Ужо
Ужо | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 166,7[1] м |
Даўжыня | 3,14 км |
Шырыня | 0,32 км |
Плошча | 0,59 км² |
Аб’ём | 0,00212 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 7,73 км |
Найбольшая глыбіня | 12,6 м |
Сярэдняя глыбіня | 3,6 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | да 0,08 ‰ |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 52,8 км² |
Упадаюць | Трызубка, ручаі |
Выцякаюць | Трызубка, ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Ужо́[2] — возера ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Обаль, за за 42 км на поўнач ад горада Гарадок, каля вёскі Марчанкі.
Плошча паверхні возера 0,59 км². Даўжыня 3,14 км, найбольшая шырыня 0,32 км, даўжыня берагавой лініі 7,73 км. Найбольшая глыбіня 12,6 м, сярэдняя 3,6 м. Аб’ём вады 2,12 млн м³. Плошча вадазбору 52,8 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м, у ніжняй пад хмызняком. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, участкамі забалочаныя. Вакол возера пойма шырынёй да 250 м. Дно ілістае, мелкаводдзе пясчанае. На возеры 2 астравы агульнай плошчай каля 0,2 га. Зарастае да глыбіні 2 м. Возера эўтрофнае. Упадаюць ручаі, выцякае ручай Трызубка ў возера Белае і ручай у возера Задрач.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, язь, краснапёрка, лінь, гусцяра і іншыя рыбы.
Каля возера вёскі Марчанкі, Дубраўка, Саладухі, аўтамабільная дарога Н2533.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-36-I. Выданне 1985 г. Стан мясцовасці на 1983 г. (руск.)
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ужо // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 153.
- Ужо // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16). — С. 167.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 15. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 6 кастрычніка 2021. (руск.)
- Морфометрические параметры озёр Витебскойо бласти // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 8 сакавіка 2021. (руск.)