Перайсці да зместу

Трамвай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Трамвай
Выява
Вугляродны след 75 grams of CO₂ equivalent per person-kilometer[1], 55 grams of CO₂ equivalent per person-kilometer[2] і 78,09 grams of CO₂ equivalent per person-kilometer[3]
Процілегла Vollbahn[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Трамвай PESA 120N

Трамва́й[4][5] (ад англ.: tram — вагон, ваганетка і way — шлях) — від рэйкавага грамадскага транспарту, звычайна на электрычнай цязе. Трамвай выкарыстоўваецца пераважна ў гарадах.

Двухвосевы трамвай з адкрытымі пляцоўкамі, ЗША, 1909 г.

Першыя трамваі цягнулі коні. Першая ў свеце конка адчынілася ў Балтымары (ЗША, штат Мэрыленд) у 1828 годзе. Першы электрычны трамвай паехаў у 1881 годзе ў Грос-Ліхтэрфельдзе (сёння ў межах Берліна).

Берагавы трамвай у Бельгіі

Самая працяглая трамвайная сетка ў свеце належыць Санкт-Пецярбургу (Расійская Федэрацыя), агулам 285 км (2001), раней былі і больш працяглыя сеткі, напрыклад у Берліне, больш за 630 км у 1930 годзе.

Трамваю горада Цэрмат (Швейцарыя) належaць адразу два рэкорды: гэта самы кароткі маршрут у свеце (655 м) і самы высокі над узроўнем мора (2211 м.)

Берагавы трамвай, які курсіруе ў Бельгіі паміж гарадамі Дэ Панэ і Кноке мае самы працяглы ў свеце маршрут — 68 км.

У Будапешце ходзяць самыя доўгія, нізкападлогавыя вагоны (54 м) мадэлі Siemens Combino Plus.

Трамвай у розных краінах

[правіць | правіць зыходнік]

Трамваі лініі Saarbahn (Саарбрукен) Германія перасякаюць мяжу з Францыяй, таксама на тэрыторыю Францыі магчыма трапіць на маршруце № 10 базельскага трамвая (Швейцарыя).

Першы трамвай у Беларусі быў пушчаны ў Віцебску ў 1898 годзе, пасля ў Мінск — 13 кастрычніка 1929. Трамвай таксама ёсць у Наваполацку (1974) і Мазыры (1988).

На афрыканскім кантыненце трамвай дзейнічае ў двух краінах: Тунісе (Туніс) і Егіпце (Каір, Александрыя і Хелуан).