Франсуа Жэрар
Франсуа Жэрар | |
---|---|
фр.: François Gérard | |
Дата нараджэння | 4 мая 1770[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 студзеня 1837[1][2][…] (66 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Q18121519? |
Род дзейнасці | мастак, палітык, настаўнік, партрэтыст, ілюстратар, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Месца працы | |
Жанр | гістарычны жывапіс |
Вучоба | |
Уплыў | Augustin Pajou[d], Жак-Луі Давід і Nicolas-Guy Brenet[d] |
Уплыў на | Карл Карлавіч Штэйбен і Іозеф Карл Штылер |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Барон Франсуа Паскаль Сімон Жэрар (франц. François Pascal Simon, Baron Gérard; 4 мая 1770 — 11 студзеня 1837) — французскі мастак эпохі ампіру, вядучы партрэтыст напалеонаўскага двара, трымальнік моднага салона.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вывучаў скульптуру пад кіраўніцтвам Агюстэна Пажу, але паказаўшы здольнасць не столькі да гэтага мастацтва, колькі да жывапісу, перайшоў у памочнікі да Ж.-Л. Давіда. У 1793 годзе па рэкамендацыі Давіда назначаны членам рэвалюцыйнага трыбунала. Пасля з лёгкасцю мяняў палітычных апекуноў, якія былі ў захапленні ад яго таварыскасці і абыходлівасці.
Першымі карцінамі Жэрара, якія звярнулі ўвагу знатакоў класіцызму, былі партрэт мініяцюрыста Ж.-Б. Ізабэ (1795), «Велізарый» таго ж года і «Першы пацалунак Амура і Псіхеі» (1798). У часы Першай імперыі Жэрар атрымаў тытул барона і бліскучую рэпутацыю, якая, аднак, значна згасла яшчэ пры яго жыцці. Пачынаючы з луўрскага партрэта Жазефіны Багарнэ (1799) ён стварыў шырокую галерэю дзеячаў Першай імперыі і Рэстаўрацыі. Таксама ўслаўляў ваенныя подзвігі Напалеона, пісаў маштабныя палотны ў батальным жанры. У чвсы Карла X упрыгожыў плафон Пантэона.
Як майстар халоднага, пралічанага класіцызму Жэрар ішоў па слядах свайго настаўніка Давіда. Тэкстуры на яго палотнах заўсёды старанна прапрацаваны, формы мадэліраваны з дакладнасцю скульптара, эмоцыі зведзены да мінімуму. Яго партрэты элегантней за партрэты Давіда, многія ўяўляюць сабой ідэал салоннай грацыі пачатку XIX стагоддзя.
Сярод яго вучняў — Л. Хорыс.
Зноскі
- ↑ а б François-Pascal-Simon (Baron) Gérard
- ↑ а б François Pascal Simon Gérard — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ KulturNav — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
- Нарадзіліся 4 мая
- Нарадзіліся ў 1770 годзе
- Нарадзіліся ў Рыме
- Памерлі 11 студзеня
- Памерлі ў 1837 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя на могілках Манпарнас
- Выкладчыкі Нацыянальнай вышэйшай школы прыгожых мастацтваў
- Выпускнікі Нацыянальнай вышэйшай школы прыгожых мастацтваў
- Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Акадэміі прыгожых мастацтваў (Францыя)
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта