Тры колеры (фестываль)
Тры колеры | |
---|---|
Дата(ы) | 1986―1990 |
Месца(ы) правядзення | Мінск |
Жанр(ы) | рок-музыка |
«Тры ко́леры» ― беларускі рок-фестываль , першы перыядычны фестываль такога кшталту у Беларусі.[1]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Арганізатарам фестываля стаў мінскі рок-клуб і асабіста Анатоль Мяльгуй. Асноўнымі хэдлайнэрамі першых «Трох колераў» 1986 года былі рок-гурты «Бонда», «Менск», «Магістрат». Гурты былі вельмі розныя, што і выклікала жаданне арганізатараў адлюстраваць гэты кантраст у назве фестываля. Фестываль працягваўся два дні пры поўнай зале. У першы дзень нечакана сапсаваўся дынамік, зала чакала паўтары гадзіны выступа беларускіх гуртоў, музыкі «Сузор’я» выратавалі становішча. Планавалася, што «Мроя» выступіць на «Тры колеры-1», але ўсе ўдзельнікі гурта, акрамя Юрася Ляўкова, сышлі ў войска. Праз два гады на «Тры колеры-2» гурт «Мроя» выступіў і фактычна ператварылася ў галоўную рок-каманду Беларусі. Актывіст рок-клуба Уладзімір Зайчанка правёў трэці фестываль «Тры колеры-3» у 1990 годзе. Упершыню на сцэне там выступіў гурт «Ляпіс Трубяцкі».
Зноскі
- ↑ Герасіменка, Алесь; Кацярына Безмацерных. Анатоль Мяльгуй: «Рассылаю гуртам падборку пра „эма“, каб не адставалі ад сучасных тэндэнцый» . Generation.by (7 лютага 2008). Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2021. Праверана 9 верасня 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх