Перайсці да зместу

Універсітэт Шопрана

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Універсітэт Шопрана
венг.: Soproni Egyetem
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва венг.: Soproni Egyetem
Міжнародная назва англ.: University of Sopron
Заснаваны 1735
Краіна
Размяшчэнне Шопран
Сайт nye.hu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Універсітэт Шопрана (венг.: Soproni Egyetem) — венгерская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Шопран.

Папярэднікам універсітэта была Школа горназдабыўной прамысловасці і металургіі, заснаваная Карлам III у Сельмекбанье. У 1762 годзе Марыя Тэрэзія прысвоіла школе званне акадэміі. З 1846 года ў вучэбную праграму было ўключана і лясніцтва. Выкладанне было прыпынена ў 1848—1849 гадах, у перыяд Вясны народаў. У 1867 годзе, пасля ўтварэння Аўстра-Венгрыі, мова выкладання была зменена з нямецкай на венгерскую, і ўніверсітэт быў перайменаваны ў Каралеўскую венгерскую акадэмію горнай і лясной гаспадаркі.

У 1920 годзе ў адпаведнасці з Трыянонскім дагаворам, калі Паўночная Венгрыя апынулася ў межах Чэхаславакіі, універсітэт быў пераведзены ў Шопран. У 1922 годзе ён быў перайменаваны ў Венгерскі каралеўскі каледж горна-лясной гаспадаркі. У 1934 годзе каледж быў уключаны ў структуру Будапешцкага тэхніка-эканамічнага ўніверсітэта як факультэт горназдабыўной прамысловасці, металургіі і лясной гаспадаркі.

У 1949 годзе Парламент Венгрыі прыняў рашэнне аб стварэнні Універсітэта Мішкальца. У яго склад увайшлі кафедры горназдабыўной і металургічнай прамысловасці, пераведзеныя з Шопрана, а таксама нядаўна створаны факультэт машынабудавання. Факультэт лясной гаспадаркі дзейнічаў з 1952 года як Каледж лясной гаспадаркі. Пасля Венгерскай рэвалюцыі 1956 года значная група студэнтаў і выкладчыкаў пакінула Венгрыю. Многія з іх адправіліся ў Канаду, дзе ўтварылі аддзел Шопрана на факультэце лясной гаспадаркі пры Універсітэце Брытанскай Калумбіі.

З 1957 года пашырана адукацыйная прапанова на навукі аб драўніне, а ў 1962 годзе ўстанову перайменавалі ва ўніверсітэт лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўчай прамысловасці. У 1996 годзе ён быў перайменаваны ва Універсітэт Шопрана. У 2000 годзе ўніверсітэт быў пашыраны і перайменаваны ва Універсітэт Заходняй Венгрыі. У 2008 годзе да ўніверсітэта далучыліся іншагароднія цэнтры ў гарадах Дзьёр і Мошанмадзяравар, а таксама ў Сомбатхей. У 2017 годзе універсітэт быў зноў перайменаваны і атрымаў сучасную назву.