Фердынанд Фош
Фердынанд Фош | |
---|---|
Ferdinand Foch | |
Дата нараджэння | 2 кастрычніка 1851 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 сакавіка 1929 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Францыя |
Род войскаў | French Armed Forces[d] і Сухапутныя войскі Францыі[d] |
Гады службы | 1870 — 1929 |
Званне | Маршал Францыі |
Камандаваў | 13e division d'infanterie[d] |
Бітвы/войны |
Франка-пруская вайна Першая сусветная вайна |
Узнагароды і званні | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фердынанд Фош (фр.: Ferdinand Foch; 2 кастрычніка 1851, Тарб — 20 сакавіка 1929, Парыж) — французскі ваенны дзеяч, маршал Францыі з 6 жніўня 1918.
Раннія гады
[правіць | правіць зыходнік]Сын чыноўніка, праўнук салдата войска Напалеона. Навучаўся ў езуіцкіх каледжах. Пад час франка-прускай вайны ў 1870 пайшоў добраахвотнікам. Служыў у 4-ым палку пяхоты, але не прымаў удзел у ваенных дзеяннях. Дэмабілізаваны ў сакавіку 1871. Навучаўся на палітэхніка ў Парыжы. Скончыў інжынерную афіцэрскую школу артылерыі. У 1874 атрымаў званне афіцэра ў 24-ым палку артылерыі. У 1887 скончыў Акадэмію Генеральнага штаба (АГШ). У 1887—1889 служыў у 3 аддзеле Генеральнага штаба. З 1890 выкладчык стратэгіі ў АГШ. Напісаў шэраг прац пра выкарыстанне напалеонаўскай тактыкі ў тагачасных варунках. У 1895—1901 прафесар АГШ. Пасля памочнік камандуючага 20-га палка артылерыі.
У 1903 атрымаў чын палкоўніка і 35-ы полк артылерыі. З 1905 генерал брыгады з вызначэннем на каменданта АГШ. З 1911 камандуючы 14-й дывізіі, з 1912 8-га армейскага корпуса, з 1913 20-га армейскага корпуса. На яго чале распачаў удзел у Першай сусветнай вайне.
Першая сусветная вайна
[правіць | правіць зыходнік]Напачатку Першай сусветнай вайны ў жніўні XX армейскі корпус пад камандаваннем Фоша браў удзел у «Пагранічнай бітве» і «Латарынгскай аперацыі». З 28 жніўня 1914 камандуючы армейскай групоўкі ў складзе 9 i 11 КА, 42 дывізіі пяхоты і 2 дывізіі кавалерыі. 4 верасня тая групоўка перайменавана ў 9-ю армію. Пад час Бітвы на Марне яго армія праявіла гераізм і мужнасць. 4 кастрычніка прызначаны памочнікам галоўнакамандуючага ген. Жофра. Каардынаваў усе арміі на Поўначы Францыі.
Пасля Бітвы на Іпры, у студзені 1915, прызначаны камандуючым паўночнай групы армій, з якой браў удзел у розных аперацыях, у тым ліку бітве на Соме. У снежні 1916 звольнены з камандавання групы армій і накіраваны на распрацоўкі планаў на выпадак парушэння нейтралітэту Швейцарыі. У студзені 1917 прадставіў праект плану, які быў зацверджаны. Са студзеня да сакавіка камандаваў 7 і 8 арміямі. У красавіку 1917 быў з місіяй у Італіі, дзе ўзгадняў варункі ўваходу ў тую краіну французскіх і англійскіх войскаў у надзвычайным выпадку. 5 мая 1917 прызначаны камандуючым Генеральным штабам. У студзені 1918, апрача таго, камандзір ваеннай рады саюзнікаў. З сакавіка 1918 каардынатар войска саюзнікаў на Заходнім фронце. У верасні 1918 атрымаў перамогу ў бітве на Марне, якая стала адным з галоўных прычын перамогі над немцамі.
Як камандуючы аб’яднаных войскаў Антанты на Заходнім фронце прымаў безагаворачную капітуляцыю немцаў у Камп’ені. Яго ролю ў перамозе над цэнтральнымі дзяржавамі цяжка пераацаніць.
Паваенны час
[правіць | правіць зыходнік]З 1919 года — прэзідэнт Вышэйшага Ваеннага Савета. У 1918—1920 гадах — адзін з арганізатараў ваеннай інтэрвенцыі ў Савецкую Расію.
