Фрунзенская (станцыя метро, Масква)
«Фрунзенская» | |
---|---|
Маскоўскі метрапалітэн | |
Дата адкрыцця | 1 мая 1957 года |
Праектная назва | Хамоўніцкая |
Праекты пераназвання | Хамоўнікі (1991, 1992, 2015[1]) |
Раён | Хамоўнікі |
Акруга | ЦАА |
Тып | Пілонная трохсводчатая глыбокага залажэння |
Глыбіня залажэння, м | 42 |
Тып платформаў | астраўная |
Форма платформаў | прамая |
Архітэктары | Ю. П. Зянкевіч, Р. І. Паграбной |
Архітэктары вестыбюляў | Н. А. Быкава, І. Г. Таранаў, Ю. А. Чарапанаў, І. Г. Гохар‐Хармандаран, М. І. Дзямчынскі, Т. А. Ільіна |
Інжынеры-канструктары | О. А. Сяргееў |
Узведзена | ТО-6 Масметрабуда (кіраўнік І. Яцкоў) |
Выхад да вуліц | Камсамольскі праспект і завулак Хальзунова |
Пераходы на станцыі | Q23670657? |
Наземны транспарт | Тб: 28; А: А |
Час адкрыцця | 5:35 |
Час закрыцця | 1:00 |
Код станцыі | 014 |
Суседнія станцыі | Парк культуры і Спартыўная |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Фрунзенская» — станцыя Маскоўскага метрапалітэна. Размешчана на Сакольніцкай лініі паміж станцыямі «Парк культуры» і «Спартыўная». Знаходзіцца на тэрыторыі раёна Хамоўнікі Цэнтральнай адміністрацыйнай акругі горада Масквы.
Гісторыя і паходжанне назвы
[правіць | правіць зыходнік]Станцыя адкрыта 1 мая 1957 года ў складзе пляцоўкі «Парк культуры» — «Спартыўная», пасля ўводу ў эксплуатацыю якога ў Маскоўскім метрапалітэне стала 43 станцыі. Станцыя атрымала назву па размешчаных паблізу Фрунзенскай набярэжнай і 1—3 Фрунзенскім вуліцам (а яны, у сваю чаргу, у гонар М. В. Фрунзэ (1885—1925), вайскоўца і партыйнага дзеяча СССР). До 1956 года вуліцы, а да 1926 года і набярэжная зваліся Хамоўніцкімі — па гістарычнаму раёну Масквы Хамоўнікі. Яго назва адбылася ад Хамоўнай слабады XVII стагоддзя, якая знаходзілася за сцяной Землянога горада і суседнічала з Дзявочым полем. У ёй побач жылі ткачы, якія выраблялі белае (хамоўнае) палатно, то бок хамоўнікі — «ткачы палатняншчыкі, абруснікі». У 1925—1986 гадах імя Фрунзэ насіла таксама вуліца Фрунзенскі (Хамоўніцкі) Вал. Праектная назва станцыі — «Хамоўніцкая». У 1991 годзе станцыю прапанавалі пераназваць у «Хамоўнікі»[2].
Рэканструкцыя
[правіць | правіць зыходнік]З 2 студзеня 2016 года станцыя была зачынена на рэканструкцыю, якая падоўжылася амаль год. На гэты час быў арганізаваны дармовы аўтобусны маршрут «М» «Вуліца Хамоўніцкі Вал — Метро „Парк культуры“» з прамежкавым прыпынкам ля метро «Фрунзенская»[3].
Падчас рэканструкцыі на станцыі заміж трох эскалатараў ЭМ усталяваны чатыры новыя эскалатары ЭС, якія спажываюць на 40 % менш электраэнергіі[4]. Вестыбюлю станцыі было вернута гістарычнае аблічча[3].
Адкрыццё станцыі пасля рэканструкцыі адбылося 29 снежня 2016 года. У цырымоніі ўзяў удзел мэр Масквы Сяргей Сабянін[3].
Вестыбюлі і перасадкі
[правіць | правіць зыходнік]Станцыя мае наземны вестыбюль. Ён быў часткова дэмантаваны ў 1984 годзе, а яго ўнутраная частка ўбудавана ў будынак Маскоўскага палаца моладзі[3]. Мае выхад на Камсамольскі праспект і завулак Хальзунова[5].
Існуе план з'яднання Рублёва-Архангельскай лініі і Бірулёўскай лініі. Станцыя «Фрунзенская» можа стаць перасадкавай на перспектыўную станцыю Рублёва-Бірулёўскай лініі[6].
Зноскі
- ↑ «Яблоко» изгоняет революцию из метро
- ↑ А будет — Остоженка//Вечерняя Москва № 224 от 13 ноября 1991
- ↑ а б в г Информационная служба портала Стройкомплекса. Вестибюль станции метро «Фрунзенская» обрел исторический облик(недаступная спасылка). stroi.mos.ru. Комплекс градостроительной политики и строительства города Москвы (29 снежня 2016). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2017. Праверана 4 красавіка 2017.
- ↑ На станции метро «Фрунзенская» установили каркасы четырёх новых эскалаторов — Ореанда-Новости
- ↑ Карта метро Москвы(недаступная спасылка)
- ↑ Схема перспективного развития метрополитена с новым вариантом
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Фрунзенская» станция метро . Закоулок. Достопримечательности Москвы.