Узброеныя фарміраванні Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя
Выгляд
Узброеныя фарміраванні Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя — воінскія фарміраванні самаабвешчанай Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя, якія існавалі ў 1991—2007 гадах. Прымалі ўдзел у Першай і Другой чачэнскіх войнах на баку самаабвешчанай Рэспублікі[1].
Структура і колькасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя баявыя ўзброеныя фармаванні Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя прадстаўлены ў наступным выглядзе:
- прэзідэнцкі полк нацыянальнай гвардыі;
- полк спецыяльнага прызначэння;
- танкавы полк;
- паўпартызанскія «абхазскія» і «афганскія» батальёны;
- асобны авіяцыйны атрад і вучэбны цэнтр;
- ваенна-транспартная авіяцыя;
- і іншыя падраздзяленні забеспячэння.
Акрамя гэтага, у рэспубліцы дзейнічаюць:
- ваенны каледж, які рыхтуе афіцэраў для розных сілавых міністэрстваў;
- падраздзяленні грамадзянскай абароны, ваенкаматы і іншыя структуры, якія займаюцца рашэннем задач на стыку армія - грамадства.
Колькасць узброеных фармаванняў Ічкерыі да пачатку Першай чачэнскай вайны складала каля 15 тыс. чалавек. Прэзідэнцкая гвардыя складалася з 2 тыс. чалавек, падраздяленні МУС - 3,5 тыс. служачых. У апалчэнні налічвалася да 40 тыс. чалавек.