Падтрымліваў незалежнасць Польшчы. Прымусіў немцаў спыніць ужыццё сілы супраць вялікапольскіх паўстанцаў. За гэта 13 красавіка 1923 года дэкрэтам прэзідэнта РП атрымаў званне маршалка Польшчы.
Быў адзначаны 15 красавіка 1923 года Вялікім Крыжом (1 класа) ордэна Virtuti Militari і Ордэнам Белага Арла.
Аўтар: «Аб правядзенні вайны», «Успаміны (вайна 1914—1918)». Калі падпісваў Версальскі дагавор, адазваўся пра яе так: «Гэта не мір, гэта перамір’е на дваццаць гадоў».
Вайсковыя званні
[правіць | правіць зыходнік]- Маршал Францыі (6 жніўня 1918 года)
- Брытанскі Фельдмаршал (19 ліпеня 1919 года)
- Маршал Польшчы (13 красавіка 1923 года)
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна (8 кастрычніка 1915 года)
- Вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна (18 верасня 1914 года)
- Камандор ордэна Ганаровага легіёна (31 снежня 1913 года)
- Афіцэр ордэна Ганаровага легіёна (11 ліпеня 1908 года)
- Кавалер ордэна Ганаровага легіёна (9 ліпеня 1892 года)
- Ваенны медаль (21 снежня 1916 года)
- Ваенны крыж 1914—1918
- Памятны медаль Вайны 1870—1871
- Ордэн Святога Георгія IV ступені (Расійская імперыя, 4 мая 1916 года)[3]
- Ордэн Святога Георгія II ступені (Расійская імперыя, снежань 1916 года)
- Кавалер Вялікага крыжа ордэна Леапольда I (Бельгія)
- Кавалер Вялікага крыжа ордэна Алаўіцкага трона (Марока)
- Кавалер Вялікага крыжа ордэна Virtuti Militari (Польшча, 15 красавіка 1923 года)
- Кавалер ордэна Белага арла (Польшча, 15 красавіка 1923 года)
- Кавалер Вялікага крыжа ордэна Лазні (Вялікабрытанія)
- Ганаровы кавалер ордэна Заслуг (Вялікабрытанія)[4]
- Медаль Арміі ЗША «За выбітныя заслугі»
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б Фош Фердинанд // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ LIBRIS — 2018. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ Шабанов В. М. Военный орден Святого Великомученика и Победоносца Георгия. М., 2004 Архівавана 30 чэрвеня 2013.
- ↑ Спіс кавалераў брытанскага ордэна Заслуг Архівавана 1 мая 2008. на сайце http://www.leighrayment.com Архівавана 1 мая 2008. (англ.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фердынанд Фош
- Біяграфія на сайце Французскай акадэміі Архівавана 11 лютага 2012. (фр.)
- Нарадзіліся 2 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1851 годзе
- Нарадзіліся ў Тарбе
- Памерлі 20 сакавіка
- Памерлі ў 1929 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя ў Парыжы
- Выпускнікі Політэхнічнай школы
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
- Вялікія афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
- Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Афіцэры ордэна Акадэмічных пальмаў
- Узнагароджаныя французскім Ваенным крыжом 1914—1918
- Узнагароджаныя Ваенным медалём (Францыя)
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Леапольда I
- Рыцары Вялікага крыжа ордэна Лазні
- Ганаровыя кавалеры брытанскага ордэна Заслуг
- Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча, 1921—1939)
- Асобы
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Virtuti Militari
- Узнагароджаныя медалём «За выдатныя заслугі» (ЗША)
- Кавалеры ордэна Святога Георгія II класа
- Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
- Кавалеры Вялікай стужкі ордэна Алаўіцкага Трона
- Маршалы Польшчы
- Маршалы Францыі
- Фельдмаршалы Вялікабрытаніі
- Генералісімусы
- Удзельнікі франка-прускай вайны
- Военачальнікі Першай сусветнай вайны (Францыя)
- Члены Французскай акадэміі
- Члены Французскай акадэміі навук
- Пахаваныя ў парыжскім Доме інвалідаў
- Ганаровыя грамадзяне Варшавы
- Ганаровыя грамадзяне Львова
- Ганаровыя грамадзяне гарадоў Польшчы