Сімона Халеп
рум.: Simona Halep | |
Нарадзілася |
27 верасня 1991 (33 гады) |
Грамадзянства | |
Рэзідэнцыя | Канстанца, Румынія |
Рост | 168 см |
Вага | 60 кг |
Прафесійная кар’ера | 2006 — ц. ч. |
Вядучая рука | правая |
Удар злева | двухручны |
Трэнер(ы) | Патрык Муратаглу |
Прызавыя грошы |
40 203 437 $ |
Адзіночны разрад | |
Вынікі (в/п) | 579–239[2] |
Тытулы | 24 WTA, 6 ITF |
Найвышэйшы рэйтынг | 1 (9 кастрычніка 2017) |
Турніры серыі Вялікага шлема | |
Аўстралія | фінал (2018) |
Францыя | перамога (2018) |
Уімблдан | перамога (2019) |
ЗША | 1/2 фіналу (2015) |
Парны разрад | |
Вынікі (в/п) | 67–71[2] |
Тытулы | 1 WTA, 4 ITF |
Найвышэйшы рэйтынг | 71 (15 мая 2017) |
Турніры серыі Вялікага шлема | |
Аўстралія | 1-ы раўнд (2011—2014, 2021, 2022) |
Францыя | 2-і раўнд (2012) |
Уімблдан | 1-ы раўнд (2011—2013, 2015) |
ЗША | 2-і раўнд (2011) |
simonahalep.com (англ.) (рум.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Апошняе абнаўленне: 13 чэрвеня 2022 года |
Сімо́на Хале́п (рум.: Simona Halep; нар. 27 верасня 1991 года, Канстанца, Румынія) — румынская прафесійная тэнісістка, былая першая ракетка свету. Пераможца двух турніраў Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Францыі 2018, Уімблдан 2019); фіналістка трох турніраў Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Францыі 2014 і 2017, Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі 2018); пераможца 25 турніраў WTA (з іх 24 у адзіночным разрадзе). Трэцяя тэнісістка ў гісторыі, якая зарабіла прызавымі больш за $40 000 000[1].
Пераможца аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Францыі 2008); былая першая ракетка свету ў юніёрскім рэйтынгу.
15 верасня 2021 года ў румынскім горадзе Мамай ажанілася з 42-гадовым бізнесменам арамунскага паходжання Тоні Юруца[3].
У кастрычніку 2022 года Халеп была адхілена ад спаборніцтваў пасля таго, як здала станоўчы тэст на забаронены прэпарат раксадустат падчас Адкрытага чэмпіянату ЗША 2022 года. У верасні 2023 года стала вядома, што дыскваліфікацыя была пацверджана, таксама гаворка ішла пра недакладнасці ў біялагічным пашпарце румынкі. Халеп зможа вярнуцца на корты толькі ў кастрычніку 2026 года. Сама Халеп настойвае, што прэпарат трапіў у яе арганізм выпадкова і мае намер падаць апеляцыю[4][5][6].
Спартыўная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачатак кар’еры. Юніёрскі Ралан Гарос. Аперацыя
[правіць | правіць зыходнік]Халеп паходзіць з арамунаў[7]. Яе бацька быў футболістам, а зараз з’яўляецца ўласнікам малаказавода[8][9][10]. Сімона пачала гуляць у тэніс у 4 гады. На юніёрскім узроўні яна выйграла Адкрыты чэмпіянат Францыі па тэнісе 2008 года сярод дзяўчат.
Сімона вядома таксама тым, што ў чэрвені 2009 года зрабіла аперацыю па змяншэнні сваіх грудзей[11], якія заміналі ёй гуляць. На той момант гэта выклікала шырокую крытыку яе заўзятараў.
Рост. Першы фінал турніру Вялікага шлема
[правіць | правіць зыходнік]У чэрвені 2013 года Халеп выйграла два турніры WTA цягам двух тыдняў: у Нюрнбергу і Хертагенбасе. Агулам цягам лета гэтага года яна выйграла яшчэ два турніры з чатырох, у якіх брала ўдзел: у Будапешце і турнір серыі WTA Premier у Нью-Хэйвене. Такім чынам Сімона здабыла тытулы на трох асноўных пакрыццях (грунце, траве і хардзе) і ўпершыню трапіла ў лік 20 найлепшых тэнісістак свету. Па выніках 2013 года Сімона выйграла 5 турніраў WTA ў адзіночным разрадзе, саступіўшы па гэтым паказчыку толькі Серэне Уільямс, а таксама, у канцы сезона, турнір чэмпіёнак WTA.
На Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі 2014 года Сімона ўпершыню дабралася да чвэрцьфіналу турніру Вялікага шлема, а ў сакавіку 2014 года стала пятай ракеткай свету ў рэйтынгу WTA. Працягваючы паспяховыя выступленні, Сімона дайшла да фіналу Адкрытага чэмпіянату Францыі 2014, дзе саступіла Марыі Шарапавай у трох сэтах. Гэта дазволіла ёй падняцца на трэцюю пазіцыю сусветнага рэйтынгу. На Уімблданскім турніры 2014 года Халеп выйшла ў паўфінал, а ў жніўні паднялася яшчэ на ступеньку вышэй у рэйтынгу.
Першая ракетка свету. Дарослы Ралан Гарос
[правіць | правіць зыходнік]Першай ракеткай свету Халеп стала ў кастрычніку 2017 года, дайшоўшы да фіналу China Open.
На Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі 2018 года Халеп гуляла ў фінале з Каралінай Вазняцкі і саступіла, прайграўшы свой трэці фінал турніру Вялікага шлема. Пасля гэтага пройгрышу яна на некалькі тыдняў страціла званне першай ракеткі свету, але яно ізноў вярнулася да яе пасля не асабліва ўдалых выступленняў Вазняцкі вясной 2018 года.
Першы мейджор Халеп выйграла на Ралан Гаросе-2018, праз 10 гадоў пасля свайго першага юніёрскага дасягнення тут жа і пасля дзвюх няўдачаў у фіналах.
2018 год Халеп другі раз запар завяршыла першай ракеткай свету, хоць траўма спіны не дазволіла ёй прыняць удзел у фінальным турніры года Чэмпіянату WTA.
Халеп узначальвала рэйтынг WTA 64 тыдні і страціла лідарства ў студзені 2019 года, саступіўшы Наомі Осацы.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]У 2018 годзе Халеп была ўзнагароджана званнем Cetățean de onoare (ганаровага грамадзяніна) горада Бухарэст[12].
Стыль гульні
[правіць | правіць зыходнік]Яе характарызуюць як агрэсіўнага гульца задняй лініі. Яна хутка перамяшчаецца па корце, добра гуляе ў абароне. Яе ўдары не асабліва моцныя, аднак дакладныя, яна ўмела канструюе гульню, расхістваючы абарону суперніц.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Career Prize Money Leaders (англ.). WTA Tennis. Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2019. Праверана 4 жніўня 2019.
- ↑ а б Player Profile // WTA website
- ↑ Симона Халеп показала видео свадебного танца. Она вышла замуж за румынского миллионера (руск.). championat.com (16 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2021. Праверана 6 лістапада 2021.
- ↑ Серена и её муж аплодируют! Скандал с допингом может завершить карьеру Халеп (руск.). Чемпионат (13 верасня 2023). Праверана 15 верасня 2023.
- ↑ Саккари — о дисквалификации Халеп: «Я не хотела бы оказаться в такой ситуации» (руск.) (15 верасня 2023). Праверана 15 верасня 2023.
- ↑ Бывшую первую ракетку мира дисквалифицировали за допинг (руск.) (12 верасня 2023). Праверана 15 верасня 2023.
- ↑ Meciul carierei pentru Simona Halep (рум.). România Liberă (15 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2014. Праверана 1 чэрвеня 2014.
- ↑ Părinţii Simonei Halep se împrumută la bănci pentru ca ea să facă performanţă (рум.). Adevărul (8 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2013. Праверана 11 чэрвеня 2018.
- ↑ Simona Halep s-a născut pentru a juca tenis (рум.). TVR (26 чэрвеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2014. Праверана 11 чэрвеня 2018.
- ↑ Simona Halep, cetăţean de onoare al municipiului Constanţa (рум.). Mediafax (23 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2018. Праверана 11 чэрвеня 2018.
- ↑ "Teen tennis star has breast reduction surgery in bid to boost her game". Daily Mail. London. 2010-05-26. Архівавана з арыгінала 2014-01-18. Праверана 2014-03-31.
- ↑ VIDEO Simona Halep, după ce a primit titlul de cetăţean de onoare al Capitalei: Mă simt acasă în Bucureşti Criticile te motivează să fii mai bun (рум.). Mediafax (26 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2019. Праверана 22 мая 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Сімона Халеп на Вікісховішчы |
- Профіль на сайце WTA Tour (англ.)
- Профіль на сайце ITF (англ.)
- Профіль на сайце Кубка Федэрацыі (англ.)
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 27 верасня
- Нарадзіліся ў 1991 годзе
- Нарадзіліся ў Канстанцы (Румынія)
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Тэнісісты паводле алфавіта
- Першыя ракеткі свету (жанчыны)
- Тэнісісты Румыніі
- Пераможцы Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе ў жаночым адзіночным разрадзе
- Пераможцы Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе ў адзіночным разрадзе сярод дзяўчат
- Пераможцы Уімблданскага турніру ў жаночым адзіночным разрадзе
- Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
- Ганаровыя грамадзяне Бухарэста
- Кавалеры каралеўскага ордэна Зоркі Румыніі