Танцорка ў цемры
«Танцорка ў цемры» (англ.: Dancer in the Dark) — музычны драматычны фільм 2000 года рэжысёра і сцэнарыста Ларса фон Трыера. Галоўныя ролі выканалі Б’ёрк, Катрын Дэнёў, Дэвід Морс , Петэр Стормарэ . Фільм з’яўляецца сумеснай вытворчасцю Даніі, Германіі, Нідэрландаў, Італіі, ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Швецыі, Фінляндыі, Ісландыі, Нарвегіі[20].
«Танцорка ў цемры» — трэці фільм у трылогіі Трыера «Залатое сэрца» пасля карцін «Рассякаючы хвалі » (1996) і «Ідыёты » (1998).
Прэм’ера фільма адбылася 17 мая 2000 года ў межах асноўнай конкурснай праграмы 53-га Канскага кінафестывалю, дзе была ўдастоена «Залатой пальмавай галіны» і Прыза за найлепшую жаночую ролю для Б’ёрк. Кампазіцыя «I’ve Seen It All » была намініравана на прэмію «Оскар» за найлепшую арыгінальную песню.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Cлоган фільма: «Каб бачыць, вочы не патрэбны»[20]. |
Штат Вашынгтон, 1964 год. Сельма — імігрантка з Чэхаславакіі. Дзяўчына вельмі любіць мюзіклы, яна працуе на заводзе і жыве з сынам у трэйлеры, які арандуе ў мясцовага паліцэйскага. Сельма знаходзіць выратаванне ад цяжкасцяў жыцця толькі ў музычных фантазіях. Дзяўчына пакутуе ад цяжкай хваробы, якая выклікае прагрэсіруючую страту зроку, і праз нейкі час гэтая ж хвароба пачынае развівацца і ў яе сына. Сельма мужна хавае сваю хваробу ад іншых, працягваючы працаваць, каб назапасіць грошай на аперацыю для сына. Але калі адна з машын на заводзе ламаецца па віне Сельмы, то яе звальняюць. А паліцэйскі, у якога яны арандуюць трэйлер, падгледзеўшы, дзе Сельма хавае грошы на аперацыю, крадзе іх…
Акцёрскі склад
[правіць | правіць зыходнік]Б’ёрк | – Сельма Жэскава |
Катрын Дэнёў | – Кэці (Квальда) |
Дэвід Морс | – Біл Х’юстан |
Петэр Стормарэ | – Джэф |
Джоэл Грэй | – Олдржых Новы |
Кэра Сеймур | – Лінда Х’юстан |
Уладзіка Косціч | – Джын Ежэк |
Жан-Марк Бар | – Норман |
Вінсент Петэрсан | – Сэмюэль |
Шыван Фэлан | – Брэнда |
Жэлька Іванек | – акруговы пракурор |
Уда Кір | – доктар Пакорны |
Енс Альбінус | – Морці |
Рэтэл Бін | – суддзя |
Мішэль Флесас | – раззлаваны чалавек у кінатэатры |
Метэ Берггрэн | – рэгістратарка ў лякарні |
Ларс Майкл Дзінесен | – адвакат |
Катрын Фалькенберг | – Сьюзан |
Стэлан Скарсгард | – акуліст |
Саўндтрэк
[правіць | правіць зыходнік]Арыгінальную музыку для фільма напісала ісландская спявачка і кампазітарка Б’ёрк, тэксты для песень былі напісаны ёй самой, а таксама Ларсам фон Трыерам і ірландскім паэтам Сьёнам Сігурдсанам. Акрамя таго, у фільме выкарыстана музыка Рычарда Роджэрса з мюзікла «Гукі музыкі». Саўндтрэк фільма адметны сумяшчэннем класічных аранжыровак з гукамі бытавых аб’ектаў, такіх як завадскія машыны і цягнікі.
Альбом з саўндтрэкам выйшаў у верасні 2000 года. У альбоме адсутнічае вакал акцёраў Дэвіда Морса, Кэры Сеймур і Уладзікі Косціч. У песні «I’ve Seen It All» партыю, выкананую ў фільме Петэрам Стормарэ, выконвае Том Ёрк. Акрамя таго, тэксты некаторых песень з альбома істотна адрозніваюцца ад тэкстаў песень, якія прагучалі ў фільме, што асабліва прыкметна ў трэку «Scatterheart». Магчыма, тэксты былі зменены, каб не раскрываць важныя дэталі сюжэту (саўндтрэк выйшаў у продаж раней, чым фільм пачаў дэманстравацца ў кінатэатрах), або каб запіс выглядаў больш самастойным альбомам. Трэк «My Favorite Things» у альбоме адсутнічае ўвогуле.
