчына, якая знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад комплексу.