Сярэбраны фатэль
Сярэбраны фатэль | |
---|---|
The Silver Chair | |
Жанр | дзіцячы фэнтэзійны раман, хрысціянская літаратура |
Аўтар | Клайв Стэйплз Льюіс |
Мова арыгінала | англійская |
Дата першай публікацыі | 7 верасня 1953 |
Асобнае выданне | 7 верасня 1953 |
Выдавецтва | Geoffrey Bles |
Цыкл | Хронікі Нарніі |
Колькасць старонак | 217 |
Ілюстратар | Паўліна Бэйнз |
Носьбіт | папера (цвёрдая вокладка) |
Папярэдні | Заваёўнік зары, або Плаванне на край сусвету |
Наступны | Конь і яго хлопчык |
ISBN | 978-0-00-671681-5 |
Персанажы | Юстэс Шкода, Jill Pole[d], Каспіян X, Rilian[d], Аслан (Хронікі Нарніі), Puddleglum[d] і Lady of the Green Kirtle[d] |
«Срэ́браны фатэ́ль» (англ.: The Silver Chair) — эпічны фэнтэзійны дзіцячы раман Клайва Стэйплза Льюіса, чацверты паводле парадку выдання (1953), але шосты паводле храналогіі падзей у серыі «Хронікі Нарніі». Як і іншыя часткі, быў ілюстраваны Паўлінай Бэйнс[1][2].
Падзеі раману адбываюцца пераважна ў Нарніі праз некалькі дзесяцігоддзяў пасля «Заваёўніка зары», аднак у той ж час Англіі мінуў толькі год. Кароль Каспіян X састарэў, аднак яго адзіны сын і пераемнік прынц Рыліян знік. Леў Аслан выпраўляе на пошукавую місію двух дзяцей з Англіі: Юстаса Шкода і Джыл Поўл — якія навучаюцца ў інтэрнаце, дзе іх крыўдзяць старэйшыя вучні.
У 1990 годзе паводле кнігі быў зняты тэлесерыял BBC.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Апавяданне пачынаецца з моманту, калі Юстас Шкод, які ўпершыню з'яўляецца ў «Заваёўніку зары», і Джыл Поўл, аднакласікі эксперыментальнае школы, шукаюць паратунку ад ватагі школьных задзіраў, якія ўпэўненыя ў сваёй беспакаранасці з-за некампэтэнтай дырэктаркі, якая заплюшчвае на іх выбрыкі вочы. Юстас прызнаецца Джыл, што яму аднойчы даводзілася «перамяшчацца з гэтага свету» ў іншую краіну пад назвай Нарнія, і што пасля гэтага ўсе яго сваякі і знаёмыя заўважылі перамену ў яго паводзінах. Джыл спярша з недаверам адносіцца да яго гісторыі, аднак пасля яго абяцання паспрабаваць узяць яе з сабой, каб ізноў апынуцца ў таямнічай краіне, яна пагаджаецца. Тым часам хуліганы ўжо наганяюць іх, і Юстас заклікае на дапамогу Аслана; неспадзявана яны прадзіраюцца скрозь праход на высокі ўцёс у краіне Аслана.
Джыл выстаўляецца на скраі ўцёсу, і Юстас, спабуючы яе ўратаваць, падае з краю. З'яўляецца Аслан, які пераносіць хлопчыка ў Нарнію, а Джыл дае заданне дапамагчы Юстасу ў пошуку прынца Рыліяна (сына караля Каспіяна X), зніклага колькі гадоў таму; ад льва Джыл таксама атрымлівае чатыры Знакі, якія дапамогуць у выкананні іх задачы. Пасля гэтага Аслан перакідае Джыл у Нарнію на некалькі імгненняў пазней за Юстаса, які толькі паспявае прасачыць за тым, як адплывае на караблі кароль Нарніі. Джыл выкарыстоўвае першы Знак, пытаючы Юстаса, ці не сустракаў ён тут «старога сябра», які б дапамог ім у прыгодзе. Становіцца зразумела, што тым каралём, які знік на іх вачох, быў Юстасаў стары сябар Каспіян X, які выправіўся на пошукі сына.
Паўглухі гном Трампкін, цяпер лорд-рэгент, прадастаўляе Джыл і Юстасу пакоі ў Кэр-Паравалі, але яны на параду філіна Светлапёра не кажуць пра мэту падарожжа. На скліканым пасяджэнні савінага парламенту птушкі распавядаюць шкалярам, што прынц Рыліян знік, шукаючы зялёную змяю, якая забіла яго маці.