Кампазіцыі, якія прагучалі ў фільме (у парадку паказу):
- «Overture»
- «Cvalda» (з Катрын Дэнёў)
- «I’ve Seen It All» (з Петэрам Стормарэ )
- «Smith & Wesson» (з Дэвідам Морсам , Кэрай Сеймур і Уладзіка Косцічам )
- «In the Musicals (Pt. 1)»
- «In the Musicals (Pt. 2)»
- «My Favourite Things»
- «107 Steps» (з Шыван Фэлан )
- «The Last Song»
- «New World»
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]Рэакцыя крытыкаў на фільм была неадназначнай. Высокай ацэнкі ўдастоілася стылістычная навізна карціны. Роджэр Эберт заявіў, што «Танцорка ў цемры» «руйнуе муры звычак, нагрувашчаныя вакол велізарнай колькасці фільмаў і вяртае да вытокаў. Гэта смелы і дзёрзкі жэст»[21]. Аднак сюжэтная лінія падвяргалася значнай крытыцы. Джонатан Форман з «New York Post» назваў фільм «таннай падробкай» і заявіў, што фільм «настолькі бязлітасны ў сваёй маніпулятыўнай сентыментальнасці, што калі б ён быў зняты ў больш традыцыйнай манеры рэжысёрам-амерыканцам, яго палчылі б дрэнным жартам»[22].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 35 кінаўзнагародамі і яшчэ 49 намінацыямі[23]. Сярод найбольш прэстыжных узнагарод — «Залатая пальмавая галіна» Канскага кінафестывалю.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Danish Film Database Праверана 16 кастрычніка 2020.
- ↑ http://www.imdb.com/title/tt0168629/releaseinfo?ref_=tt_ov_inf
- ↑ http://www.sfi.se/sv/svensk-filmdatabas/Item/?itemid=43313&type=MOVIE&iv=Basic
- ↑ а б http://www.boxofficemojo.com/movies/?id=dancerinthedark.htm
- ↑ http://www.kinokalender.com/film1670_dancer-in-the-dark.html Праверана 17 снежня 2017.
- ↑ http://revistamedicinacine.usal.es/index.php/en/vol6/num2/600##4
- ↑ http://www.ekino.tv/filmy,Muzyczny,0,wszystkie,,2000.html
- ↑ а б в https://www.filmaffinity.com/en/film552917.html Праверана 11 ліпеня 2016.
- ↑ http://www.metacritic.com/movie/dancer-in-the-dark Праверана 11 ліпеня 2016.
- ↑ https://web.archive.org/web/20160804161704/http://stopklatka.pl/film/tanczac-w-ciemnosciach Праверана 11 ліпеня 2016.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к http://www.bbfc.co.uk/releases/dancer-dark-film Праверана 11 ліпеня 2016.
- ↑ а б в https://web.archive.org/web/20200301174714/https://www.europeanfilmawards.eu/en_EN/film/dancer-in-the-dark.5570 Праверана 1 сакавіка 2020.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я http://www.imdb.com/title/tt0168629/fullcredits Праверана 11 ліпеня 2016.
- ↑ а б http://stopklatka.pl/film/tanczac-w-ciemnosciach Праверана 11 ліпеня 2016.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 30 лістапада 2016.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 12 лютага 2017.
- ↑ а б Danish Film Database
- ↑ а б в г https://web.archive.org/web/20180426000955/https://www.europeanfilmacademy.org/2000.98.0.html Праверана 14 снежня 2019.
- ↑ http://www.the-numbers.com/movies/2000/DDARK.php
- ↑ а б Dancer in the Dark (2000) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 14 лістапада 2021.
- ↑ Roger Ebert. Dancer In The Dark (англ.). Сайт Роджэра Эберта (20 кастрычніка 2000). Праверана 14 лістапада 2021.
- ↑ Jonathan Foreman. Dreck Dressed As Art – Despite 2 Good Performances, ‘Dancer’ Is Just Fakery with an Anti-american Drum To Beat (англ.). Сайт «New York Post» (22 верасня 2000). Праверана 14 лістапада 2021.
- ↑ Dancer in the Dark — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 14 лістапада 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Georg Tiefenbach. Drama und Regie (Writing & Directing). Lars von Triers "Breaking the Waves", "Dancer in the Dark", "Dogville". — Würzburg: Königshausen & Neumann, 2010. — 252 p. — ISBN 978-3-8260-4096-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Танцорка ў цемры на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Фільмы паводле алфавіта
- Фільмы 2000 года
- Фільмы-драмы 2000 года
- Крымінальныя фільмы 2000 года
- Музычныя фільмы
- Фільмы Даніі 2000 года
- Фільмы Германіі 2000 года
- Фільмы Нідэрландаў 2000 года
- Фільмы Італіі 2000 года
- Фільмы ЗША 2000 года
- Фільмы Вялікабрытаніі 2000 года
- Фільмы Францыі 2000 года
- Фільмы Швецыі 2000 года
- Фільмы Фінляндыі 2000 года
- Фільмы Ісландыі 2000 года
- Фільмы Нарвегіі 2000 года
- Фільмы-драмы Даніі
- Фільмы-драмы Германіі
- Фільмы-драмы Нідэрландаў
- Фільмы-драмы Італіі
- Фільмы-драмы ЗША
- Фільмы-драмы Вялікабрытаніі
- Фільмы-драмы Францыі
- Фільмы-драмы Швецыі
- Фільмы-драмы Фінляндыі
- Фільмы-драмы Ісландыі
- Фільмы-драмы Нарвегіі
- Фільмы на англійскай мове
- Фільмы на нямецкай мове
- Фільмы на чэшскай мове
- Фільмы пра імігрантаў
- Фільмы пра смяротнае пакаранне
- Фільмы Ларса фон Трыера
- Фільмы па сцэнарыях Ларса фон Трыера
- Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залатая пальмавая галіна»
- Фільмы — лаўрэаты Еўрапейскай кінапрэміі
- Фільмы — лаўрэаты прэміі «Незалежны дух» за найлепшы міжнародны фільм