Перайсці да зместу

Уладзімір Мікалаевіч Крыловіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Мікалаевіч Крыловіч
У. Крыловіч у ролі К. Каліноўскага ў спектаклі «Кастусь Каліноўскі» Е. Міровіча
У. Крыловіч у ролі К. Каліноўскага ў спектаклі «Кастусь Каліноўскі» Е. Міровіча
Дата нараджэння 1 (13) лістапада 1895
Месца нараджэння
Дата смерці 23 кастрычніка 1937(1937-10-23)[1] (41 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прафесія акцёр
Тэатр
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзімір Мікалаевіч Крыловіч (20 кастрычніка (1 лістапада) 1895, в. Крыловічы, Мінскі павет, Мінская губерня — 23 кастрычніка 1937, Мінск) — беларускі акцёр, адзін з заснавальнікаў беларускага тэатра. Заслужаны артыст БССР (1931)[3].

У. М. Крыловіч у ролі Тодарбіча ў спектаклі «У ліпнёвую ноч» («Павукі і мухі») Б. Гарчынскага. 1927. Грым Крыловіча

Нарадзіўся 20 кастрычніка (1 лістапада) 1895 года ў в. Крыловічы (цяпер — Дзяржынскі раён Мінскай вобласці).

З 1915 года ўдзельнічаў у аматарскіх спектаклях. З 1921 года працаваў у БДТ-1. Іграў ролі ў творах беларускай і рускай савецкай драматургіі. Лепшыя ролі: Крыніцкі («Паўлінка» Я. Купалы), Машэка, Кастусь Каліноўскі («Машэка», «Кастусь Каліноўскі» Е. Міровіча), Вяршынін («Бронецягнік 14-69» Іванова), Чужакоў («Мост» Рамановіча), Бераст («Платон Крэчат» Карнейчука) і інш. Здымаўся ў кіно, у тым ліку ў фільме «Двойчы народжаны» рэжысёра Э. Аршанскага (1934)[4].

Памёр 23 кастрычніка 1937 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.

Зноскі

  1. Крылович Владимир Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Крылович Владимир Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Першы, хто атрымаў гэта званне.
  4. Аршанский Эдуард Львович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с.
  • Крыло́віч Уладзімір Мікалаевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 404. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Есакоў А. Уладзімір Крыловіч. — Mн., 1956.