Джыл і Юстас ляцяць да балотаў на паўночным краі Нарніі, дзе іхнім таварышаў становіцца надзіва пэсымістычны, але ж адданы квакль Хмур, які служыць праводцам, здабыўцам ежы і цвярозым голасам розуму. Яны накіроўваюцца ў землі гігантам на поўнач ад Нарніі. Перад імі паўстае глыбокая змрочная цясніна, якія можна перасекчы толькі па вялізарным старажытным мосце, такім вялізным, што чалавек не можа такога ўявіць. Вандроўнікі вырашаюць перапраўляцца і на шляху сустракаць Лэдзі ў зялёным покрыве і маўклівага Рыцара ў чорных латах. Лэдзі раіць ім ісці да Харфангу, замку «шляхетных гігантаў», дзе яны знойдуць адпачынак і ежу. Джыл і Юстас, захопленыя гэтай перспектывай, забываюцца пра перасцярогі Знакаў, і накіроўваюцца ў замак, хоць Хмур і супраць гэтай ідэі. Некалькі дзён яны дабіраюцца да замку, і калі ён з'яўляецца на гарызонце, нечакана пачынаецца завея. Джыл падае ў загадкавую цясніну, якая па форме нагадвае літару «E». Пасля снег сцішваецца, і перад імі зноў паўстаюць вагні Харфангу.
Трапіўшы ў замак, падарожнікі сустракаюць гігантаў, што радыя бачыць іх толькі ў выглядзе ежы на сваю «восеньскую бяседу». Пераночыўшы, усе трое праз вакно замку заўважаюць руіны гіганцкага горада ў даліне, якую яны міналі, аднак не звярнулі ўвагу праз завею. Высвятляецца таксама, што літара «E» была часткай фразы «Under Me» (бел.: Пада мной), што з'яўляецца трэцім Знакам Аслана. Пазней сябры знаходзяць кулінарную кнігу, дзе апісана мноства рэцэптаў з жывых істот, у тым ліку з людзей і квакляў: высвятляецца, што гіганты намерваюцца зьесці іх. Скраб, Поўл і Хват уцякаюць і хаваюцца ад пераследу ў пячоры пад разбураным горадам, адкуль звальваюцца ў Падземную краіну. Такім чынам неспадзявана яны выконваюць паказанне Знаку «Пада мной».
Войска падземнікаў вязе іх на караблі па Бяссонечным моры ў горада, дзе кіруе Лэдзі ў зялёным покрыве. Іх цёпла вітае маладзён, яе пратэже, які здаецца крыху не ў сабе. Ён тлумачыць, што пакутуе на начныя псіхозы, з-за чаго па загаду Лэдзі яго на ноч прывязваць да срэбнага фатэлю, інакш ён ператворыцца ў смяротнага зялёнага змея і заб'е ўсіх, каго ўбачыць. Тройка сяброў вырашай правесці з ім ноч, бо адчувае, што ў гэтым крыецца разгадка іх падарожжа.
«Трызненні» прывязанага ў фатэлі маладзёна — шалёнства ў спробе вызваліцца з зачараванага палону. Пасля серыі злавесных пагрозаў ён урэшце пачынае заклінаць кампаньёнаў вызваліць яго у імя Аслана. Пазнаўшы чацверты Знак, яны гэта выконваюць. Маладзён, насуперак чаканням, не ператвараецца ў змяю і не забівае іх, а знішчае сярэбраны фатэль. Цяпер яго закляцце знятае, і ён паведамляе, што яго імя прынц Рыліян, якога Лэдзі ў зялёным покрыве захапіла як пачатак плану па заваяванні Надзямелля.
Вяртаецца Залёная лэдзі і спрабуе іх зачараваць, каб яны забыліся, кім ёсць. Басаногі Хмур топча магічны агонь і разбурае заклінанне. Раз'ятраная лэдзі ператвараецца ў зялёную змяю, у якой прынц Рыліян пазнае забойцу маці, якую шукаў усе гэтыя гады. З дапамогай Юстаса і Хмура Рыліян забівае змяю і выводзіць кампанію з Падземнай краіны. Рыліян вяртаецца ў Кер Параваль, дзе перад смерцю яго паспявае прывітаць Каспіян.
Аслан дзякуе Юстасу і Джыл за выкананне місіі, пасля вяртае іх у сваю краіну, дзе Джыл упершыню яго ўбачыла. Тут Аслан уваскрашае караля Каспіяна і пасылае яго на кароткі час на Зямлю, каб дапамагчы дзецям у цяжкай сітуацыі. У партале паміж двума светамі Аслан рыкае, ад чаго абрынаецца частка муру вакол іх школы. Каспіян, Юстас і Джыл перасякаюць сцяну і даюць адпор задзірам-шкалярам. Пабітыя злыдні ўцякаюць у жаху, бо ўбачылі яшчэ і Аслана. Скарыстаўшыся тлумам, Юстас і Джыл вяртаюцца ў школу, а леў з Каспіянам вяртаюцца ў сваю краіну. Дырэктарка школы выклікае паліцыю і распавядае неверагоддную гісторыю пра ўзброеную шпану і велізарнага льва; расследаванне выкрывае яго некампэтэнтнасць у кіраванні. Са школы выганяюць задзіраў, дырэктарку пераводзяць на пасаду школьнай інспектркі, інтэрнат становіцца ўрэшце спакойнай установай.
Адаптацыі
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ «Bibliography: The Silver Chair». ISFDB
- ↑ "The silver chair" (first edition). Library of Congress Catalog Record.
"The silver chair" (first U.S. edition). LCC record.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Вікіцытатнік на англійскай мове змяшчае збор цытат, датычных тэмы гэтага артыкула: |