Уяўнае каханне
Уяўнае каханне | |
---|---|
Les amours imaginaires | |
Жанр | меладрама |
Рэжысёр | Ксаўе Далан |
Прадзюсар |
Ксаўе Далан Даніэль Марэн Караль Мандэла |
Сцэнарыст | Ксаўе Далан |
У галоўных ролях |
Ксаўе Далан Манія Чакры Нільс Шнайдэр |
Аператар | Стэфані Вебер-Бірон |
Кінакампанія |
IFC Films (ЗША) Remstar Distribution (Канада) |
Працягласць | 95 хвіл. |
Краіна | Канада |
Мова | французская |
Год | 2010 |
IMDb | ID 1600524 |
Афіцыйны сайт |
«Уяўнае каханне» (фр.: Les amours imaginaires) — другі фільм канадскага рэжысёра Ксаўе Далана. Прэм’ера адбылася 16 мая 2010 года на Канскім кінафестывалі ў праграме «Асобы погляд».[1]
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Малады гей па імі Франсіс (Ксаўе Далан) і яго даўняя сяброўка Мары знаёмяцца з прыгажунчыкам грэка-рымскага выгляду Нікаля, улюбляючыся ў яго і пачынаючы фантазіраваць. Трое блізкіх сяброў становяцца ўдзельнікамі любоўнага трохвугольніка. Паміж Франсісам і Мары пачынаецца суперніцтва за авалоданне душой і целам новага прыяцеля. Троіца ўвесь свабодны час праводзіць разам, спіць у адной пасцелі, але ўсё нявінна і платанічна. Мары і Франсіс па чарзе і кожны па-свойму прызнаюцца Нікаля ў каханні. Але гэта было лішнім. Ідылічныя адносіны сканчаюцца. Сяброўству прыйшоў канец. Нікаля з'язджае ў Кітай. Праз год на вечарынцы Мары і Франсіс выпадкова сустракаюць свайго салодкага сябра. Але гэта сустрэча не абяцае нічога добрага.
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]- Ксаўе Далан — Франсіс
- Манія Чакры — Мары
- Нільс Шнайдэр — Нікаля
- Эні Дарвал — мама Нікаля
- Луі Гарэль — госць на вечарынцы
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Галоўны прыз 57-га Сіднейскага кінафестывалю[2]
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- Сцэна з дажджом з маршмэлау з'яўляецца адсылкай да фільма «Загадкавая скура» Грэга Аракі[3]
Зноскі
- ↑ Les amours imaginaires (2010) — Release dates
- ↑ «Уяўнае каханне» першынствавала ў Сіднеі — Кінабізнэс Сёння(недаступная спасылка)
- ↑ Les amours imaginaires : Xavier Dolan, Monia Chokri et Niels Schneider in love Архівавана 30 верасня 2010., sur le site du magazine excessif.com
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Уяўнае каханне на сайце «Internet Movie Database» (англ.)