Томас Гейнсбара
Томас Гейнсбара | |
---|---|
брыт. англ.: Thomas Gainsborough | |
| |
Дата нараджэння | 14 мая 1727[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 жніўня 1788[1][4][…] (61 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Вялікабрытанія |
Бацька | John Gainsborough[d][5] |
Маці | NN Burroughs[d][5] |
Жонка | Margaret Burr Gainsborough[d] |
Дзеці | Margaret Gainsborough[d] і Mary Gainsborough Fischer[d] |
Род дзейнасці | мастак, рысавальнік, партрэтыст, пейзажыст, архітэктурны чарцёжнік, мастак-гравёр, дзеяч мастацтваў |
Жанр | пейзаж, партрэт |
Вучоба | Юбер Граўло |
Мастацкі кірунак | рэалізм, ракако |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Томас Гейнсбара (англ.: Thomas Gainsborough; 14 мая 1727 — 2 жніўня 1788) — англійскі мастак. Адзін з лідараў англійскага партрэта XVIII ст.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Раннія пейзажы і партрэты адрозніваюцца непасрэднасцю ўспрыняцця натуры, крыху наіўным паэтычным зачараваннем («Партрэт Роберта Эндруса з жонкай»,1748-49). Сталы стыль склаўся пад уплывам А. ван Дэйка і А. Вато, характарызуецца адухоўленай трапяткой узнёсласцю ў перадачы найтанчэйшых душэўных пачуццяў.[6]
Т. Гейнсбара свядома абыходзіў у сваіх творах складаныя кампазіцыйныя і сюжэтныя пабудовы. Яго партрэты прывабліваюць непасрэднасцю бачання мадэлі, тонкімі колеравымі спалучэннямі. Галоўнай яго стыхіяй быў колер, ім мастак перадаваў важныя рысы характару мадэлі, тонкія адценні яе душэўнага стану. Партрэты Т. Гейнсбара не ўтрымліваюць узнёслага пафасу грамадзянскіх пачуццяў. Яго героі летуценныя і лірычныя, пагружаныя ў роздум. Менавіта так паказаны муж і жонка Халет (1785), місіс Грэм (1777), Сара Сіданс (1783—85), Джанатан Батл («Хлопчык у блакітным», 1770).[7]
Ствараў парныя і сямейныя партрэты на фоне ідылічнага ландшафту. Мастак тонка перадае духоўную і інтымную блізкасць людзей («Дочкі мастака», каля 1759; «Ранішняя прагулка», 1785). Вельмі лірычныя вобразы сялянскіх дзяцей («Сялянскія дзеці», 1787).[6]
Мастак з вялікай увагай адносіўся да пейзажу, элементы якога часта станавіліся важнейшым сродкам характарыстыкі партрэтуемых. Але вядомы і самастойныя пейзажныя творы Т. Гейнсбара. Гэта прыгожыя, напоўненыя спакоем вясковыя куткі з сажалкамі і рэчкамі, купамі дрэў, статкамі кароў («Карнадскі лес», «Вадапой», «Павозка», 1760—70-ыя).[7]
Карціны
[правіць | правіць зыходнік]- «Карнадскі лес» (1748, Нацыянальная галерэя, Лондан)
- «Ранішняя прагулка»
- «Партрэт Роберта Эндруса з жонкай»
- «Хлопчык у блакітным» (1770)
- «Партрэт караля Георга III» (1780)
- «Дама ў блакітным» (каля 1770, Дзяржаўны Эрмітаж, Санкт-Пецярбург)
Зноскі
- ↑ а б RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ Thomas Gainsborough // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL
- ↑ а б RKDartists
- ↑ Thomas Gainsborough — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
- ↑ а б А. Кашкурэвіч (1997)
- ↑ а б Б. Лазука (2010)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лазука Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. XVII—XVIII стагоддзі / Б. А. Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. ISBN 978-985-01-0899-9
- Кашкурэвіч А. Гейнсбара // БЭ ў 18 т. Т. 5. — Мн.: БелЭн, 1997.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Томас Гейнсбара
- Нарадзіліся 14 мая
- Нарадзіліся ў 1727 годзе
- Нарадзіліся ў Сафалку
- Памерлі 2 жніўня
- Памерлі ў 1788 годзе
- Памерлі ў Лондане
- Пахаваныя ў Вялікім Лондане
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Члены Каралеўскай акадэміі мастацтваў
- Памерлі ад раку гартані
- Мастакі-партрэтысты Вялікабрытаніі
- Карціны Томаса Гейнсбара
- Мастакі Вялікабрытаніі