Перайсці да зместу

Трамбон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Трамбон
выява
Класіфікацыя
Дыяпазон
\new Staff \with { \remove "Time_signature_engraver" } {\clef bass \time 2/1
bes,,1 \glissando \clef tenor bes' }

Роднасныя інструменты
Музыканты
Лагатып Вікісховішча Трамбон на вікісховішчы

Трамбон (італ.: trombone, літар. «Вялікая труба», англ.: і фр.: trombone) — медны духавы музычны інструмент басава-тэнаравага рэгістра.

Трамбон вядомы з XV стагоддзя. Ад іншых медных духавых інструментаў адрозніваецца наяўнасцю кулісы — асобай перасоўнай U-падобнай трубкі, з дапамогай якой музыкант змяняе аб’ём заключанага ў інструменце паветра, такім чынам дасягаючы магчымасці выконваць гукі храматычнага гукараду (на трубе, валторне і тубе для гэтай мэты служаць вентылі). Трамбон — нетранспаноўны інструмент, таму яго ноты заўсёды запісваюцца ў адпаведнасці з сапраўдным гучаннем. На некаторых трамбонах маюцца дадатковыя кроны, якія дазваляюць паніжаць гукі на кварту і на квінту, яны падключаюцца з дапамогай квартвентыля і квінтвентыля.

Інструмент існуе ў некалькіх разнавіднасцях, якія ўтвараюць сямейства. У наш час звычайна выкарыстоўваецца асноўны прадстаўнік сямейства — тэнаравы трамбон. Як правіла, пад словам «трамбон» разумеюць менавіта гэтую разнавіднасць, таму часта слова «тэнаравы» апускаюць. Альтовы і басовы трамбоны прымяняюцца радзей, сапранавы і кантрабасовы — амаль не выкарыстоўваюцца.

Дыяпазон трамбона — ад G1 (соль контрактавы) да f² (фа другой актавы) з пропускам гукаў паміж B1 і E (сі-бемоль контрактавы — мі вялікай актавы). Гэты прамежак (акрамя ноты H1, г. зн. сі контрактавы) запаўняецца пры наяўнасці квартвентыля.

Трамбон — разнастайны па штрыхах і тэхнічна рухомы інструмент, валодае яркім, бліскучым тэмбрам у сярэднім і верхнім рэгістрах, змрочным — у ніжнім. На трамбоне магчыма выкарыстанне сурдзіны, асаблівы эфект — глісанда — дасягаецца слізгаценнем кулісы. У сучасным сімфанічным аркестры звычайна выкарыстоўваюцца тры трамбоны (два тэнаравыя і адзін басовы).

Асноўная сфера прымянення трамбона — сімфанічны аркестр, але ён таксама выкарыстоўваецца ў якасці саліруючага інструмента, а таксама ў духавым аркестры, джазе і іншых музычных жанрах.

  • Карацееў А. Л. Трамбо́н // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 503-504. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Тромбо́н // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 242. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Фортунатов Ю. А. Тромбо́н // Музыкальная энциклопедия : [в 6 т.] / Гл. ред. Ю. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия: Советский композитор, 1973—1982. — (Энциклопедии. Словари. Справочники. Изд-во «Советская Энциклопедия», Изд-во «Советский композитор»). — Т. 5: Симон — Хейлер. — 1981. — Стб. 612—614. — 1056 стб., илл. — 102 200 экз. (руск.)
  • Тромбо́н // Музыкальный энциклопедический словарь (руск.) / гл. ред. Г. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия, 1990. — С. 553. — 672 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-033-9.
  • Тромбо́н // Энциклопедический музыкальный словарь (руск.) / Гл. ред. Г. В. Келдыш. Сост. Б. С. Штейнпресс, И. М. Ямпольский. — М.: Большая Советская Энциклопедия, редакция музыки, театра и кино, 1959. — С. 275—276. — 328 с. — 63 000 экз.
  • Тромбо́н // Энциклопедический словарь юного музыканта / Сост. В. В. Медушевский, О. О. Очаковская. — М.: Педагогика, 1985. — С. 314—315. — 352 с, ил. (руск.)